Разня ў Махновiчах...
Iгар ГРЫШЫН
Сапраўды дзiкае здарэнне адбылося ў вёсцы Махновiчы Салiгорскага раёна, дзе ад рук п’янага злачынцы загiнулi трое вяскоўцаў, а яшчэ адна жанчына пацярпела.
Паводле папярэдняй iнфармацыi, падазраецца ў злачынстве непрацуючы жыхар вёскi Зялёны Бор, якi напачатку першай гадзiны ночы, паспрачаўшыся з жыхаром Махновiчаў, збiў апошняга да смерцi. А потым пачаў разборкi з жанчынамi, якiя з’яўлялiся сведкамi таго, што адбылося. Схапiўшыся за нож, крымiнальнiк расправiўся з пенсiянеркай i 39-гадовай рабочай мясцовага сельгасвытворчага кааператыву. Яшчэ адной жанчыне, 35-гадовай непрацуючай, ён нанёс чатыры пранiкальныя раненнi брушной поласцi: няшчасная была змешчана ў бальнiцу. Падазроны ў гэтым злачынстве затрыманы, у яго канфiскаваны нож.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўды дзiкае здарэнне адбылося ў вёсцы Махновiчы Салiгорскага раёна, дзе ад рук п’янага злачынцы загiнулi трое вяскоўцаў, а яшчэ адна жанчына пацяр |
|