Саўмiн Беларусi змянiў спiс вытворчасцяў, якiя даюць права на пенсiю за работу з асаблiвымi ўмовамi
БЕЛТА
Унесены дапаўненнi i змяненнi ў пастанову Савета Мiнiстраў ад 25 мая 2005 года № 536 «Аб спiсах вытворчасцяў, работ, прафесiй, пасад i паказчыкаў, якiя даюць права на пенсiю па ўзросту за работу з асаблiвымi ўмовамi працы». Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове ўрада № 268, што ўступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.
Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА намеснiк начальнiка ўпраўлення аховы i дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Гараева, пастанова № 536 была прынята ў мэтах прывядзення назвы асобных прафесiй рабочых i пасад служачых, прадугледжаных рэдакцыяй Спiсаў №1 i № 2, у адпаведнасць з новымi выпускамi Адзiнага тарыфна-квалiфiкацыйнага даведнiка работ i прафесiй рабочых (АТКД) i Адзiнага квалiфiкацыйнага даведнiка пасад служачых (АКДП). «Аднак структурныя змяненнi, што адбылiся ў асобных галiнах эканомiкi, прымяненне новых нарматыўных прававых актаў, якiя рэгулююць пытаннi нармiравання i аховы працы, а таксама практыка прымянення Спiсаў № 1 i № 2 паказалi, што па асобных прафесiях, пасадах i вытворчасцях неабходна ўдакладненне, прывядзенне нормаў пенсiйнага заканадаўства ў адпаведнасць з прынятымi нарматыўнымi дакументамi», — сказала спецыялiст. Гэтыя карэкцiроўкi i адлюстраваны ў пастанове № 268. У прыватнасцi, у Спiсы № 1 i № 2 унесены новыя назвы некаторых пасад. У сувязi з падпарадкаваннем ААТ «Барысаўскi завод бытавой хiмii» канцэрну «Белнафтахiм» узнiкла неабходнасць перагледзець пазiцыю «Вытворчасць бытавой хiмii» ў падраздзеле «Хiмiчная вытворчасць» Спiса № 2. У пазiцыi «Машынiст халадзiльных установак» выключана ўмова «ў прамысловасцi», таму што ў арганiзацыях iншых галiн эканомiкi таксама заняты работнiкi па гэтай прафесii, i на гэтых рабочых месцах вынiкамi атэстацыi пацвярджаюцца асаблiвыя ўмовы працы па Спiсу № 2. У пастанове Саўмiна ўдакладнены фармулёўкi параметраў умоў працы на падставе тэхнiчных нарматыўных прававых актаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унесены дапаўненнi i змяненнi ў пастанову Савета Мiнiстраў ад 25 мая 2005 года № 536 «Аб спiсах вытворчасцяў, работ, прафесiй, пасад i паказчыкаў, якi |
|