21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дружыннiкi ёсць. Стымулаў няма...

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля КАРПЕНКА

ПРАПАНОВА

Раней iх называлi народнымi, пазней азначэнне «адпала», i дружыны ператварылiся проста ў добраахвотныя. Шчыра кажучы, думала, што неабходнасць у гэтай з’яве ( на паперы — добраахвотнай, на практыцы зачастую — добраахвотна-прымусовай) з цягам часу адпадзе, а людзi з чырвонымi павязкамi застануцца толькi ў савецкiх кiнафiльмах.

Аказалася, добраахвотныя дружыны жывуць. Прычым не толькi на паперы i не толькi дзеля справаздач аб паляпшэннi прафiлактыкi правапарушэнняў. Адна з такiх структур была створана восем гадоў таму на тэрыторыi населенага пункта Бароўка, што ў Лепельскiм раёне. Iнiцыятарамi стварэння добраахвотнай дружыны выступiлi мясцовы саюз афiцэраў i савет воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў. Ну а пазней Бароўскi сельскi Савет узяў гэту структуру пад сваё «крыло».

Магчыма, у iншым сельсавеце, дзе большасць жыхароў — людзi пенсiйнага ўзросту, неабходнасць у падобным фармiраваннi з’яўляецца пытаннем спрэчным. Бароўскi ж сельсавет — спецыфiчны. Уласна кажучы, тэрытарыяльна ён супадае з аднайменным населеным пунктам — Бароўкай, дзе пражываюць у пераважнай большасцi сем’i ваеннаслужачых.

— Бароўка — тое, што мы называем ваенны гарадок, — тлумачыць сакратар сельвыканкама Валянцiна Урбан. — Тут няма прыватных сядзiб, падсобных гаспадарак. Людзi — а гэта больш за 3 тысячы чалавек — жывуць у шматкватэрных дамах.

Практычна гарадскi лад жыцця дыктуе «гарадскiя» ж паводзiны. Моладзь, не абцяжараная вясковай працай, бавiць час у кафэ i на дыскатэках, якiя на гэты момант ператвараюцца калi не ў «гарачыя кропкi», дык у патэнцыяльна небяспечныя. Маладым «папаўненнем» забяспечвае Бароўку i дзiцячы аздараўленчы цэнтр «Жамчужына».

Аднак, сцвярджае старшыня Бароўскага сельскага Савета Вольга Пятрова, узровень маладзёжнай злачыннасцi на падпарадкаванай ёй тэрыторыi ў апошнiя гады рэзка знiзiўся. I ўсё — дзякуючы менавiта добраахвотнай дружыне. Людзi там падабралiся мала таго што адказныя, дык яшчэ i аўтарытэтныя — вядомыя ўсяму пасёлку былыя воiны-iнтэрнацыяналiсты, афiцэры, ваенныя пенсiянеры...

— Разумееце, калi хлопцу, якi разышоўся на дыскатэцы, робiць заўвагу не дзядзька з «вулiцы», а бацькаў баявы таварыш — гэта ўздзейнiчае адразу, паўтараць не даводзiцца, — гаворыць Вольга Мiхайлаўна.

Добраахвотная дружына, якую сёння ўзначальвае Валянцiн Александровiч (дарэчы, дэпутат сельскага Савета), дзейнiчае зладжана i дакладна, упрошваць выйсцi на дзяжурства нiкога не даводзiцца. Усе 15 чалавек ведаюць свой графiк — дзяжураць яны па пятнiцах i суботах, плюс святочныя днi, на патруляванне выходзяць па двое-трое разам з участковым цi iншым прадстаўнiком праваахоўных органаў. Часам старшыня сельскага Савета просiць дружыннiкаў паўдзельнiчаць у рэйдавых праверках неўладкаваных сем’яў, падзяжурыць на пазапланавых мерапрыемствах — i адмовы не чуе нiколi.

— У мiнулым годзе нашы дружыннiкi ўдзельнiчалi ў раскрыццi двух злачынстваў, па гарачых слядах дапамагалi ўчастковаму iнспектару выкрываць зладзеяў, — расказвае Вольга Мiхайлаўна. — Здаралiся i больш небяспечныя сiтуацыi... Неяк у кафэ пачалася бойка, i начальнiк штаба дружыны, iмкнучыся спынiць хулiганаў, апынуўся ў самым яе эпiцэнтры. Канешне, пацярпеў i сам.

Што мог бы зрабiць у пасёлку з 3-тысячным насельнiцтвам адзiн участковы? (Тым больш, што за апошнiя гады яны мянялiся некалькi разоў). Касцяк жа добраахвотнай дружыны на працягу сямi гадоў (i нават больш) застаецца нязменным. Да яго цягнуцца новыя людзi, сярод якiх практычна не трапляюцца «выпадковыя». Iх аўтарытэт працуе на аўтарытэт дружыны ў цэлым. А адпаведныя нарукаўныя павязкi выклiкаюць у насельнiцтва не здзеклiвыя ўсмешкi, а паважлiвае стаўленне.

— На жаль, сёння мы нiчога не можам прапанаваць сваiм абаронцам, акрамя маральных стымулаў, — уздыхае Вольга Мiхайлаўна. — Адпраўляем iх у якасцi ганаровых гасцей на ўсе раённыя святы — на сёння гэта адзiнае заахвочванне, якое можна гарантаваць.

У законе аб добраахвотных дружынах ёсць палажэнне, якое прадугледжвае прадастаўленне дружыннiку ад 1 да 3 дадатковых дзён да адпачынку па месцы працы. Але калi раней арганiзацыi i прадпрыемствы iшлi насустрач хадайнiцтвам сельвыканкама адносна добраахвотнiкаў, то сёння сiтуацыя складваецца не на карысць апошнiх.

— Кiраўнiкi адмахваюцца ад нашых хадайнiцтваў, аргументуючы свае адмовы наяўнасцю кантрактаў або калектыўных дагавораў, дзе нiякiх «дадатковых дзён» не прадугледжана. Вiдавочна, што палажэннi закона разбiваюцца аб жыццёвыя рэалii. Атрымлiваецца, калi добраахвотная дружына створана не на прадпрыемстве, а пры сельвыканкаме, я як старшыня не маю нiякiх рычагоў уздзеяння на кiраўнiкоў арганiзацый, дзе працуюць дружыннiкi... Грошы на iх прэмiраванне ў бюджэт сельвыканкама таксама не закладваюцца, хоць я неаднаразова выходзiла з гэтай прапановай на раённы ўзровень i не толькi. Усе пагаджаюцца з тым, што добраахвотная дружына — справа патрэбная, але... Воз, як кажуць, i зараз там...

Нейкае выйсце з сiтуацыi Вольга Мiхайлаўна ўсё ж знайшла... «Дзякуй Богу, — гаворыць, — што ў сельскiм Савеце распрацавана палажэнне аб Ганаровай грамаце, да якой дадаецца матэрыяльнае заахвочванне — да 5 базавых велiчынь». Але гэта — на паперы.

На справе ж з небагатага сельсавецкага бюджэту да гэтага часу ўдавалася выкройваць не больш за 5—10 тысяч у год на стымуляванне аднаго добраахвотнiка — прытым што кожны дружыннiк ахвяруе сваiм здароўем i вольным часам як мiнiмум адзiн-два разы ў месяц. У любое надвор’е.

— У мiнулым годзе, — гаворыць Вольга Пятрова, — мы выступілi на пасяджэннi Лепельскага райвыканкама з прапановай аб удасканаленнi работы па прафiлактыцы правапарушэнняў, папрасiлi ўвесцi ў бюджэт адпаведны артыкул расходаў — на заахвочванне людзей... Звярнулiся i ў раённы Савет дэпутатаў — там пайшлi насустрач, i рашэннем прэзiдыума Савета два чалавекi былi ўзнагароджаны Ганаровымi граматамi, да якiх дадавалiся i прэмii. Гэта, канешне, добра. Але хацелася б большага — каб матэрыяльнае стымуляванне актывiстаў добраахвотных дружын было падмацавана на заканадаўчым узроўнi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней iх называлi народнымi, пазней азначэнне «адпала», i дружыны ператварылiся проста ў добраахвотныя. Шчыра кажучы, думала, што неабходнасць у гэтай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика