21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гэты неардынарны Пашук

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вытокi — з бацькоўскай хаты




Толькi адтуль пасля праверкi прыйшло пацвярджэнне: Мiша Пашук з дзiцячых гадоў на канiкулах дапамагаў мясцоваму саўгасу то свiней пасвiць, то цялят даглядаць, то сена нарыхтоўваць, то буракi ад пустазелля выратоўваць. Таму яму i аформiлi працоўную кнiжку. У гутарцы ж са мной Мiхаiл Мiкалаевiч расказваў, што ў iх сялянскай сям’i было шасцёра дзяцей, прычым двое — прыёмныя. I ўсе ў сваiм стараннi зарабiць кусок хлеба раўнялiся на бацькоў, Мiкалая Лаўрэнавiча i Надзею Мiхайлаўну.

Малады спецыялiст з жонкай апынуўся ў 1976 годзе ў калгасе «Герой працы» Магiлёўскага раёна, дзе яго прынялi на пасаду галоўнага iнжынера. Затым — такiя ж пасады ў калгасе «Прагрэс» Рагачоўскага раёна i на Жлобiнскай птушкафабрыцы. Тут вось у поўную сiлу i раскрыўся талент iнжынера-механiка.

Яго шанавала Масква

Так, па яго iнiцыятыве на прадпрыемстве быў уведзены ў строй дзеючых свой кармацэх, здольны вырабляць камбiкорм з высокай дакладнасцю дазацыi, нiзкiмi энергазатратамi i вялiкай прадукцыйнасцю. Была таксама зменена i тэхналогiя забою птушкi. Замест ранейшай пагадзiннай аплаты ачысткi птушнiкаў ад памёту ўвялi новую, так званы зваротны адлiк. У чым гэта заключалася? Калi раней у птушнiку памерам 1100 квадратных метраў тры чалавекi наводзiлi парадак за 120 рублёў (iшлi 80-я гады) на працягу двух тыдняў, дык цяпер iм аб’явiлi: калi гэту работу яны выканаюць за пяць дзён, то атрымаюць тыя самыя грошы, калi ж за шэсць цi сем, то заробяць, адпаведна, 100 i 50 рублёў.

Матэрыяльная зацiкаўленасць падахвоцiла выканаўцаў да таго, што яны пачалi спраўляцца з работай... за адзiн дзень. А гэта павялiчвала па часе так званы санаторна-гiгiенiчны прамежак i давала магчымасць раней запускаць чарговую партыю птушкi, што было важна для вытворчасцi. Праўда, людзi баялiся, што абяцанае не заплацяць, але асцярога была дарэмнай. Тое ж самае было зроблена i з вадзiцелямi, якiя атрымалi права планаваць свой рабочы дзень па дастаўцы з Бабруйска пiлавiння. Хочаш — вязi яго ўначы, хочаш — ранiцай. Збярог час — можаш потым узяць свабодны дзень. I гэтак далей.

Карацей кажучы, такiя вось распрацоўкi за кароткi час дазволiлi прадпрыемству з адстаючых выйсцi ў перадавiкi: яно шэсць гадоў атрымлiвала залатыя медалi СССР i яго вопыт укараняўся на многiх птушкафабрыках краiны. Галоўны ж iнжынер Мiхаiл Пашук быў адзначаны вялiкай грашовай прэмiяй, i яму без чаргi выдзелiлi «Жыгулi» (людзi старэйшага пакалення ведаюць, што гэта азначала ў пачатку 80-х гадоў).

Хлеб калгасны

Пэўна, Мiхаiл Мiкалаевiч мог бы i далей спакойна працаваць на той птушкафабрыцы, аднак лёс яго ў далейшым пайшоў па iншаму напрамку. Калi ён заканчваў эканамiчны факультэт свайго ж iнстытута завочна i тым самым значна паглыбiў свае веды, яму прапанавалi ўзначалiць калгас iмя Жданава (пазнейшая назва — «Кастрычнiк»). Гаспадарка ўжо, можна сказаць, сядзела на мелi — чатыры мiльёны рублёў запазычанасцяў. А новы старшыня паставiў мэту вывесцi яе ў правафланговыя. Таму што быў упэўнены: тут, як нi ў адной дзяржаўнай арганiзацыi, ёсць магчымасць укаранiць больш эфектыўныя метады кiравання вытворчасцю, бо ўсё вырашае сход калгаснiкаў. Як прагаласуюць яны, так i будзе.

Таму i аб’явiў сваю праграму. Сутнасць яе заключалася ў тым, што адмянялася абмежаванне ў зарплаце. Колькi зарабiў — тое i атрымай. А яшчэ ёсць магчымасць мець дадатковы заробак. Таксама без абмежаванняў. Толькi развiвай сваю творчую актыўнасць. Калi ж будзеш тармазiць — многае страцiш. Усё пералiчанае датычыцца кожнага члена калектыву, якую б пасаду ён нi займаў.

Вядома, шмат пытанняў было да новага кiраўнiка: адны лiчылi гэта — утопiяй, другiя былi ўпэўненыя, што як iшло, так i будзе iсцi, бо мала што нагаварыць можна. Тым не менш, па-новаму распрацаваны калектыўны дагавор быў прыняты ўсiмi. I пачалося!

Калi ў суседнiх гаспадарках па вынiках года кожнаму работнiку выдавалi па 400 кiлаграмаў збожжа, то ў «Кастрычнiку» — па дзве тоны. Мэтай гэтага было пазбавiцца крадзяжоў. За кожную дадаткова нарыхтаваную да плана тону сена, сiласу, бульбы i iншых культур — прэмiя. I непасрэдным выканаўцам, i спецыялiстам. Раней пяць гадоў калгас здаваў лён дзяржаве са стратамi ад 60 да 100 тысяч рублёў — зараз з iльнаводамi i грузчыкамi заключылi дагавор: ад прыбыткаў — 20 працэнтаў прэмii iм i столькi ж — галоўнаму iнжынеру i аграному.

Забеспячэнцу калгаса да камандзiровачных выдавалася 50 рублёў, па расходаванню якiх не рабiлася справаздачы, калi пытаннi вырашалiся станоўча, i гэта павышала яго заробак. Спецыялiсты маглi не з’яўляцца на работу дзень цi тыдзень, i нiякага парушэння ў гэтым нiхто не бачыў, калi падначаленыя iм службы працавалi без збояў, у адваротным выпадку страты тыя кампенсавалi са сваёй кiшэнi. Калi даярка не пакармiла карову цi не падаiла яе, а трактарыст, скажам, дапусцiў прастой вадзiцеляў, першая плацiла за гэта 50 рублёў таму, хто выканаў за яе работу, а другi — шафёрам.

Падобныя новаўвядзеннi можна працягваць i далей. Асобныя ж з iх выклiкалi не толькi непаразуменне мясцовых кiраўнiкоў партыйных i савецкiх органаў, але i раздражненне: Пашук зарваўся, Пашук iдзе не ў нагу, Пашук падрывае агульнапрынятую сiстэму. Напрыклад, якое права ён мае прадаваць калгасных кароў сваiм калгаснiкам? У гаспадарцы стала ажно на трыста рагуль менш! На «дыван» яго! На прапрацоўку! Не зробiць высноў — пасля вымовы па партыйнай лiнii — справу перадаць у пракуратуру. Не зрабiў, патлумачыўшы, што так вырашылi калгаснiкi, а ён — толькi кiраўнiк iх iнтарэсаў. Завялi справу ў пракуратуры, а Пашук запiсаўся на прыём у Савет Мiнiстраў i яе спынiлi. А потым у раёне ганарылiся, што на базе калгаса i сельсавета быў праведзены абласны семiнар па закупу малака ў насельнiцтва i што гаспадарка сфармiравала элiтную групу цёлак, скупленых у тых жа калгаснiкаў, i праз пэўны час кожная першацёлка дала па пяць тысяч лiтраў малака за год.

Або яшчэ. У калектыўным дагаворы было запiсана, што на зарплату калгаснiкаў уплываюць толькi парушэннi тэхналагiчнай дысцыплiны — як вартаўнiка, так i спецыялiста. Наведванне ж выцвярэзнiка цi бойка ў грамадскiм месцы, хулiганства i iншае таго цi iншага калгаснiка не ўлiчваюцца пры налiчэннi 13-й зарплаты. Таму што за выцвярэзнiк ён заплацiў, а за хулiганства адкажа перад судом. Як гэта так, абуралiся вышэйстаячыя начальнiкi. Зноў прапрацоўка Пашука, а ён на сваiм: згодна са статутам калгаса працуем, калектыў так вырашыў, калгас — для калгаснiкаў. Вось i ўсё.

— А аднойчы, — расказваў мне Мiхаiл Мiкалаевiч, — я замахнуўся на такi эксперымент. Працавала ў нас адна даглядчыца жывёлы. Добра працавала, без парушэнняў. Але ўдарылася ў спiртное. Дык я паабяцаў ёй, што, калi яна вытрымае без яго тры месяцы, то атрымае прэмiю ў трыста рублёў, аб чым будзе сказана ў маiм пiсьмовым загадзе. I што вы думаеце: вытрымала, закадзiравалася. Працуе зараз у адным сельгаскааператыве i з алкаголем з тых часоў развiталася. Колькi мяне нi ўгаворваў бухгалтар, што трэба замаскiраваць неяк у загадзе прычыну выдачы той прэмii (у краiне па-гарбачоўску iшла славутая барацьба з п’янствам), ды я не згадзiўся. За што мяне скланялi на ўсе лады не толькi ў раёне, але i ў вобласцi.

— Вымоў шмат было?

— Нахапаўся я iх, нiбы Гапон слiў. Галоўнае ў iншым. Ад калгаснiкаў на мяне нiводнай скаргi не было. Нiкуды. I яшчэ. Напэўна, доўгi час (ажно шэсць гадоў) трымала мяне начальства на той пасадзе таму, што гаспадарка, як я i абяцаў, выйшла на высокiя рубяжы. Мы павялiчылi валавую вытворчасць у тры разы, заасфальтавалi дарогi, што вялi на фермы i палi, правялi газ у дамы калгаснiкаў, адкрылi пральнi. Сярэдняя зарплата дасягнула 640 рублёў у месяц.

— Для тых часоў гэта сапраўды поспех.

— I ўсё ж я вымушаны быў пакiнуць калгас, бо лiчыў i лiчу, што сапраўдным гаспадаром на зямлi можа быць толькi яе ўласнiк. Таму ў 1991 годзе, аб’явiўшы лозунг «Калгас — для калгаснiкаў», распрацаваў сiстэму пераводу гаспадаркi на сапраўдную кааператыўную аснову з улiкам iндывiдуальнасцi кожнага работнiка. Для чаго ўгаварыў людзей напiсаць заявы на валоданне зямлёй, што азначала: у кожнага, як у Германii, будзе свой пай, а калгасу — канец. Можаце ўявiць, якiя нападкi пачалiся на мяне пасля гэтага? Карацей кажучы, мяне папярэдзiлi, каб не разганяў калгас, i прапанавалi iсцi на вольныя хлябы, выдзелiўшы 50 гектараў зямлi. Што хочаш там — тое i рабi. Вось так Пашук i стаў фермерам.

Хлеб фермерскi

Мы абыходзiм гаспадарку Мiхаiла Мiкалаевiча, якая размясцiлася за вёскай Кастрычнiк Жлобiнскага раёна. Калiсьцi тут было голае поле, дзе фермер пачаў узводзiць будынкi, iнжынерныя сеткi. З 1994 года — 12 будынкаў: майстэрня, фермы, гараж, склады i г.д. Узяўшы першапачатковы крэдыт, ён адразу ж купiў сем трактароў, тры МАЗы, шлейф розных прычапных агрэгатаў. На наступныя крэдыты набываў усё неабходнае, пашыраючы сваю гаспадарку.

Зараз у ёй 100 гектараў зямлi, якая выдзелена ў пажыццёвае карыстанне фермера, i 50 — у арэнду, на якiх вырошчваюцца розныя культуры. Збыт — забяспечаны. Маецца 250 свiней i 11 кароў, машынна-трактарны парк. У гаспадарцы заняты пастаяннай работай 15 чалавек. Каля аднаго з iх, маладога хлопца Юрыя Козырава, я спынiўся, каб пагутарыць. Ён завiхаўся каля аўтамабiля i сказаў, што працуе вадзiцелем у мясцовай аўтакалоне, а тут дапамагае ў свой выхадны дзень у рамонтных работах, бо вельмi ўдзячны Мiхаiлу Мiкалаевiчу. За што? За тое, што ён сiлком за свае грошы адправiў яго вучыцца на вадзiцеля. Як гэта было? Калi Юрый быў яшчэ падлеткам, ён разам з падобнымi яму хлопцамi ў час летнiх канiкулаў «ганялi па вёсках балду». А Мiхаiл Мiкалаевiч прапанаваў iм: прыходзьце да мяне на работу, нядрэнна заплачу. Пашука тады хто-нiхто папракаў, маўляў, эксплуатуе дзяцей. А тыя былi на сёмым небе: свая капейка ў iх. Калi ж закончылi школу, Мiхаiл Мiкалаевiч некалькiм чалавекам, у тым лiку i Юрыю, аплацiў вучобу на вадзiцеляў, бо калгасы тады накiроўвалi на курсы толькi тых, хто хацеў стаць трактарыстам. Выхаванцы Пашука працуюць зараз у розных арганiзацыях, але пры кожным зручным выпадку наведваюцца да яго.

У гаспадарцы Мiхаiла Мiкалаевiча я звярнуў увагу на тое, што тут ёсць млын для нарыхтоўкi корму для жывёлы, а яшчэ — на дзве ўстаноўкi ў свiнарнiку i майстэрнi, вырабленыя тут. Фактычна гэта цеплагенератары з былых воданагравальных электракатлоў, якiя абмураваны цэглай i ўнутр якiх заварваюцца металiчныя трубы. Палiва — дровы цi нешта iншае, а цяпло па памяшканню разганяюць вентылятары. Абагрэў — праз 15—20 хвiлiн. З дапамогай такой устаноўкi за 30—40 хвiлiн можна нагрэць тону вады.

Во, ледзь не забыў. У фермера ёсць два вадаёмы, выкапаныя iм у нiзкiх мясцiнах, плошчай у 6 гектараў. Туды запушчана рыба. Выдатны адпачынак для людзей. Аднак нiякага прыбытку гэты занятак яму не прыносiць. Адны клопаты, бо з’яўляюцца туды аматары-электравудачнiкi i знiшчаюць усё жывое ў вадзе. У задумах Пашука — крута павярнуць гэту справу i заняцца прамысловым рыбаводствам. А наогул, цi задаволены Мiхаiл Мiкалаевiч сваёй работай? Не вельмi. Бо ўпэўнены, што рэфармаваннем сельскай гаспадаркi, падрыхтоўкай працы ўласнiка на зямлi нам трэба было заняцца значна раней.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi адтуль пасля праверкi прыйшло пацвярджэнне: Мiша Пашук з дзiцячых гадоў на канiкулах дапамагаў мясцоваму саўгасу то свiней пасвiць, то цялят да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика