21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аркадзь Карпуць, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў:

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

АДКРЫТЫ ДЫЯЛОГ

«Трэба не проста ўзяць, а менавiта зарабiць грошы там, дзе iх раней нiхто не зарабляў»

Як мы паведамлялi, старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў на першай арганiзацыйнай сесii дэпутацкага корпуса 25-га склiкання быў выбраны Аркадзь Карпуць. Такi давер Аркадзю Iванавiчу аказаны ўжо ў чацвёрты раз, аднак, мяркуючы па нашай гутарцы, ён не збiраецца абапiрацца толькi на правераныя формы ў рабоце прадстаўнiчай улады, а мае намер задзейнiчаць новыя падыходы.

— Чым, на вашу думку, будзе адметнай праца дэпутацкага корпуса мясцовых Саветаў гэтага склiкання?

— Найперш тым, што прыняты вельмi важны дакумент, якi ў наступныя гады будзе вызначальным для работы пярвiчнага звяна Саветаў дэпутатаў i выканаўчых камiтэтаў. Гэта Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва».

Сярод важнейшых палажэнняў гэтага дакумента — вырашэнне фiнансава-эканамiчных пытанняў i, перш за ўсё, вызначэнне парадку фармiравання бюджэтаў пярвiчнага ўзроўню. З дакладным пералiкам даходных крынiц i, адпаведна, расходных паўнамоцтваў. На што ж можна разлiчваць? Як зменiцца даходная база бюджэтаў пярвiчнага ўзроўню? Гэтыя пытаннi мы нядаўна абмеркавалi на семiнары з удзелам старшынь усiх раённых Саветаў Гродзеншчыны i работнiкаў фiнансавых службаў, якi адбыўся на базе Абухаўскага сельскага Савета. Пэўныя падлiкi сведчаць, што ў залежнасцi ад размяшчэння на той цi iншай тэрыторыi прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, ад iх дзейнасцi даходная частка бюджэту некаторых сельскiх Саветаў будзе сфармiраваная на 14 працэнтаў, а ёсць i такiя, дзе больш чым на 30 працэнтаў.

Я падтрымлiваю iнiцыятыву старшынi Лiдскага раённага Савета дэпутатаў Уладзiмiра Цiмчанкi правесцi ў гэтым раёне эксперымент па выпрацоўцы механiзма выканання прэзiдэнцкага Указа № 21, у прыватнасцi той яе часткi, што датычыцца сiстэмы фармiравання бюджэту Савета пярвiчнага узроўню. На Лiдчыне моцныя старшынi сельскiх i пасялковых Саветаў, вопытны кiраўнiк раённага Савета.

Безумоўна, пройдзе пэўны час, i мы павiнны будзем разам з фiнансавымi органамi, верагодна, па вынiках паўгоддзя правесцi карэкцiроўку бюджэтных пазiцый, каб ужо сёлета перайсцi на вызначаныя кiраўнiком дзяржавы прынцыпы фармiравання бюджэту сельскiх i пасялковых Саветаў.

Зрэшты, пытанне не толькi ў гэтым, але i ў псiхалогii многiх нашых старшынь сельскiх i пасялковых Саветаў: маўляў, дайце нам грошы i ўсе праблемы мы вырашым. На самай справе гэта далёка не так. У роўных умовах ёсць шмат iнiцыятыўных кiраўнiкоў i, на жаль, вельмi многа песiмiстаў, якiя не ўмеюць працаваць на перспектыву. Менавiта прэзiдэнцкi Указ № 21 дае правы i магчымасцi Саветам пярвiчнага ўзроўню не проста ўзяць, а менавiта зарабiць грошы там, дзе iх раней нiхто не зарабляў. Гэты дакумент падрыхтаваны з улiкам перспектывы i, безумоўна, разлiчаны на кадры з гiбкiм складам розуму. I, канешне, з пачуццём адказнасцi за становiшча спраў на сваёй тэрыторыi.

Скажам, такая заўсёды надзённая справа, як навядзенне парадку на зямлi. Канешне, нярэдка яна стрымлiваецца з-за фiнансавых цяжкасцяў. Аднак у гэтай сiтуацыi адны кiраўнiкi мясцовых Саветаў шукаюць выйсце, аб’ядноўваюць намаганнi вытворчых калектываў i насельнiцтва, а iншыя проста апускаюць рукi i распiсваюцца ва ўласнай бездапаможнасцi. У адным месцы — i кветкi ля будынка мясцовай улады, i акуратна ўнутры памяшкання, ёсць уся неабходная тутэйшым жыхарам даведачная iнфармацыя, у iншым — усё абы як...

Кiраўнiкi Саветаў усiх узроўняў павiнны дасканала валодаць становiшчам спраў на прадпрыемствах, у арганiзацыях i ўстановах, аналiзаваць, на якую суму прададзена тавараў на кожнага жыхара, у якiх аб’ёмах аказаны на гэтых тэрыторыях паслугi «бытоўкi», паштовай, тэлефоннай сувязi, як вырашаюцца транспартныя праблемы, актыўна ўзаемадзейнiчаць з рознымi службамi. I не толькi ведаць iснуючыя праблемы, але i аператыўна ўплываць на iх вырашэнне.

— Аднак, вiдавочна, пры ўсiм жаданнi старшыня сельскага Савета не можа адказваць лiтаральна за ўсё, што адбываецца на гэтай тэрыторыi...

— I не павiнен. Указам кiраўнiка дзяржавы прадугледжаны шэраг мераў па вызваленню Саветаў пярвiчнага ўзроўню ад неўласцiвых iм функцый. Да прыкладу, аблвыканкамам у шасцiмесячны тэрмiн даручана правесцi iнвентарызацыю сiстэм водазабеспячэння i водаадводу, а таксама дарог сельскiх населеных пунктаў i iншых аб’ектаў нерухомай маёмасцi з мэтай перадачы спецыялiзаваным арганiзацыям. I ў мае абавязкi старшынi абласнога Савета дэпутатаў уваходзiць разам з выканаўчай уладай арганiзаваць выкананне гэтай задачы.

— Якiя пытаннi будуць прыярытэтнымi для абласнога Савета дэпутатаў?

— Зыходзячы з выключнай кампетэнцыi Саветаў дэпутатаў, наша дзейнасць будзе накiравана ў першую чаргу на арганiзацыю выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця i бюджэту. На першы план сёння выходзяць пытаннi эканомii i эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, матэрыяльных сродкаў, бюджэтных асiгнаванняў. Востра стаяць праблемы пераходу на выкарыстанне мясцовых вiдаў палiва, а таксама знiжэння энергаёмiстасцi прадукцыi, i пры гэтым, незалежна ад росту цэн, прагнозныя паказчыкi павiнны быць выкананы. Так, мы зацвердзiлi бюджэт, кантрольныя паказчыкi па кожнай галiне. Але наколькi рацыянальна i эфектыўна працуем? Гэтыя пытаннi будуць у цэнтры ўвагi нашых рабочых органаў — сесiй, пасяджэнняў прэзiдыума i пастаянных камiсiй. Будзем аналiзаваць, праводзiць сумесныя з выканаўчым камiтэтам праверкi i, калi жыццё запатрабуе, прымаць аператыўныя рашэннi па змяненню асобных пазiцый бюджэту.

I другая, не менш важная задача — шукаць дадатковыя крынiцы папаўнення бюджэту. У кампетэнцыi Саветаў прымаць мясцовыя зборы, падаткi. Але адны шукаюць дадатковыя крынiцы, а другiя аб гэтым не клапоцяцца.

— Пошук варыянтаў папаўнення бюджэту ў асноўным будзе арыентаваны на нейкiя фiскальныя функцыi?

— Не выключаны тыя крынiцы, што прымянялiся раней, але трэба думаць i аб iншых. Да прыкладу, згодна з Указам аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання, у бюджэты пярвiчнага ўзроўню залiчваюцца даходы ад здачы ў арэнду маёмасцi, што знаходзiцца на тэрыторыi гэтага Савета, ад рэалiзацыi безгаспадарнай маёмасцi... Агратурызм, Аўгустоўскi канал, падтрымка прадпрымальнiцтва... Тут яшчэ, як кажуць, неўзаранае поле для стварэння такiх умоў, якiя б стымулявалi дзелавую iнiцыятыву i, адпаведна, папаўнялi бюджэт падаткамi.

— На першай арганiзацыйнай сесii абласнога Савета дэпутатаў 25-га склiкання старшыня аблвыканкама Уладзiмiр Саўчанка прапанаваў перадаць яму для разгляду i прыняцця мераў тыя пытаннi, якiя былi ўзняты выбаршчыкамi падчас перадвыбарнай кампанii...

— Мы ўжо абагульняем гэтыя просьбы, заўвагi i прапановы выбаршчыкаў, каб затым разам з выканкамам iх разгледзець i, усё, што магчыма, вырашыць.

Аб тым, што выканаўчая ўлада зацiкаўлена ў павышэннi ролi мясцовых Саветаў, сведчыць i наступны факт. Нядаўна рашэннем аблвыканкама было выдзелена 200 мiльёнаў рублёў на аснашчэнне Саветаў i выканкамаў пярвiчнага ўзроўню мадэмамi да камп’ютара, каб людзi не бегалi па iнстанцыях, а на месцах па электроннай пошце атрымлiвалi ад раённых службаў адпаведную iнфармацыю.

Цяперашнi састаў абласнога Савета ўяўляе сабой сплаў вопыту i маладосцi, цалкам адлюстроўвае прафесiйную i сацыяльную структуру нашага грамадства. Але я хачу актывiзаваць работу дэпутатаў. Раней як было? Многiя дэпутаты старалiся выступаць на сесii, зыходзячы са сваёй прафесiйнай прыналежнасцi. Калi настаўнiк — узнiмае праблемы адукацыi, аграрнiк — сельскай гаспадаркi, урач — аховы здароўя. I гэта зразумела. Але ж ёсць адпаведныя галiновыя ведамствы, а дэпутат прадстаўляе выбарчую акругу, насельнiцтва гэтай тэрыторыi. Таму стаўлю перад сабой задачу дабiцца, каб дэпутаты пастаянна сустракалiся са сваiмi выбаршчыкамi, быў наладжаны прыём грамадзян. Каб дакладна працаваў механiзм зваротаў выбаршчыкаў да дэпутатаў i рэагавання на iх з боку тых цi iншых службаў i арганiзацый.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Трэба не проста ўзяць, а менавiта зарабiць грошы там, дзе iх раней нiхто не зарабляў»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика