21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шматдзетную мацi турбуюць праблемы чэкаў i пенсii

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не магу прапусцiць вашу газету, каб не зазiрнуць у яе: што робiцца ў свеце, якiя новыя законы прынялi. Таму ваша навiна, што чэкi «Жыллё» iснуюць толькi да 1 студзеня, нас, сялян, вельмi ўсхвалявала. А калi хто не паспеў iх атрымаць: па хваробе цi нейкай iншай прычыне? Далей у нас да рэдакцыi яшчэ адно пытанне: якiя ў нас новыя законы ў дачыненнi да шматдзетных мацi, скажам, калi пятаму дзiцяцi 16 гадоў? Яна не можа пайсцi на пенсiю, хоць ёй ужо 47-ы год iдзе. Кажуць, трэба iльготны стаж. А яна працавала ў сталовай 10 гадоў, астатнiя гады — у калгасе. Каб паставiць пяцёра дзяцей на ногi, працу не выбiрала, працавала, дзе была магчымасць. Цi справядлiва гэта?

П.А. Данiлевiч, г. Салiгорск.

Ад рэдакцыi адразу заўважым, што ў нашых папярэднiх матэрыялах адносна выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» нiколi не iшла гаворка аб iснаваннi гэтых каштоўных папер да 1 студзеня 2007 года. Увесь час мы пiсалi, што з гэтай даты спыняецца перарэгiстрацыя чэкаў «Жыллё». Падаўжэнне тэрмiну перарэгiстрацыi магчыма толькi ў тым выпадку, калi грамадзянiн, напрыклад, хварэў або знаходзiўся ў пэўны перыяд па-за межамi краiны. У iншых выпадках падаўжэнне тэрмiну перарэгiстрацыi магчыма толькi па рашэнню суда.

Наконт далейшага Салiгорскi раённы выканаўчы камiтэт даў рэдакцыi наступныя тлумачэннi.

«Артыкулам 38 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь», якi ўведзены ў дзеянне Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь» ад 05.05.1998 г. № 139-З было ўстаноўлена, што налiчэнне жыллёвых квот грамадзянам адбывалася да 1 лiпеня 1999 года. Значыць, у грамадзян была магчымасць на працягу сямi гадоў (з 1992 па 1999 гады) звярнуцца за налiчэннем жыллёвых квот. Аб маючым адбыцца ўвядзеннi вышэйуказанай нормы было аб’яўлена ў сродках масавай iнфармацыi больш чым за год. З 1 лiпеня 1999 года налiчэнне iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» спынена.

Чэкi «Жыллё» налiчвалiся грамадзянам па месцы пастаяннай прапiскi па iх асабiстых заявах з прыкладаннем даведак аб стажы работы i выдавалiся адпаведнымi ўстановамi ААБ «Беларусбанк» пры прад’яўленнi пашпарта. Адмова ў налiчэннi чэкаў «Жыллё» ў названы перыяд магла быць абскарджана ў судовым парадку.

...Нявыкарыстаныя чэкi «Жыллё», у адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года № 6 «Аб упарадкаваннi абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», ...падлягалi перарэгiстрацыi ў ААТ «Беларусбанк» у тэрмiн да 1 студзеня 2007 года, аб чым таксама неаднаразова паведамлялася ў сродках масавай iнфармацыi».

На другое пытанне заяўнiцы быў дадзены адказ наступнага зместу. «У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiйным забеспячэннi» (арт. 19), жанчыны, якiя нарадзiлi пяць i больш дзяцей i выхавалi iх да 8-гадовага ўзросту, маюць права на пенсiю па ўзросту па дасягненню 50 гадоў, г.зн. са змяншэннем на 5 гадоў агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту для жанчын (а таксама жанчыны, у якiх да гэтага часу пятае дзiця не дасягнула 8-гадовага ўзросту) i пры стажы працы не менш за 15 гадоў.

Жанчыны, якiя нарадзiлi пяць i больш дзяцей i выхавалi iх да 16-гадовага ўзросту, пры стажы працы ў калгасах, саўгасах i iншых прадпрыемствах сельскай гаспадаркi непасрэдна ў вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi не менш за 10 гадоў (без залiку ў стаж часу па догляду дзяцей) маюць права на пенсiю незалежна ад узросту».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не магу прапусцiць вашу газету, каб не зазiрнуць у яе: што робiцца ў свеце, якiя новыя законы прынялi. Таму ваша навiна, што чэкi «Жыллё» iснуюць толь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика