21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Патрабую iнвалiдную групу!

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Магчыма, гэта адбываецца не ад «добрага жыцця», але ў любым выпадку чалавек, напэўна, не павiнен iмкнуцца да ўтрыманства

У рэдакцыю газеты часта звоняць людзi з глыбiнкi: скардзяцца на дрэннае здароўе, на тое, што iм замяняюць або ўвогуле «не даюць» групу па iнвалiднасцi, Пра магчымасцi эфектыўнага лячэння, рэабiлiтацыi — нi слова. Калi сам журналiст пачынае падводзiць суразмоўцаў да гэтай думкi, злуюцца i не хочуць слухаць. Канешне, можна было б дапусцiць, што ў вёсках, у малых гарадах людзi дрэнна валодаюць сiтуацыяй. Аднак на самай справе яны надзвычай добра ведаюць, чаго дабiваюцца, iмкнучыся «атрымаць групу».

Што гаварыць, калi ў апошнi час i некаторыя гараджанкi спяшаюцца стаць шматдзетнымi мацi зусiм не таму, што «ўсё жыццё» марылi пра вялiкую сям’ю i яе «выхаванне» — бадай, самую складаную работу. Яны iдуць на нараджэнне трэцяга дзiцяцi, хоць ультрагукавое даследаванне выяўляе ў плода цяжкiя парокi развiцця. Шматдзетнасць патрэбна гэтым жанчынам для хутчэйшага вырашэння жыллёвага пытання. А дзiця... Яго можна накiраваць пазней у спецыялiзаваны iнтэрнат.

Хранiчныя захворваннi маюць многiя з нас. Але чамусьцi ўсё менш тых, хто прыкладае ўсе намаганнi, каб заставацца ў страi — быць адказным за сябе, сачыць за здароўем, працаваць, не абцяжарваць навакольных, у рэшце рэшт, ганарыцца тым, што ты не на «групе». Тым больш, у нас ёсць адпаведныя спецыялiсты i медустановы, дзе здольны дапамагчы ў гэтым.

Паводле слоў галоўнага спецыялiста па медыцынскай экспертызе i рэабiлiтацыi Камiтэта па ахове здароўя г. Мiнска Валянцiны ЯФIМЕНКА, ёсць людзi, не зацiкаўленыя ў рэабiлiтацыi. «Кожны чацвёрты зварот у наш камiтэт, — кажа яна, — гэта скарга, незадаволенасць чалавека тым, што яму змянiлi або знялi групу па iнвалiднасцi, аднялi льготы».

У Мiнску зарэгiстравана каля 105 тысяч iнвалiдаў. Летась 11 228 з iх прайшлi ўрачэбны пераагляд, у вынiку чаго 14 працэнтаў хворых былi часткова рэабiлiтаваныя — атрымалi больш нiзкую групу, а 5,9 працэнта ўвогуле пазбавiлiся яе.

— Згодна з заканадаўствам, устанаўленне iнвалiднасцi дае права на атрыманне цэлага шэрагу льгот, — кажа начальнiк аддзела медыцынскай экспертызы i рэабiлiтацыi Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Ганна ЛУКIНА.

— Напрыклад, iнвалiды першай i другой груп, дзецi-iнвалiды забяспечваюцца лекавымi сродкамi, а хiрургiчныя хворыя — перавязачнымi матэрыяламi з 90-працэнтнай скiдкай, а iнвалiды трэцяй групы — з 50-працэнтнай. Пенсiйнае заканадаўства гарантуе асобам, якiя сталi iнвалiдамi, большую сацыяльную абароненасць, чым iншым катэгорыям пенсiянераў. З аднаго боку, гэта можна лiчыць прыкметай сацыяльнай дзяржавы, а з другога — прыводзiць да таго, што грамадзяне выбiраюць не рэабiлiтацыю, а пенсii па iнвалiднасцi, з якiмi звязаны вялiкi пакет iльгот. Аналiз зваротаў у наша мiнiстэрства дазваляе канстатаваць, што наяўнасць iльгот пабуджае людзей... адмаўляцца ад рэабiлiтацыi, пратэзавання i г.д., яны не iмкнуцца да хутчэйшага поўнага выздараўлення.

— Нагадайце, калi ласка, асноўныя прычыны, якiя прыводзяць людзей працаздольнага ўзросту да iнвалiднасцi. Наколькi развiта ў нас медыцынская рэабiлiтацыя, якая дазваляе зняць групу, вярнуць хворага да паўнацэннага жыцця?

— Узровень iнвалiднасцi залежыць не толькi ад работы сiстэмы аховы здароўя, але i ад шэрагу iншых, скажам, сацыяльных, экалагiчных аспектаў. Аб гэтым сведчыць i той факт, што асноўнымi прычынамi iнвалiдызацыi насельнiцтва працаздольнага ўзросту застаюцца на працягу апошнiх гадоў хваробы сiстэмы кровазвароту, злаякасныя новаўтварэннi i траўмы. Даступнасць медыцынскай рэабiлiтацыi нам удалося забяспечыць з дапамогай сеткi адпаведных стацыянарных аддзяленняў — сiстэмы, якая пачала ўкараняцца тры гады таму. Зараз у Беларусi разам з Рэспублiканскай клiнiчнай бальнiцай медыцынскай рэабiлiтацыi функцыянуюць стацыянарныя аддзяленнi — неўралагiчнага, кардыялагiчнага i артапеда-датраўмапата-лагiчнага профiлю на ўзроўнi абласных бальнiц. Тут праходзяць рэабiлiтацыю хворыя i iнвалiды пасля рэканструкцыйных аперацый на сэрцы i сасудах, iнфаркту мiякарда, сасудзiстых захворванняў галаўнога мозга, з наступствамi траўмаў. Спецыялiсты спрабуюць аднавiць парушаныя функцыi арганiзма настолькi, каб чалавек мог абслугоўваць сябе ў той цi iншай ступенi, рухацца — самастойна або з дапамогай прызначаных для гэтага прыстасаванняў, быць псiхалагiчна адаптаваным да свайго стану i настроеным на ажыццяўленне ўсёй праграмы рэабiлiтацыi, якая ў далейшым працягваецца ў полiклiнiчных аддзяленнях медыцынскай рэабiлiтацыi.

Высокатэхналагiчныя метады рэабiлiтацыi, якiя дазваляюць пераадолець наступствы цяжкiх захворванняў, прымяняюцца i на базе iншых рэспублiканскiх арганiзацый аховы здароўя. У Рэспублiканскай клiнiчнай бальнiцы паталогii слыху, голасу i маўлення выкарыстоўваюцца як хiрургiчныя, так i не хiрургiчныя метады рэабiлiтацыi хворых з паталогiяй слыху, у тым лiку i аперацыi па iмплантацыi, калi аднаўленне слыху становiцца магчымым дзякуючы спецыяльнаму пратэзу. У Навукова-даследчым iнстытуце анкалогii i медыцынскай радыялогii функцыянуе аддзяленне рэканструкцыйнай хiрургii i кабiнет стамiйнай дапамогi — па пластыцы выводзячых шляхоў. У Рэспублiканскiм навукова-практычным цэнтры «Кардыялогiя» право- дзяцца аперацыi на сэрцы i сасудах, якiя дазваляюць пацыенту вярнуцца да актыўнага жыцця... Гэты пералiк, дарэчы, можна працягваць доўга. Важна дадаць, што ў блiжэйшай будучынi плануецца развiваць сетку адпаведных устаноў i аддзяленняў мiжраённага ўзроўню. Такiя прыклады маюць месца ў Пiнску i Мазыры.

— А яшчэ запланавана адкрыццё рэабiлiтацыйнай клiнiкi ў Мiнску — на базе чыгуначнай бальнiцы. Вышэйпамянёныя ўстановы з’яўляюцца структурамi ранняй рэабiлiтацыi. Паводле даных той жа Рэспублiканскай клiнiчнай бальнiцы медыцынскай рэабiлiтацыi, у 98,6 працэнта хворых назiраецца станоўчы эфект, паляпшэнне стану. Аднак ёсць, зразумела, стойкiя парушэннi, пры якiх немагчыма дасягнуць далейшай станоўчай дынамiкi. У такiх выпадках i паўстае пытанне аб групе... Якая роля ў гэтым працэсе адведзена медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсii?

— У Беларусi дзейнiчаюць мiжнародныя падыходы да вызначэння iнвалiднасцi. Група ўстанаўлiваецца не за наяўнасць аднаго цi некалькiх захворванняў, а за наступствы, якiя яны выклiкаюць. Напрыклад, у вынiку iнсульту чалавек паралiзаваны, страцiў маўленне, — менавiта гэта, а не сам па сабе iнсульт, вызначае iнвалiднасць. Да таго ж, мы гаворым пры досыць дынамiчную катэгорыю: стан здароўя можа як пагоршыцца, так i палепшыцца. Iнвалiднасць могуць знiжаць, павышаць цi здымаць.

Сёння няма паняцця «непрацаздольны iнвалiд». Iнвалiд першай i другой груп таксама могуць працаваць, але для гэтага МРЭК павiнен вынесцi працоўныя рэкамендацыi, пэўныя ўмовы. Скажам, для iнвалiдаў трэцяй групы прадугледжаны скарочаны працоўны дзень. Часта iнвалiднасць устанаўлiваецца для магчымасцi праходжання хворым актыўнай рэабiлiтацыi тэрмiнам да аднаго года, аб чым яму паведамляецца падчас медагляду. Размовы аб неабходнасцi правядзення прафесiйнай, сацыяльнай рэабiлiтацыi вядуцца з усiмi, але не ўсе згаджаюцца на яе.

Для ўстанаўлення той цi iншай групы iнвалiднасцi, сапраўды, неабходна прайсцi комплекс дыягнастычных, лячэбных i рэабiлiтацыйных мерапрыемстваў, пасля чаго пры наяўнасцi падстаў у палiклiнiцы па месцы жыхарства афармляецца пасыльны лiст, якi накiроўваецца ў медыка-рэабiлiтацыйную экспертную камiсiю.

Сёння спецыялiсты МРЭК заклiканы вызначыць у чалавека абмежаваннi жыццядзейнасцi, выявiць яго рэабiлiтацыйны патэнцыял, знайсцi меры сацыяльнай абароны. Да кожнага чалавека спецыялiсты камiсii падыходзяць iндывiдуальна, з улiкам яго прафесiйных навыкаў, адукацыйнага ўзроўню, стану здароўя. Толькi пасля азнаямлення з усiмi нюансамi можа быць устаноўлена, цi адносiцца чалавек да катэгорыi «iнвалiд». Варта адзначыць, што група не «даецца», а менавiта вызначаецца камiсiяй. Толькi яна мае на гэта юрыдычнае права. Заключэннi iншых устаноў аховы здароўя носяць характар рэкамендацый. Адмянiць рашэнне МРЭК можна толькi ў судовым парадку.

Ступень — у дзяцей, група — у дарослых

Калi ў дарослых вызначаецца група iнвалiднасцi — трэцяя, другая цi першая, то ў дзяцей, у залежнасцi ад цяжкасцi паталогii i ступенi парушэння жыццядзейнасцi, — так званая ступень страты здароўя. Найбольш лёгкая ступень — першая, найбольш цяжкая — чацвёртая. Калi дзiця дасягае 18-гадовага ўзросту, яму замест ступенi страты здароўя ўстанаўлiваецца група iнвалiднасцi, аднак аўтаматычна ступень страты здароўя ў групу не пераходзiць. З кожным канкрэтным выпадкам разбiраецца МРЭК.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магчыма, гэта адбываецца не ад «добрага жыцця», але ў любым выпадку чалавек, напэўна, не павiнен iмкнуцца да ўтрыманства
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика