Амфетамiн з расiйскай сыравiны
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Супрацоўнiкi ўпраўлення па наркакантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi МУС краiны выявiлi ў Мiнску падпольную лабараторыю па вырабу амфетамiну.
Паводле звестак МУС, некалькi жыхароў сталiцы арганiзавалi вытворчасць псiхатропнага рэчыва ў гаражы. Сыравiну беларускiя наркавытворцы набывалi ў Маскве. Менавiта дзякуючы супрацоўнiцтву з расiйскiмi калегамi айчынным мiлiцыянерам удалося вывесцi на чыстую ваду «гаражных наркадзялкоў». Падчас вобыску ў гаражы было знойдзена каля 1 кiлаграма хiмiчных рэчываў, прызначаных для вырабу амфетамiну. Дарэчы, у саматужных вытворцаў псiхатропных рэчываў быў яшчэ i запас боепрыпасаў: амаль 1 тысяча патронаў да пiсталета Макарава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi ўпраўлення па наркакантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi МУС краiны выявiлi ў Мiнску падпольную лабараторыю па вырабу амфетамiну |
|