«Сэрца ў попел няшчадна спалiў...»
Таццяна ПАДАЛЯК
11 сакавiка спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Алеся ГАРУНА — беларускага паэта, пiсьменнiка, драматурга.
Яго сапраўднае прозвiшча — Прушынскi Аляксандр Уладзiмiравiч. Нарадзiўся ён у 1887 годзе ў Мiнску ў беднай сям’i выхадцаў з Навагрудскага павета. Алесь тры гады вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў Мiнску, потым яшчэ тры гады — на дрэваапрацоўчым аддзяленнi рамеснiцкага вучылiшча. З 1902-га працаваў сталяром у розных майстэрнях, на мэблевай фабрыцы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху яго арыштавалi ў сакавiку 1907 года, саслалi ў Сiбiр. Думы ў чужыне былi пра Беларусь. I па-беларуску. I вось калi табе трываць не хопiць змогi, I цяжкiм здасца крыж табе i доля вельмi злой, Не трэба, сын, шукаць лягчэйшае дарогi, — Iдзi старой. З няволi вызвалiла Лютаўская рэвалюцыя — у вераснi 1917-га Алесь Гарун вярнуўся ў Мiнск, актыўна займаўся грамадска-палiтычнай, лiтаратурнай i публiцыстычнай дзейнасцю... Але з Сiбiры Алесь Гарун вярнуўся хворы на сухоты. Памёр ён у 33 гады. Алесь Гарун — найбольш вядомы псеўданiм пiсьменнiка. Свае творы ён друкаваў i пад псеўданiмам А. Сумны. Нiбы прадчуваў свой незайздросны лёс...
Ты, мой брат, каго зваць Беларусам, Роднай мовы сваёй не цурайся; Як не зрокся яе пад прымусам, Так i вольны цяпер не зракайся. Ад дзядоў i ад прадзедаў, браце, Гэта скарб нам адзiн захаваўся, У сялянскай аграбленай хаце Толькi ён незабраны астаўся. Ў старыну Беларус, не падданы, Гаспадарыў, быў сам над сабою I далёка у свеце быў знаны За лiтоўскай i ляшскай зямлёю. Але час прамiнуў, i нядоля На народ, як бы камень, звалiлась, Беларуская слава i воля Адышла, адцвiла, закацiлась. Не змяняючы шэрай апраткi, Працаваў ты, як вол, гаратлiва, А у хаце тваёй недастаткi, А на нiве тваёй неўрадлiва. А чаму? Ты не здольны, цi хворы, Цi благi гаспадар, цi п’янiца? Мусiць, не! Бо i iншым у пору У цябе гаспадарыць наўчыцца. Светлы розум твой, брат, але дзетак Ад цябе, як i ўсё, адбiралi I на бацькаўскi родны палетак Працаваць-памагаць не пушчалi. Хто хацеў, той i смеў рабавацi, Без прыпросу з’язджалiся госцi — Абдзiраць, аб’ядаць, апiвацi I крышыць гаспадарскiя косцi. Можа б, ты i памёр i загiнуў, Каб не вешчая мова Баяна. Хто ж быў добры, яе хоць пакiнуў? Як жа так, што яшчэ не забрана? Бо што бачылi госцiкi-герцы — I зямлю, i лясы, i кiлiмы, — Ўсё забралi. А мову у сэрцы, Ў сваiм сэрцы хавалi-няслi мы. Дык шануй, Беларус, сваю мову — Гэта скарб нам на вечныя годы; За пашану радзiмаму слову Ушануюць нас брацця-народы! 1910 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 сакавiка спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Алеся ГАРУНА — беларускага паэта, пiсьменнiка, драматурга |
|