Буракi i хрэн — супраць насмарку
Кожную зiму i вясну я часта хварэю. А ад насмарку i ўвогуле няма выратавання. Лячуся ўсiмi разрэкламаванымi па тэлебачанню сродкамi, але яны прыносяць аблягчэнне зусiм ненадоўга. Напэўна, у мяне развiлася да iх прывыканне. Падкажыце, калi ласка, нейкiя народныя сродкi, якiя могуць спынiць насмарк.
А.Л. Марахоўская, г. Заслаўе. У першыя гадзiны пасля з’яўлення сiмптомаў насмарку трэба прыкласцi гарчычнiкi да пятак, прыбiнтаваць iх i нацягнуць зверху цёплыя шарсцяныя шкарпэткi. Трымаць гарчычнiкi адну-дзве гадзiны, затым зняць iх i хуценька пахадзiць па дывановаму пакрыццю. Нядрэнна вылечвае насмарк сок, атрыманы з сырых буракоў. Больш карысным лiчыцца сок, якi забрадзiў. У нос капаюць па 2—3 кроплi некалькi разоў на дзень. Добры сродак ад насмарку таксама 30-працэнтны раствор мёду ў соку буракоў. Закапваюць па 5—6 кропляў 4—5 разоў на дзень. Цi вось яшчэ некалькi рэцэптаў. Пчалiны мёд развесцi цёплай (не больш за 45 градусаў) гатаванай вадой у прапорцыi адзiн да двух i закапваць па 5—8 кропляў у кожную ноздру 3—4 разы на дзень. Закапваць па 5 кропляў свежаадцiснутага соку алоэ ў кожную ноздру праз кожныя 2—3 гадзiны пры вострым насмарку. Зварыць два яйкi ў шкарлупiннi, прыкласцi iх з двух бакоў ад носа i трымаць, пакуль не астынуць. Два разы на дзень пры хранiчным рынiце можна змазваць слiзiстую абалонку носа ватным тампонам на палачцы, прапiтаным маслам абляпiхi. Можна таксама змяшаць у роўных прапорцыях свежаадцiснуты маркоўны сок i алей, дадаць у яго некалькi кропляў соку часнаку i закапваць у нос па 4—6 кропляў 3—5 разоў на дзень. Пры гаймарыце добрым лекавым сродкам з’яўляецца хрэн. Каранi хрэну трэба надзерцi на тарцы. 1/3 шклянкi атрыманай масы змяшаць з сокам трох лiмонаў i спажываць па палове чайнай лыжкi 1 раз на дзень праз 20—30 хвiлiн пасля сняданку. Курс лячэння пры хранiчным гаймарыце складае 3—4 месяцы. Пасля двухтыднёвага перапынку яго можна паўтарыць. Такое лячэнне прыдатачных пазух носа здаўна выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. Восенню i вясной рэкамендуецца прымаць дзёрты хрэн з сокам лiмона для прафiлактыкi рэцыдываў хваробы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожную зiму i вясну я часта хварэю. А ад насмарку i ўвогуле няма выратавання. Лячуся ўсiмi разрэкламаванымi па тэлебачанню сродкамi, але яны прыносяць |
|