Святло ў домiках з’явiцца ў блiжэйшыя днi
Сяргей РАСОЛЬКА
З вёскi Шчорсы Навагрудскага раёна патэлефанавала даярка. Сям’i некалькi месяцаў таму пашчасцiла: у снежнi мiнулага года тут былi здадзены восем так званых прэзiдэнцкiх домiкаў, адзiн з якiх i быў выдзелены заяўнiкам. Але вось праблема. Фактычна маючы ўласнае жыллё, сям’я ўвесь гэты час не можа ў iм жыць, бо не падключана электрычнасць.
«Унутраная праводка зроблена, да дамоў праведзена лiнiя электраперадач, але электрычнасць чамусьцi не падключаюць. Нам увесь час абяцаюць, што, маўляў, яшчэ тыдзень пачакайце, потым зноў тыдзень... Ужо два месяцы мiнула, а так нiчога i не змянiлася». Праверку выкладзеных чытачамi фактаў па просьбе рэдакцыi правёў намеснiк старшынi Навагрудскага райвыканкама Юрый Калановiч. — У самыя блiжэйшыя днi праблема для ўсiх васьмi домiкаў будзе вырашана: энергетыкi дадуць электраэнергiю. Чаму ўзнiкла такая затрымка? Па-першае, нiякiх афiцыйных скаргаў ад навасёлаў да нас не паступала. Я лiтаральна днямi выпадкова даведаўся пра згаданую сiтуацыю i неўзабаве патэлефанавалi вы, — патлумачыў Юрый Аляксандравiч. — Па-другое, тут прысутнiчае аб’ектыўны фактар. Згодна з новымi патрабаваннямi, электралiчыльнiк павiнен быць устаноўлены па-за домам — у спецыяльнай скрынi, напрыклад, каля агароджы. Будаўнiкi ж, карыстаючыся сваiм праектам, устанавiлi прыборы ўлiку ў доме. Дакументацыя прайшла экспертызу i, як мне паведамiлi энергетыкi, яны гатовыя даць дазвол на падключэнне домiкаў да электраэнергii, хоць у далейшым новае патрабаванне аб знаходжаннi лiчыльнiкаў па-за сценамi дома павiнна выконвацца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскi Шчорсы Навагрудскага раёна патэлефанавала даярка. Сям’i некалькi месяцаў таму пашчасцiла: у снежнi мiнулага года тут былi здадзены восем так з |
|