21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Знiкаюць горы пiлавiння

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Энергабяспека: мясцовы вопыт

Яшчэ некалькi гадоў таму перад камунальнiкамi не стаяла востра пытанне: што палiць у топках кацельняў. Газу не было альтэрнатывы, а яшчэ шырока выкарыстоўвалi мазут. Абсталяванне кацельняў было прыстасавана пад гэтыя вiды палiва, i да прыходу халадоў у камунгасах найперш турбавалiся станам апаратуры ды трубаправодаў, а не чым палiць. Але былi i выключэннi.

У Целяханах Iвацэвiцкага раёна дырэктар мясцовага камунгаса Iван Калеснiковiч яшчэ ў 2000 годзе хацеў поўнасцю перавесцi кацельнi на пiлавiнне i адмовiцца ад мазуту, але тады яго не падтрымалi — паглядзелi на гэту задуму скептычна. Сем гадоў назад мала хто з нашых гаспадарнiкаў мог прадбачыць, што газ i нафта ў цане так рэзка пойдуць угару. Задуму ўдалося ажыццявiць у 2003 годзе, калi, усё ўзважыўшы i пазнаёмiўшыся з выкладкамi i разлiкамi Калеснiковiча, яму выдзелiлi палову патрэбнай сумы на рэканструкцыю кацельняў.

I ў хуткiм часе ў Целяханах скептыкаў-жартаўнiкоў не стала.

— У нас ёсць некалькi дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, i пiлавiннем былi завалены ўсе звалкi, а сёння за яго iдзе вайна — яно ўсiм патрэбнае, — расказвае Iван Iванавiч.

Кацельнi мясцовай бальнiцы, школы, як i жылых дамоў апальваюцца пiлавiннем, а астатнiя — дровамi ды брыкетам. Тут пачалi забываць пах мазуту. З 12 кацельняў сёння 11 працуюць на мясцовым палiве. Пiлавiнне, на першы погляд, гарыць слаба — тлее, але калi яму забяспечыць дастатковы доступ паветра, то гарыць «чырвоным полымем».

А далей сiтуацыя пачала развiвацца наступным чынам. Горы пiлавiння пачалi знiкаць, i цана на яго вырасла. Калi напачатку за 1 куб. м пiлавiння плацiлi толькi 2500 рублёў, то цяпер ужо неабходна заплацiць 8 тысяч. Пiлавiнне для палiва пачалi браць i сельгаскааператывы. Сабекошт пiлавiння ў параўнаннi з дровамi цi брыкетам у пяць разоў нiжэйшы, а пра мазут i гаварыць няма чаго — цана яго вельмi высокая.

— Але не ўсё з пiлавiннем так проста, як здаецца, — кажа дырэктар. — Кошт яго можа падняцца да дзелавой драўнiны. Попыт на пiлавiнне рэзка вырас: акрамя нас, яго шырока пачалi выкарыстоўваць на выраб гранул — палiва, якое адпраўляюць за мяжу.

Целяханскiя камунальнiкi — на поўным гаспадарчым разлiку, хоць iх галаўное прадпрыемства знаходзiцца ў Iвацэвiчах. Сказаць, што камунгас дае прыбытак, нельга, па асноўнай вытворчасцi «навар» усяго 8,7 млн рублёў, але прадпрыемству знiзiлi датацыi: у 2006 годзе iх атрымалi на 200 млн рублёў менш, чым у папярэднiм i гэта з улiкам, што зарплата на прадпрыемстве вырасла (у сярэднiм тут працуе 154 чалавекi). Для такога мястэчка, як Целяханы, гэта нямала.

Вось такая гiсторыя з пiлавiннем, якога ўжо не хапае. Iван Калеснiковiч у перспектыве хоча зменшыць колькасць дроў, якiя iдуць на палiва. У год у кацельнях камунгаса спальваецца прыкладна 10 тысяч куб. м драўнiны, а гэта, на думку дырэктара, многа. Неабходна ўстанаўлiваць новыя катлы, у якiх эфектыўнасць больш высокая, i тады эканомiя будзе рэальнай.

Камунгас адказвае не толькi за цяпло ў памяшканнях, але i за ваду, каналiзацыю, лазнi, рытуальныя паслугi i г.д. Пераход прадпрыемства на мясцовае палiва — гэта бадай што самая яркая старонка ў дзейнасцi камунгаса. У прынцыпе, зрабiць гэта было нескладана, бо ў прадпрыемства ёсць лiцэнзiя i многае перарабляецца там сваiмi рукамi, хоць без грошай таксама не абысцiся.

Iван Iванавiч лiчыць, што менавiта наяўнасць лiцэнзii дапамагае iм выжыць. Калi неабходна памяняць катлы цi iншае абсталяванне, то мантаж вядуць свае рабочыя, а гэта таксама эканомiя.

Трэба ўлiчваць, што камунальнiкi ў сваiх дзеяннях не вольныя. Усё там падпарадкоўваецца тэмпературным нормам, графiкам ды разлiкам. I падняць кошт паслуг насельнiцтву нельга — гэта пакуль што прыярытэт дзяржавы.

Але нягледзячы на ўсе эканамiчныя i вытворчыя рамкi, Iвану Калеснiковiчу ўдалося вырашыць на сваiм прадпрыемстве праблему палiва — выкарыстоўваюцца мясцовыя рэсурсы i робiцца гэта не ад беднасцi, а ад умення гаспадарыць, прагматычна глядзець на рэалii жыцця.

Сымон СВIСТУНОВIЧ,

Iвацэвiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ некалькi гадоў таму перад камунальнiкамi не стаяла востра пытанне: што палiць у топках кацельняў. Газу не было альтэрнатывы, а яшчэ шырока выкары
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика