21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Цяжкiя бацькi» пачынаюць думаць...

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

На Вiцебшчыне менш за 43 працэнты ўсiх бацькоў, якiя абавязаны «кампенсаваць» дзяржаве выдаткi па выхаванню iх дзяцей, робяць гэта. Астатнiя — не. Пакуль што...

Усяго ў Прыдзвiнскiм краi, паводле апошнiх даных, на дзяржаўным забеспячэннi знаходзяцца каля 6 тысячы хлопчыкаў i дзяўчынак. Летась суды прынялi больш як 2,5 тысяч рашэнняў аб працаўладкаваннi «цяжкiх бацькоў». З пачатку гэтага года, згодна з патрабаваннямi адпаведнага Дэкрэта Прэзiдэнта краiны, кантроль за ажыццяўленнем працаўладкавання i непасрэдна работай бацькоў вядзецца супрацоўнiкамi органаў унутраных спраў. Апошнiя нават могуць суправадзiць i на «бiржу працы». А калi праца ёсць, а вось жадання зарабляць — няма, несумленных бацькоў могуць прыцягнуць да крымiнальнай адказнасцi.

Як расказаў карэспандэнту «Звязды» намеснiк начальнiка ўпраўлення прафiлактыкi Упраўлення ўнутраных спраў Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Пранько, супрацоўнiкi органаў унутраных спраў вобласцi сумесна з прадстаўнiкамi сiстэмы адукацыi, сацыяльнай абароны i г.д. правялi больш за 300 рэйдаў па сем’ях, у якiх, мякка кажучы, «не ўсё добра». Усякае бачылi кантралёры: i дамы без даху i вокнаў, што прадалi, каб у чарговы раз выпiць гарэлкі, i галодных дзяцей, якiя забылiся, што такое звычайная макарона... Каля 40 дзяцей былi пасля такiх рэйдаў у прытулках.

Дарэчы, аб такiх спецыяльных установах. Штогод, на жаль, колькасць дзяцей, якiх туды накiроўваюць, павялiчваецца. Так, у 2000 годзе сярод выхаванцаў было 433 дзiцяцi, у 2001-м — ужо 638, 2002-м — 905... Летась — 1717, i добра, што амаль палова дзяцей тады вярнулiся ў свае сем’i (усяго ў Вiцебскай вобласцi дзейнiчаюць 25 прытулкаў). Бацькi iх пачалi «думаць» аб будучым i скарысталiся шанцам «паправiць» сваё жыццё.

Чаго не скажаш аб iншых. У прыватнасцi, паводле слоў Уладзiмiра Пранько, у Лёзненскiм раёне жыве грамадзянка Украiны, у якой вялiкая сям’я. Па-першае, яна не пажадала легалiзаваць знаходжанне сваё i 4 сваiх дзяцей на тэрыторыi чужой дзяржавы. Па-другое, занялi яны пустуючы дом, а пры гэтым не прапiсалiся, аб жаданнi працаваць i жыць, як добрыя сем’i, гаварыць не даводзiцца. А ёй жа двойчы прапаноўвалi работу на сельскагаспадарчым прадпрыемстве! Разглядалася цяжкая сiтуацыя ў сям’i на савеце прафiлактыкi. Мясцовыя ўлады старалiся дапамагчы. Але ж... Адмаўлялася працаўладкавацца i г.д. Зараз вырашаецца пытанне аб дэпартацыi гэтай сям’i.

А вось зусiм iншы — станоўчы прыклад. У Шумiлiнскiм раёне бацькi перасталi пiць. Перадалi iм новы дом. Дзеткi, а iх трое, ходзяць у школу, атрымлiваюць нядрэннае выхаванне.

Бацькi, якiя хочуць вырашыць праблему залежнасцi ад «зелля» проста — iдуць кадзiравацца. I некаторыя кiраўнiкi прадпрыемстваў у вёсцы нават дапамагаюць вырашыць гэтае праблемнае пытанне фiнансава...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Вiцебшчыне менш за 43 працэнты ўсiх бацькоў, якiя абавязаны «кампенсаваць» дзяржаве выдаткi па выхаванню iх дзяцей, робяць гэта. Астатнiя — не. Пак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика