Хроніка апошніх падзей
КIТАЙ IСТОТНА ПАВЯЛIЧЫЎ ВЫДАТКI НА АБАРОНУ
Кiтайскiя ўлады аб’явiлi аб рэкордным павелiчэннi ваеннага бюджэту краiны. Сёлета яго рост складзе 17,8 працэнта. У грашовым выглядзе выдаткi Кiтая на абарону складуць 45,3 млрд долараў. Мiж тым заходнiя эксперты мяркуюць, што рэальныя абаронныя выдаткi Кiтая ў два-тры разы перавышаюць заяўленыя: многiя праграмы праходзяць па сакрэтных артыкулах бюджэту. Аналiтыкi выказваюць заклапочанасць, што рост ваенных расходаў актывiзуе гонку ўзбраенняў у Азii. Кiтайская армiя налiчвае 2,3 мiльёна чалавек i з’яўляецца буйнейшай у свеце па колькасцi. Аднак толькi ў апошнiя гады ўрад стаў прымаць захады па яе пераўзбраенню. Мяркуецца, што павелiчэнне ваеннага бюджэту звязана з ростам выдаткаў на ракетныя сiстэмы, сродкi электроннай барацьбы i iншае высокатэхнiчнае абсталяванне. Начальнiк упраўлення тылавога забеспячэння Народна-вызваленчай армii Кiтая Ляо Сiлун падкрэслiў, што павелiчэнне абароннага бюджэту выклiкана нестабiльнай сiтуацыяй у сучасным свеце. Для параўнання, Пентагон сёлета просiць на свае патрэбы 481 млрд долараў. ГЕНШТАБ РФ: ДАЛЬНЯЯ АВIЯЦЫЯ ЗДОЛЬНАЯ ЗНIШЧЫЦЬ ЭЛЕМЕНТЫ ПРА Ў ЕЎРОПЕ Камандуючы 37-й паветранай армiяй генерал-лейтэнант Iгар Хвораў заявiў, што элементы ПРА з’яўляюцца слабаабароненымi, i расiйскiм баявым самалётам будзе нескладана iх знiшчыць. Пры гэтым ён не адмаўляў, што размяшчэнне ПРА ва Усходняй Еўропе павысiць разведмагчымасцi ЗША. НА ВЫБАРАХ У ЭСТОНII ПЕРАМАГЛА ПАРТЫЯ ПРЭМ’ЕРА На парламенцкiх выбарах, якiя прайшлi ў нядзелю, перамогу атрымала Рэфармiсцкая партыя на чале з прэм’ер-мiнiстрам Эстонii Андрусам Ансiпам, якая атрымала 31 мандат са 101 у парламенце. Другой фiнiшавала Цэнтрысцкая партыя, якая з’яўляецца партнёрам рэфармiстаў па кiруючай каалiцыi. Як вядома, лiдар рэфармiстаў i цяперашнi кiраўнiк урада Ансiп з’яўляецца паслядоўнiкам прыхiльнiкаў дэмантажу помнiка Воiну-вызвалiцелю ў цэнтры Талiна. Ён неаднаразова заяўляў, што «гэты помнiк з’яўляецца сiмвалам акупацыi Эстонii Савецкiм Саюзам i яму не месца ў цэнтры эстонскай сталiцы». ЖАНЧЫНА ДАВЕДАЛАСЯ ПРА ЦЯЖАРНАСЦЬ ЗА ДВА ДНI ДА РОДАЎ Жыхарка ЗША, вага якой складае 180 кiлаграмаў, даведалася пра сваю цяжарнасць толькi за два днi да родаў. 39-гадовая Эйпрыл Брэнам паступiла ў аддзяленне хуткай дапамогi са скаргамi на боль у вобласцi страўнiка. Агледзеўшы жанчыну, урачы прыйшлi да высновы, што яна знаходзiцца на апошнiм месяцы цяжарнасцi. Праз два днi шляхам кесарава сячэння Брэнам нарадзiла здаровага хлопчыка вагой 3 кiлаграмы 400 грамаў. Дзiцё назвалi Вальтэр Скот Эдвардс III. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiтайскiя ўлады аб’явiлi аб рэкордным павелiчэннi ваеннага бюджэту краiны. Сёлета яго рост складзе 17,8 працэнта. У грашовым выглядзе выдаткi Кiтая на |
|