Абаранi ўласны падворак ад падтаплення
Сяргей РАСОЛЬКА
Згодна з абласным планам асноўных мерапрыемстваў па папярэджанню затаплення, падтаплення, пропуску веснавой паводкi, усе раённыя выканаўчыя камiтэты, службы Мiнаблвыканкама падрыхтаваны да неабходных дзеянняў у выпадку падтаплення.
Да лiквiдацыi магчымых надзвычайных сiтуацый можа быць прыцягнута больш за 800 спецыяльных аўтамабiляў, перасоўных помпавых станцый i ўстановак, мотапомпаў арганiзацый, прадпрыемстваў i падраздзяленняў МНС, а таксама можа быць задзейнiчана больш за 20 катэраў i 3 тысячы лодак рознага тыпу. Створаны запасы гаруча-змазачных матэрыялаў, неабходных медыцынскiх сродкаў i г.д. У Мiнскай вобласцi тры значныя ракi — Беразiна, Свiслач, Нёман i 7 буйных вадасховiшчаў. Акрамя таго, малыя рэкi, азёры i 1,5 тысячы невялiкiх вадасховiшчаў. Аналiз паводак папярэднiх гадоў сведчыць, што нязначныя падтапленнi бываюць у Барысаўскiм, Любанскiм i Маладзечанскiм раёнах. Згодна з прагнозамi сiноптыкаў, у блiжэйшы час захаваюцца плюсавыя тэмпературы, таму выратавальнiкi-пажарныя нагадваюць жыхарам сталiчнай вобласцi аб неабходнасцi падрыхтоўкi да пропуску веснавой паводкi. Неабходна загадзя расчысцiць забiтыя смеццем i лёдам прапускныя трубы на прыватных падворках, убраць снег, пры неабходнасцi адвесцi талую ваду. Меры даволi простыя, але часта яны дазваляюць пазбегнуць падтаплення.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з абласным планам асноўных мерапрыемстваў па папярэджанню затаплення, падтаплення, пропуску веснавой паводкi, усе раённыя выканаўчыя камiтэты,
|
|