У Еўрасаюзе фармiруецца новы погляд на Беларусь
БЕЛТА
Сённяшнiя адносiны Беларусi з Еўропай з’яўляюцца вызначальнымi для будучынi. Такi пункт гледжання выказаў дэпутат Федэральнага парламента Бельгii, старшыня бельгiйскай секцыi ў рамках МПС па супрацоўнiцтву з Беларуссю Жан-Поль Анры на сустрэчы ў Мiнску са спiкерам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiрам Канаплёвым.
Нагадаем, што бельгiйская парламенцкая дэлегацыя знаходзiцца цяпер з вiзiтам у нашай краiне. Жан-Поль Анры, якi ўзначальвае дэлегацыю, з’яўляецца членам ПАСЕ i асацыiраваным членам ПА АБСЕ. «Я заўсёды быў прыхiльнiкам развiцця парламенцкай дыпламатыi i заўсёды шкадаваў аб той карыкатурнай карцiнцы Беларусi, якую часта можна ўбачыць у Еўропе. Я iмкнуся садзейнiчаць таму, каб еўрапейцы лепш даведалiся пра Беларусь», — сказаў замежны госць. Ён паведамiў, што ў блiжэйшыя днi Рэспублiку Беларусь «плануе наведаць дэлегацыя ад Хаўера Саланы» (вярхоўнага прадстаўнiка Еўрасаюза па знешняй палiтыцы i бяспецы). Гэта сведчыць аб тым, лiчыць Жан-Поль Анры, што ў Еўропе пачынае фармiравацца iншы, новы погляд на беларускую дзяржаву. На думку бельгiйскага дэпутата, «абодва бакi павiнны выкарыстаць гэты шанц». Бельгiйскi парламентарый таксама дадаў, што быў бы рады ўбачыць Уладзiмiра Канаплёва з вiзiтам у Бруселi. Жань-Поль Анры перакананы, што адносiны памiж бельгiйскiм i беларускiм парламентамi прадаўжаюць развiвацца. Уладзiмiр Канаплёў падзякаваў замежнаму госцю за тую падтрымку, якую бельгiйскiя парламентарыi заўсёды аказваюць беларускiм калегам у ПАСЕ. Ён выказаў надзею, што супрацоўнiцтва памiж парламентарыямi Беларусi i Савета Еўропы будзе больш цесным i плённым. «Улiчваючы, што Брусель — гэта цэнтр для важнейшых мiжнародных арганiзацый, сустрэчы з бельгiйскiмi парламентарыямi заўсёды вельмi важныя для беларускага боку», — падкрэслiў спiкер.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сённяшнiя адносiны Беларусi з Еўропай з’яўляюцца вызначальнымi для будучынi. Такi пункт гледжання выказаў дэпутат Федэральнага парламента Бельгii, ста
|
|