21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб людзям падабалася

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

План Iвянца гiстарычна склаўся па традыцыйнай схеме: сетка вулiц разыходзiцца ад плошчы. Яна мае форму вялiкага шматвугольнiка, раней тут размяшчалiся гандлёвыя рады са шматлiкiмi крамамi. Кажуць, што гэтыя пабудовы разам з групай старых каменных дамоў разабралi ў сярэдзiне 70-х. З’явiлася новае жыллё, былi ўзведзены сацыяльныя i вытворчыя аб’екты — змены адбылiся значныя. Аднак старажытны Iвянец сваёй адметнасцi нiколькi не згубiў, захаваў непаўторныя шарм i прыгажосць.

Кветкi — лепшая «вiзiтоўка»

Гарадок вельмi дагледжаны — ва ўсякую пару года. Адразу вiдаць, што да навядзення парадку тутэйшыя жыхары ставяцца надзвычай сур’ёзна. Канешне, няма тут сталiчнага шыку, ды ён проста не да месца, трэба захоўваць уласны каларыт.

— Знешнi выгляд населенага пункта, стан дарог — адсюль пачынаецца знаёмства з мясцовасцю, — кажа старшыня Iвянецкага пасялковага Савета Юрый Шарый. — Вельмi важна, якой будзе менавiта першая сустрэча. Кветкi — самая лепшая «вiзiтоўка». Вельмi важна заўсёды захоўваць чысцiню, парадак, утульнасць. Гэта стварае настрой у жыхароў i нашых гасцей.

На правядзенне добраўпарадкавання летась выдаткавана больш чым 1 мiльярд рублёў. Новы выгляд набылi цэнтральныя вулiцы, дзе было пакладзена больш за 5 тысяч «квадратаў» тратуарнай плiткi, устаноўлена каля кiламетра новай панэльнай агароджы (яшчэ 1 тыс. м зрабiлi на падворках ветэранам вайны, пенсiянерам, малазабяспечаным сем’ям). Таксама ўладкавалi 20 альпiйскiх горак, высадзiлi амаль тысячу дрэў i 15 тыс. кветак. Цiкава, што кожная з тутэйшых вулiц мае свайго «гаспадара» — замацавана за канкрэтнай арганiзацыяй альбо прадпрыемствам, якiя старанна даглядаюць «падшэфную тэрыторыю».

У Iвянцы працуе ўласнае камунальнае падраздзяленне, якое ўкамплектавана ўсёй неабходнай тэхнiкай. Таму з аператыўным выкананнем неабходных работ праблем не ўзнiкае — напрыклад, як адзначыў Юрый Шарый, падчас снегападаў камунальнiкi выязджаюць на расчыстку дарог i тратуараў ужо ў пяць гадзiн ранiцы. З такiм разлiкам, каб людзi маглi без цяжкасцяў да працы дабрацца. Смецце з падворкаў (у пасёлку больш чым 1,7 тысячы прыватных дамоў) вывозiцца рэгулярна, па спецыяльнаму графiку — з усiмi прадпрыемствамi i жыхарамi камунальнiкi заключылi адпаведныя дагаворы. Дарэчы, многiя тутэйшыя сядзiбы па-свойму вельмi адметныя — тут i сучасны дэкор, i напамiн пра даўнiну. У Iвянцы ўсё робiцца па-гаспадарску, грунтоўна, з густам, нездарма ж па вынiках абласнога агляду-конкурсу па добраўпарадкаванню менавiта ён быў прызнаны лепшым у сваёй групе. Грошы, якiя такiм чынам удалося атрымаць (гэта больш чым 60 мiльёнаў рублёў), прыйдуцца дарэчы — зноў-такi на навядзенне парадку пойдуць.

Будаваць — дык з розумам

Важныя справы тут робяць, што называецца, усёй талакой. У Iвянцы, на мой погляд, знойдзена аптымальная форма ўзаемадзеяння мясцовай улады з прадпрыемствамi, моладдзю, пенсiянерамi. Актыўна працуе савет дырэктараў, кiраўнiкi разам з прадстаўнiкамi пассавета рэгулярна збiраюцца i абмяркоўваюць шляхi вырашэння надзённых пытанняў. Займаюцца канкрэтнай справай. Створаны i савет ветэранаў, яго ўзначальвае вядомы чалавек — Леанiд Андрэевiч Вечар. Ён дваццаць гадоў кiраваў тутэйшай цукеркавай фабрыкай. Працаваў на сваёй пасадзе, пакуль дазваляла здароўе. Аднак, як выйшаў на пенсiю, то доўга не змог на месцы сядзець.

— Ветэраны не застаюцца ў баку ад штодзённага жыцця Iвянца, — заўважае Леанiд Вечар, — можам нешта падказаць, параiць, паколькi маем вялiкi вопыт, якi часта прыходзiцца дарэчы. Шкада толькi, што ветэранаў з кожным годам застаецца ўсё менш.

Актыўнасцi i жыццёвай пазiцыi гэтых людзей сапраўды можна пазайздросцiць — яны заўсёды ў курсе спраў. Шмат карысных пачынанняў адбывалася з iх удзелам. Як узгадваў Леанiд Вечар, дзесяць гадоў таму ў Iвянцы на цукеркавай фабрыцы былi пабудаваны, напэўна, першыя (цi адны з першых) у Беларусi ачышчальныя збудаваннi, дзе прымянялася бiялагiчная форма ачысткi сцёкавых водаў. Гэта гарантыя нармальнай экалогii, што для пасёлка вельмi важна.

Тут проста ўнiкальныя мясцiны — помнiкi даўнiны, побач — рэчка i возера, а таксама легендарная Налiбоцкая пушча. Да таго ж, блiзка да райцэнтра. Выгаднае становiшча, што i казаць, таму i колькасць жыхароў стабiльна павялiчваецца. Прыязджаюць i з-за мяжы — як заўважыў Юрый Шарый, толькi за мiнулы год сюды перабралiся 6 сем’яў з Казахстана i 12 — з Расii. Усе жывуць вельмi дружна — нiякiх спрэчак на нацыянальнай цi канфесiйнай глебе.

Узводзiцца шмат жылля, у тым лiку i жыхарамi сталiцы. Пры жаданнi тут можна набыць зямельны ўчастак i пачаць будавацца. Праўда, трэба мець добры «грашовы запас». Як лiчыць Юрый Шарый, Iвянец мог бы прырастаць за кошт катэджаў, якiя будуюцца гаспадаркамi. Такi вопыт пэўны час таму з поспехам прымяняўся ў Нясвiжы.

— Кошт катэджа «набягае» вельмi высокi — больш чым 30 тысяч долараў, — адзначае Юрый Шарый.

— Так атрымлiваецца з-за таго, што неабходна ўзводзiць дадатковыя камунiкацыi. Большасць вулiц Iвянца забяспечаны ўсiмi неабходнымi iнжынернымi сеткамi. Дык чаму не будаваць тут? Гэта дазволiць значна зменшыць кошт жылля, з’явяцца новыя працоўныя месцы.

Адпачынак у дэфiцыце?

У Iвянцы развiта сацыяльная сфера — ёсць Дом быту, 2 бiблiятэкi, цудоўны музей, дзiцячы дом-iнтэрнат, садок, музычная школа. Тут вельмi добрая бальнiца, у якой апошнiм часам значна абнавiлася абсталяванне. З медыцынскiмi кадрамi праблем не ўзнiкае — нядаўна з Гродзеншчыны прыехалi два тэрапеўты, а таксама па размеркаванню — малады ўрач (дарэчы, мiнчанка). Спецыялiстам выдзелiлi добрае жыллё, забяспечылi нармальны заробак.

Тутэйшая школа па колькасцi вучняў самая вялiкая ў Валожынскiм раёне. У ёй зараз займаюцца 823 дзiцяцi, адукацыю яны атрымлiваюць самую сучасную. Аб чым, дарэчы, сведчыць тое, што летась больш чым 62 працэнты выпускнiкоў паступiлi ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы. У школе ёсць профiльныя накiрункi (гуманiтарны, фiзiка-матэматычны, хiмiка-бiялагiчны), па дамоўленасцi з Беларускiм дзяржаўным аграрна-тэхнiчным унiверсiтэтам працуе лiцэйскi клас, усе яго выпускнiкi паспяхова паступаюць у ВНУ. «У школе добрае камп’ютарнае абсталяванне, настаўнiкi распрацоўваюць мультымедыйныя методыкi выкладання, — кажа дырэктар Iвянецкай СШ Пётр Бiбiк. — Плануецца нават арганiзаваць лакальную камп’ютарную сетку».

Пры школе працуюць 12 спартыўных секцый, галоўная спецыялiзацыя — лёгкая атлетыка. Заняткi карыстаюцца вялiкiм попытам, паколькi ў пасёлку шмат моладзi. А вось прапаноў наконт таго, дзе з карысцю бавiць вольны час, не так ужо i шмат. У планах — прыбудова да мясцовага Дома культуры, а таксама ўласны стадыён. Гэта дазволiць зрабiць адпачынак больш разнастайным.

— Хочацца стварыць усе умовы, каб людзям падабалася тут жыць, — кажа Юрый Шарый. — Каб усiм, хто ў нас пабыў, хацелася б вярнуцца яшчэ i яшчэ...

Мiнск—Iвянец.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
План Iвянца гiстарычна склаўся па традыцыйнай схеме: сетка вулiц разыходзiцца ад плошчы. Яна мае форму вялiкага шматвугольнiка, раней тут размяшчалiс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика