Даспехi для сучасных рыцараў
Марына ПЫРКОВА
Выстава У Нацыянальным музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка сярэдневяковых даспехаў. Амаль усе экспанаты зроблены даспешных спраў майстрам Сяргеем Нурматавым, але здагадацца, што перад намi не арыгiнал, а копiя, вельмi складана.Умоўна экспазiцыю можна падзялiць на дзве часткi — баявыя пакрыццi цела ваяра i зброя. Сярод засцерагальнага ўзбраення адразу кiдаюцца ў вочы гусарскiя даспехi ХVII ст. Здаецца, што якiсьцi рыцар толькi на хвiлiнку расстаўся з iмi i вось-вось вернецца за сваiм жалезным адзеннем, каб апрануцца i рушыць насустрач новым подзвiгам. У аднаго з юных наведвальнiкаў даспехi выклiкалi, мусiць, заканамернае пытанне: «а цi можна памераць?». Праўда, дазнаўшыся, што вага абмундзiравання прыблiзна роўная яго вазе — 28 кiлаграмаў, — хлопчык пакiнуў думку прымераць на сябе экспанат. Але частка экспазiцыi ўсё ж такi iнтэрактыўная: наведвальнiкi могуць патрымаць у руках меч i баявую сякеру, надзець на галаву адзiн са шлемаў. Сярод зброi найбольш вылучаюцца кiсцень — немудрагелiсты металiчны шарык на вяроўцы цi ланцугу, кулачная булава — перароблены дзеля ваеннай справы скiпетр, шастапёр — шасцiпрамянёвая прылада, больш падобная на казачную кветку, чым на сродак забойства. Цэнтральным у плане iдэi можна лiчыць экспанат, якi сумяшчае ў сабе функцыi аховы i нападу. Гэта лiхтарны шчыт ХVI ст., якi ўяўляе сабою жалезную пальчатку з прымацаваным да яе шчытом. Назву сваю гэта «рукавiчка» атрымала дзякуючы невялiкаму лiхтарыку, што знаходзiўся ў яе сярэдзiне. Металiчны рукаў абараняў левае плячо ваяра, а накiраваныя ў розныя бакi шыпы, прымацаваныя да стальной пальчаткi, служылi для нанясення колючых удараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка сярэдневяковых даспехаў
|
|