Забава не новая. А бацькам давядзецца плацiць немалыя грошы
Яна СВЕТАВА
Брэсцкiя сышчыкi вылiчылi хулiгана, якi яшчэ ў лiстападзе мiнулага года «замiнiраваў» 30-ю школу. Iм аказаўся вучань сёмага класа гэтай школы. Хлопец не знайшоў нiчога лепшага для забавы, як пазванiць у мiлiцыю i сказаць, што ў школе закладзена бомба.
I механiзм праверкi закруцiўся: на месца выехалi работнiкi мiлiцыi, спецслужбаў. Заняткi былi сарваныя. Потым паступова пад падазрэнне трапiў адзiн з вучняў. Ён, вядома, свой удзел у непрыгожым учынку адмаўляў. Але Уладзiмiру прапанавалi прагаварыць на плёнку тэкст, iдэнтычны таму, што быў запiсаны ў аператыўнага дзяжурнага РАУС. Неўзабаве экспертыза ўстанавiла, што голас на плёнках належыць аднаму i таму ж чалавеку. Ад крымiнальнай адказнасцi вучня выратавала яго малалецтва, сямiкласнiку было ўсяго 13 гадоў. А вось выдаткi за выезды на месца розных службаў i штраф бацькi недарасля мусяць заплацiць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкiя сышчыкi вылiчылi хулiгана, якi яшчэ ў лiстападзе мiнулага года «замiнiраваў» 30-ю школу |
|