21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Даведнiк. З павышаным попытам

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сваёй цяперашняй пасадзе яна працуе ўсяго паўгода, i, здавалася б, сам па сабе гэты факт нiчым не адметны. Калi б не некаторыя акалiчнасцi. Зараз Алена Петракова з’яўляецца цi не найбольш маладым у краiне «галоўным бiблiятэкарам» цэлага раёна. I да таго ж кiраўнiком, якi пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыi, вырашыў змянiць звычайна больш прывабную сталiцу на глыбiнку. Прычым аб уласным рашэннi не шкадуе дагэтуль. Прынамсi таму, што «тут — больш цiкава».

Iнтэрнэт. Цi «папяровы» варыянт?

Мiнск i невялiкi па ўсiх мерках раён — дзве вялiкiя рознiцы. Не сакрэт, што асноўную частку наведвальнiкаў бiблiятэк у сталiцы традыцыйна складаюць школьнiкi, студэнты, аспiранты i выкладчыкi. У глыбiнцы вызначыць нейкiя «прыярытэты» даволi цяжка. Тут чытаюць калi не ўсе, то большасць. Прычым у кожнага — свае iнтарэсы.

— Значную колькасць пенсiянераў цiкавiць ваенная тэматыка, асаблiвай папулярнасцю ў чытачоў «сярэдняга» ўзросту карыстаюцца дэтэктывы, раманы пра каханне, медыцынскiя выданнi, а таксама, з улiкам нашай спецыфiкi, кнiгi з парадамi па сельскай гаспадарцы, — адзначае дырэктар Чавускай цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы Алена Уладзiмiраўна Петракова. — Нарэшце, апроч чыста «праграмных» рэчаў, тыя ж школьнiкi часцяком просяць фантастыку i прыгоды, а студэнты — мастацкую лiтаратуру. Пры гэтым апошнiм часам назiраецца сапраўдны бум разнастайных дапаможнiкаў i даведнiкаў, i асаблiва — фiнансавага i юрыдычнага плана.

Мiж тым, не сакрэт, што сёння сапраўдным канкурэнтам «класiчных» бiблiятэк у буйных гарадах стаў... Iнтэрнэт. Зразумела, што ёсць свае карыстальнiкi хатняга Сецiва i ў Чавускiм раёне. Але iх пакуль не так шмат. Да таго ж, заўважае Алена Петракова, большасць наведвальнiкаў глабальнай сеткi зноў-такi аддаюць перавагу простай друкаванай кнiжцы. Бо так танней, менш шкодна для вачэй i ў рэшце рэшт — больш звыкла.

Страты i набыткi

Чавускi раён датацыйны. Тым не менш даводзiцца канстатаваць: дзякуючы мясцоваму бюджэту бiблiятэкам удалося значна павялiчыць падпiску на перыёдыку, i ў тым лiку — на замежныя выданнi. Складаней застаецца сiтуацыя з кнiгамi. Летась па цэнтралiзаванаму камплектаванню з вобласцi сюды «прыйшло» пад 6 тысяч асобнiкаў. Гэта своеасаблiвы рэкорд, асаблiва калi ўзяць пад увагу, што не так даўно лiк новых паступленняў iшоў на сотнi.

Яшчэ адзiн i таксама адметны момант — падчас паставак сталi ўлiчвацца пажаданнi самiх чытачоў. Зрэшты, адначасова нельга не заўважыць, што нават такое, больш адчувальнае папаўненне ўсё роўна не змагло «перакрыць» паказчыкi спiсанняў старой лiтаратуры. I ўжо зусiм невясёлым застаецца цяперашнi малюнак у параўнаннi з «савецкiмi» часамi — тады кожны год раён атрымлiваў па 25—27 тысяч асобнiкаў.

— Для невялiкiх i не надта багатых раёнаў цэнтралiзаваныя пастаўкi з вобласцi былi i застаюцца галоўнай надзеяй, — лiчыць Алена Петракова. — Безумоўна, тут нельга скiдваць з рахункаў i пазабюджэтную дзейнасць, да прыкладу, летась бiблiятэкi змаглi набыць каля 100 «дадатковых» асобнiкаў у асноўным папулярнай мастацкай лiтаратуры. Карыстацца гэтымi кнiгамi зараз можна за чыста сiмвалiчныя грошы. Аднак бяда ў тым, што для многiх нават «лiшнiя» дзве сотнi рублёў у суткi — таксама пытанне. I ў прыватнасцi, практыка паказала, што «па-за» камерцыйным фондам застаецца пераважная большасць нашых пенсiянераў.

Паслугi без урону для... даходаў

Платныя паслугi сталiся рэалiяй даволi даўно, i бiблiятэкi не з’яўляюцца выключэннем. Адно, што тут зноў-такi выпадае звяртаць увагу на ўзровень даходаў. Таму кошт хвiлiны работы ў Iнтэрнэце сёння складае 50, ксеракапiравання адной старонкi — 100—110, сканiравання — 300, набору тэксту карыстальнiкам — 500, а набору непасрэдна бiблiятэкарам — 700 рублёў. Найбольш жа дарагiм «задавальненнем» будзе распрацоўка сцэнарыя мерапрыемства — 2 тысячы за заказ. Пры гэтым нельга не адзначыць, што ўся выручка адразу ж iдзе «ў справу» — летась пазабюджэтная дзейнасць дазволiла набыць той жа ксеракс.

Але прапановы «за грошы» — усё ж не асноўнае. З 2003 года пры галоўнай раённай бiблiятэцы працуе прававы цэнтр, дзе кожны мае магчымасць «пазнаёмiцца» з навiнкамi заканадаўства. I да таго ж тут прадастаўляюцца шанцы... атрымаць цалкам бясплатную кансультацыю. Раз на тыдзень, па серадах, у цэнтры наладжана «дзяжурства» юрыстаў.

— Нельга таксама не ўзгадаць, што амаль пры кожнай бiблiятэцы раёна працуюць бясплатныя гурткi па iнтарэсах, да прыкладу, клубы правазнаўства i здаровага ладу жыцця, краязнаўцаў i эколагаў, — зазначае Алена Петракова. — Вядома, што перш-наперш iх наведваюць школьнiкi. Але не толькi. Скажам, у самiх Чавусах i наваколлi карыстаецца вялiкай папулярнасцю наш клуб для жанчын, дзе ёсць магчымасць сабрацца, падзялiцца сваiмi гаспадарчымi «сакрэтамi» або нават паспяваць i патанцаваць.

Зачынiць нельга пакiнуць

У «сярэднiм» на адзiн сельсавет раёна прыпадае па дзве бiблiятэкi. Звычайна яны знаходзяцца ў больш буйных населеных пунктах. Аднак гэта не значыць, што ўсе астатнiя проста застаюцца «за бортам». У большасцi невялiкiх вёсак працуюць так званыя «пункты выдачы». Праз iх збiраюцца папярэднiя заяўкi на лiтаратуру. I сюды ж дастаўляюцца патрэбныя кнiгi.

«Формула» няхiтрая. Аднак толькi на першы погляд. Каб сабраць тыя ж заяўкi, трэба завiтаць у хаты iнвалiдаў вайны i працы, дзяцей-iнвалiдаў, людзей у «паважным» узросце. А потым неабходна тым жа «сваiм ходам» прынесцi кнiгi. Часцяком гэта — дзесятак кiламетраў у дзень. I плюс да ўсяго, вясковы бiблiятэкар не можа забывацца на свае «асноўныя» абавязкi, прычым ён — таксама прыбiральшчык i вартаўнiк, качагар i цясляр у адной асобе. Што ж да заробку, то ён атрымлiваецца па-сапраўднаму «сцiплым» — з улiкам прэмiй i надбавак каля 300 тысяч рублёў.

Праўда, сiтуацыя можа змянiцца ўжо ў хуткiм часе. Плануецца, што да 2010 года бiблiятэкi Чавусчыны павiнны атрымаць уласны аўтамабiль, так званы «бiблiёбус». У вынiку працаваць стане прасцей. Але адначасова можа з’явiцца iншая праблема — скарачэнне самой колькасцi ўстаноў. Такi варыянт магчымы. Тым больш, што ўласныя бiблiятэкi мае значная частка вясковых школ.

— У горшым выпадку, работнiкi вясковых бiблiятэк могуць пераводзiцца на чвэрць стаўкi, аднак закрыццё гэтых устаноў — не выйсце, — мяркуе Алена Петракова. — У любым населеным пункце бiблiятэка не проста «дом, дзе можна ўзяць кнiгу», а найперш — асяродак культуры, месца правядзення шматлiкiх мерапрыемстваў. Апроч таго, ужо зараз зразумела, што адзiн бiблiёбус патрэбы ўсiх людзей у iнфармацыi не задаволiць. А наконт таго, што, маўляў, у вяскоўцаў ёсць iншыя i больш важныя клопаты, можна сказаць адно — такая думка памылковая. Зараз бiблiятэкi наведвае 60 працэнтаў сельскага насельнiцтва раёна. I гэта рэальны факт.

Сяргей ГРЫБ,

Чавускi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сваёй цяперашняй пасадзе яна працуе ўсяго паўгода, i, здавалася б, сам па сабе гэты факт нiчым не адметны. Калi б не некаторыя акалiчнасцi. Зараз А
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика