Метадычны дзень — для павышэння квалiфiкацыi
Дайце, калi ласка, адказ, колькi выхадных дзён павiнна быць у настаўнiка агульнаадукацыйнай школы. Адмiнiстрацыя школы часта прыцягвае педагогаў да працы, не звязанай з вучэбнымi заняткамi, у вольны ад урокаў дзень (метадычны дзень), аргументуючы гэта тым, што выхадны дзень у нас толькi адзiн — нядзеля.
Н.А., г. Маладзечна. — У нашай галiне ёсць такое паняцце, як устаноўлены аб’ём педагагiчнай нагрузкi: для настаўнiка, якi працуе на стаўку, гэта 18 гадзiн, — патлумачыла нашай газеце загадчык аддзела прававой абароны, галоўны прававы iнспектар працы Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Ларыса МАНЮК. — Акрамя таго, ёсць яшчэ i гадзiны арганiзацыйна-выхаваўчай работы, напрыклад, класнае кiраўнiцтва. Яны таксама тарыфiкуюцца. Настаўнiк павiнен выконваць толькi тую работу, якая аплачваецца. Нашы школы звычайна працуюць па шасцiдзёнцы, аднак рэжым работы школы i рэжым работы асобных катэгорый работнiкаў можа не супадаць. Рэжым работы ўстановы адукацыi i работнiкаў устанаўлiваюцца наймальнiкам. Вучэбны расклад, якi ўзгадняецца наймальнiкам з прафсаюзнай арганiзацыяй, i ёсць графiк работы педагагiчных работнiкаў. Таксама складаецца i графiк работы, якi ўлiчвае гадзiны арганiзацыйна-выхаваўчай работы настаўнiка. Згодна з Тыпавымi правiламi ўнутранага працоўнага распарадку для работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў Рэспублiкi Беларусь, для педагагiчных работнiкаў, якiя маюць нагрузку не больш за паўтары стаўкi (гэта 27 гадзiн), прадугледжваецца адзiн дзень у тыдзень для метадычнай работы i павышэння квалiфiкацыi. У правiлах унутранага працоўнага распарадку цi ў калектыўным дагаворы канкрэтнай установы адукацыi наймальнiкам, па ўзгадненню з прафсаюзным камiтэтам, устанаўлiваецца парадак прадастаўлення i выкарыстання метадычнага дня. Для прыкладу, метадычны дзень у настаўнiка прыпадае на сераду. I ў гэты дзень у яго няма заняткаў i не прадугледжаны гадзiны арганiзацыйна-выхаваўчай работы. Значыць, настаўнiк мае права не выходзiць на працу. Адзiнае выключэнне робiцца пры правядзеннi ў школе педагагiчных саветаў. Педсавет — дастаткова важнае мерапрыемства, якое нельга iгнараваць, тым больш што кiраўнiку вельмi праблематычна сабраць адначасова ўсiх настаўнiкаў, у кожнага з якiх — свой уласны працоўны графiк. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дайце, калi ласка, адказ, колькi выхадных дзён павiнна быць у настаўнiка агульнаадукацыйнай школы
|
|