21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Малiнаўкi» пачуўшы галасы...

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Калi машыне пятнаццаць, то час купiць новую. Не, можна яшчэ ездзiць i на старой, але пазней яе ўжо будзе збыць цяжка. Вось менавiта з гэтай нагоды я i апынуўся на сталiчным аўтарынку «Малiнаўка». Па аб’явах выбраць не ўдалося, а знаёмыя параiлi заглянуць на «Малiнаўку».

Ад чыгуначнага вакзала да аўтарынку даехаць проста — маршрутнае таксi даiмчала за паўгадзiны. У дзевяць гадзiн «Малiнаўка» ўжо шумела. Убачыўшы такую колькасць аўтамашын, нечакана расхваляваўся — гэта тое ж самае, як у лесе натрапiць на грыбную мясцiну.

Тысячы iншамарак стаялi радамi, а рэдкiя пакупнiкi хадзiлi, прыглядалiся i мясiлi набрынялы снег. Тут яго нiхто на гэты дзень не прыбраў i, напэўна, ўся надзея на хуткую вясну. А неўзабаве стала зразумела, што на рынку мне рабiць няма чаго, бо, каб нешта на «Малiнаўцы» купiць, неабходна мець у кiшэнi хоць бы пяць тысяч долараў.

«Таёты», «Пежо», «Сiтраены»... для тых, хто можа выкласцi шэсць, восем... пятнаццаць тысяч баксаў. На ўвесь аўтарынак толькi тры машыны коштам ад 3 да 4 тыс. долараў. Прадаўцы звяртаюць увагу на кожнага, хто прыпыняецца каля iх аўтамабiля. Мяне зацiкавiла «Мазда» — прыпынiлiся паглядзець на год выпуску, цану, а гаспадар адчынiў дзверцы i прапанаваў: «Пасядзiце за рулём. Кандыцыянер, электрапакет... усё для душы».

Свая старая машына — гэта быццам жонка, з якой ты пражыў доўга i ведаеш пра яе ўсё. Ёсць нейкiя праблемы, нюансы, але ты ў курсе iх i таму спакойны. А тут сеў у «Мазду» i не ведаеш, за што ўзяцца, на якую кнопку нацiснуць.

— Павярнiце ключ... паслухайце, як працуе, — кажа прадавец.

А ты хвалюешся i баiшся: а раптам павернеш ключ i машына тарганецца цi яшчэ нешта выкiне.

Ясна, што «Мазда» — аўтамабiль шыкоўны, але ён не па табе. А прадавец спадзяецца: «Калi ходзiць тут, то, напэўна, грошы мае».

Але сталiчны аўтарынак расчараваў не толькi мяне. Ад «Малiнаўкi» ад’язджаў у «Газелi» з мужчынамi, якiя, як i я, кiнулiся шукаць сваю радасць у Ждановiчах. Маўляў, там аўтарынак большы i выбар танных iншамарак вялiкi. I гэта праўда. Уважлiва агледзець увесь рынак даволi складана. Тут прасцей абмежаваць выбар машыны нейкай адной фiрмы, напрыклад, «Форд» i засяродзiць увагу, напрыклад, на кожнай дзесятай. I то часу не хопiць: пасля 14 гадзiн аўтамашыны пачынаюць паступова пакiдаць рынак.

Адным словам, сiтуацыя такая. У Ждановiчах, у асноўным, можна купiць 8 —10-гадовую iншамарку да пяцi тысяч долараў, а на сталiчным аўтарынку, як гаварылася вышэй, такой цаны, можна сказаць, што i няма. Самая танная аўтамашына ў Ждановiчах каштавала крыху больш за 2 тысячы долараў, але па такой цане iх было ўсяго некалькi штук. Праўда, i ўзрост яны мелi салiдны — за пятнаццаць гадоў. А што датычыцца дарагiх iншамарак, то i iх тут таксама «гаць гацi».

Адзiн прадавец з «Малiнаўкi» кiнуў: «А ў Ждановiчах усе машыны — шрот». Гэта значыць — гнiлыя i дзiравыя. Магчыма, ёсць i такiя, але выбар агромнiсты i нiхто не прымушае ржавую купляць. Галоўнае, што канкурэнцыя iдзе не памiж пакупнiкамi, а гаспадарамi аўтамашын. Безумоўна, яшчэ не самы сезон попыту на аўтамабiлi i таму пакупнiкоў не так i многа.

Купiць машыну за напiсаную на паперцы цану не трэба спяшацца. Цана завышана i калi патаргавацца, то можна скiнуць нават некалькi сотняў.

Сёння на аўтарынках найбольш нямецкiх i французскiх аўтамабiляў, але японскiх i карэйскiх таксама хапае.

А што датычыцца майго выбару, то тут усё атрымалася проста. Напачатку «Форд» я купляць не збiраўся, хацелася набыць недарагi «Хундай» цi «Фiат», але калi ўбачыў «Форд»-унiверсал i iх колькасць на рынку, то спынiўся на iм — ёсць з чаго выбiраць. Гадзiны з тры патрацiў, каб абабегчы ўвесь рынак i выбраў з тых аўтамашын шэсць, якiя падыходзiлi па цане, году выпуску i «накручаных» кiламетрах.

Па цане вялiкай разбежкi не было, прыкладна ад 3,5 тысячы долараў i вышэй, год выпуску таксама амаль адзiн — 1997—1998, таму i давялося найперш звярнуць увагу на прабег. А ён хiстаўся ў межах 140—170 тысяч кiламетраў. На маю думку — мнагавата. А калi знайшоў адзiны «Форд» з прабегам 94 тысячы, то i спынiўся на iм. Тут узнiкне пытанне: а цi не адкруцiлi тыя кiламетры? Такая пагроза, сапраўды, iснуе. Але стан машыны быццам бы не гаварыў, што на ёй праехалi 194 тысячы. Ва ўсякiм разе для аўтамабiля вялiкае значэнне мае не толькi ўзрост, але i прабег. Праўда, многае тут залежыць i ад маркi аўтамашыны, хто на ёй ездзiў i па якiх дарогах.

Многа iншамарак прадаюць з Гродзенскай вобласцi: Ашмян, Смаргонi, Гродна i iнш., а таксама з прыгранiчных з Лiтвой раёнаў. Што датычыцца мiнчан, то iх на аўтарынках найбольш. Гандаль патрыманымi аўтамашынамi дае сёння работу многiм.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi машыне пятнаццаць, то час купiць новую. Не, можна яшчэ ездзiць i на старой, але пазней яе ўжо будзе збыць цяжка. Вось менавiта з гэтай нагоды я i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика