21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бульба на любы густ

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ШПIЛЕЎСКАЯ

З 1 сакавiка РУП «Iнстытут бульбаводства НАН Беларусi», што ў Самахвалавiчах, пачаў рэалiзацыю насеннай бульбы як сельгаспрадпрыемствам, так i прыватнаму сектару

— На сёння мы прапануем 17 гатункаў бульбы розных тэрмiнаў выспявання i гаспадарчага прызначэння, — гаворыць намеснiк генеральнага дырэктара па навуцы i iнвестыцыях РУП Навукова-практычнага цэнтра НАН па бульбаводству i плодаагароднiцтву Iван БУСЬКО.

— Мы не першы год супрацоўнiчаем з райспажыўсаюзамi ўсiх без выключэння абласцей Беларусi па правядзенню сортаабмену i сортаабнаўленню насеннага матэрыялу, у тым лiку i для прыватнага сектара, — гаворыць Iван Iванавiч. — Райспажыўсаюзы папярэдне робяць заяўку, колькi бульбы i якога гатунку маюць жаданне купiць жыхары, i гэтую заяўку падаюць нам, а мы стараемся задаволiць просьбу i адпускаем паводле папярэдняй аплаты. Задавальняюцца таксама патрэбы кожнага, хто мае магчымасць прыехаць да нас у iнстытут.

— Якiя гатункi карыстаюцца попытам сярод прыватнiкаў?

— Як правiла, раннiя, такiя, як «Аксамiт», «Дэльфiн», «Лазурыт», сярэдняраннiя «Адысей», «Нептун», «Брыз», «Дзiна», сярэдняспелыя «Скарб», «Крынiца», «Талiсман», «Дар» i iнш. Хоць лiчыцца, што бульба сярэдняпознiх i познiх гатункаў больш смачная, яна вызначаецца павышаным утрыманнем крухмалу. Гэта «Сузор’е», «Ветразь», «Здабытак», «Блакiт». Сярэдняпознiя «Верас» i «Ветразь» — унiверсальныя гатункi, першы прыгодны ў тым лiку для вырошчвання на цяжкiх глебах, другi мае iнтэнсiўнае накапленне ўраджаю i высокую таварнасць клубняў. Накапленне крухмалу ў сярэдняранняга гатунку «Архiдэя» з’яўляецца даволi высокiм для гэтага тэрмiну выспявання. А ўвогуле, мы заўсёды забяспечваем гатункi, якiя рэалiзуем, характарыстыкай.

— Якiмi навiнкамi вы парадуеце пакупнiкоў сёлета?

— Паступiў у продаж раннi гатунак «Лiлея», якога дагэтуль не было. У яго прыгожая форма клубня, на 35—38-ы дзень пасля ўсходаў ужо можна атрымаць бульбу таварнага выгляду. Па заходнiх мерках гатунак лiчыцца ўльтрараннiм. Хачу сказаць, што пасадачнага матэрыялу гэтага гатунку не так i многа, i купiць яго той, хто паспяшаецца.

— Што з гатункаў замежнай вытворчасцi будзе прадавацца ў iнстытуце?

— Прадаюцца раннiя гатункi нямецкай селекцыi «Альвара», «Дэбора», «Рыкея», «Карола». Гэтыя гатункi хоць i замежнай вытворчасцi, але яны ёсць у нашым рэестры, i мы маем права iх вырошчваць i рэалiзоўваць.

— У якую тару фасуецца сёння бульба?

— Мы крышку адступiлi ад продажу насеннай бульбы ў цэлафанавых пакетах, гэта было зручна, бо нiводзiн клубень не мог згубiцца пры такой расфасоўцы. Але ў такiя пакеты, асаблiва калi яны завязаныя, не паступае паветра, бульба пацее i пры рэалiзацыi мае непрывабны выгляд. Сёлета мы насенную бульбу фасуем у полiэтыленавую сетку па 5, 7 i 30 кiлаграмаў.

— Па якой цане рэалiзоўваецца бульба?

— Ранняя група гатункаў — па 1280, сярэдняранняя — па 1070, а позняспелыя гатункi па 1060 рублёў за кiлаграм.

— Iван Iванавiч, цi не будзе так, што пад выглядам суперэлiтнай бульбы з iнстытута будзе прадавацца iншая?

— Часта даводзiцца чуць, што купiў вясной элiтную бульбу, але ўраджай атрымаў дрэнны. На пытанне, дзе куплялi, чуеш у адказ: «На рынку цi ў час масавага распродажу, сказалi, што гэта бульба з Самахвалавiч». Сказаць можна што заўгодна. Але калi вы купiлi бульбу на тэрыторыi iнстытута, мы гатовыя выслухаць прэтэнзii i разабрацца, у чым прычына дрэннага ўраджаю. Купляюць у нас i прыватнiкi для далейшага перапродажу. Для тых, хто ў нас купляе бульбу, даём атэстат на насенне i выпiсваем накладную за подпiсам генеральнага дырэктара цi яго намеснiкаў, з пячаткай i штампам нашай установы. Калi такiя дакументы рэалiзатары прадставiць не могуць, тады i атрымлiваецца знаёмая ўжо нам сiтуацыя.

— Цi ёсць у Мiнску ваш фiрменны магазiн?

— Не, продаж праводзiцца толькi на тэрыторыi iнстытута ў Самахвалавiчах.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 сакавiка РУП «Iнстытут бульбаводства НАН Беларусi», што ў Самахвалавiчах, пачаў рэалiзацыю насеннай бульбы як сельгаспрадпрыемствам, так i прыва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика