21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чэк — галоўная гарантыя захаванасцi ўласных грошай

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

15 сакавiка — Сусветны дзень абароны спажыўцоў

У блiжэйшай будучынi галоўны закон, якi рэгулюе ў нашай краiне ўзаемаадносiны спажыўцоў i прадаўцоў, будзе абноўлены. Аб гэтым на прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiла начальнiк упраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь Iрына БАРЫШНIКАВА.

Паводле слоў Iрыны Барышнiкавай, вядзецца работа над законапраектам аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў». Заканадаўчыя папраўкi ўнесены на разгляд у Савет Мiнiстраў.

Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў» прымаўся адносна нядаўна — у 2002 годзе, тым не менш жыццё не стаiць на месцы, рынак iмклiва развiваецца i стварае новыя праблемныя сiтуацыi i пытаннi. Асноўная задача законапраекта — зрабiць узаемаадносiны ўсiх суб’ектаў рынку больш карэктнымi i забяспечыць дадатковую абарону правоў спажыўцоў.

Так, да прыкладу, у законапраекце прадугледжваецца адказнасць iмпарцёраў, афiцыйных прадстаўнiкоў i дылераў перад спажыўцамi за якасць замежных тавараў.

— Справа ў тым, што на працягу двух гадоў спажывец мае права прад’яўляць прэтэнзii прадаўцу, — патлумачыла Iрына Барышнiкава. — Але тэрмiн службы тавару можа быць значна большы. Тэарэтычна пасля заканчэння двухгадовага тэрмiну, калi ў тавары выяўляецца вытворчы брак, можна прад’яўляць прэтэнзii непасрэдна вытворцы, але апошнi недаступны, паколькi знаходзiцца па-за межамi Беларусi. Для таго, каб ураўняць ступень абароны спажыўцоў пры набыццi як айчынных, так i замежных тавараў, i было вырашана ўвесцi адказнасць iмпарцёраў замежных тавараў. Да таго ж i гарантыйныя абавязкi павiнны распаўсюджвацца не толькi на айчынныя тавары — для ўсiх (i iмпартных, i беларускiх тавараў) павiнны дзейнiчаць адзiныя нацыянальныя стандарты аб гарантыйных абавязках. Будзе ўведзена таксама i адказнасць гарантыйных майстэрняў за якасць i тэрмiны выканання работ. Удакладнены абавязкi вытворцы i прадаўца па паслягарантыйнаму тэхнiчнаму абслугоўванню тавару, якое на сёння, на жаль, забяспечваецца далёка не заўсёды.

Больш падрабязна будуць прапiсаны патрабаваннi да iнфармацыi аб таварах, якая ў абавязковым парадку павiнна прадастаўляцца спажыўцу. Удакладнены правы спажыўца ў тых сiтуацыях, калi ён не мае магчымасцi непасрэдна азнаёмiцца з набываемым таварам — маецца на ўвазе гандаль па ўзорах. Перагледжаны парадак кампенсацыi матэрыяльнай шкоды спажыўцам, у прыватнасцi, спажыўцы абавязаны будуць афiцыйна пацвярджаць памеры заяўленай да кампенсацыi шкоды. Напрыклад, калi размова iдзе пра набыццё няякаснага тавару, гэта могуць быць выдаткi на транспарцiроўку тавараў, яго ўстаноўку i гэтак далей.

За 2006 год ва ўпраўленне па абароне правоў спажыцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь паступiлi 198 пiсьмовых i 400 вусных зваротаў грамадзян. Паводле слоў Iрыны Барышнiкавай, у блiжэйшы час работа са зваротамi грамадзян будзе актывiзаваная. На сайце Мiнiстэрства гандлю (www.mintоrg.gоv.bу) ужо створаны спецыяльны раздзел для спажыўцоў, дзе апошнiя могуць знайсцi карысную для сябе iнфармацыю, якая будзе рэгулярна папаўняцца. Для прыкладу, хутка на сайце будзе размешчаны ўзор прэтэнзii.

Сёлетнi Сусветны дзень правоў спажыўцоў праходзiць у Беларусi пад дэвiзам «Ведай свае спажывецкiя правы».

— Мы iмкнёмся данесцi да спажыўцоў iнфармацыю аб тым, што галоўная гарантыя захаванасцi ўласных сродкаў — гэта наяўнасць чэка цi iншых дакументаў, якiя пацвярджаюць набыццё тавару, выкананне работ цi паслуг, — тлумачыць Iрына Барышнiкава. — Узяць чэк — гэта, калi хочаце, абавязак кожнага з нас перад самiм сабой. Даводзiлася чуць прапановы ўвесцi нават адмiнiстрацыйную адказнасць для пакупнiкоў, якiя не бяруць чэкi ў прадаўцоў. Але, напэўна, лепшым пакараннем для iх будзе страта ўласных грошай. Калi ў спажыўца адсутнiчае чэк, прадавец можа аспрэчыць факт набыцця ў яго няякаснага тавару цi паслугi.

Яшчэ адна праблемная зона — гэта Iнтэрнэт-гандаль. Дзяржавай прадугледжана нармаванне дзейнасцi Iнтэрнэт-магазiнаў. Калi вы трапляеце на сайт Iнтэрнэт-прадаўца i не знаходзiце там даных аб яго лiцэнзii, рэквiзiтаў, падрабязнай iнфармацыi аб спажывецкiх якасцях тавару, умовах гарантыйнага абслугоўвання, карыстання, аплаты i г.д., лепш ад здзяйснення такой пакупкi ўстрымацца. Балазе, сёння выбар на рынку ёсць. I лепш знайсцi прадаўца, адкрытага для зносiнаў i канструктыўнага супрацоўнiцтва.

Я параiла б спажыўцам таксама больш актыўна карыстацца Кнiгай заўваг i прапаноў. Такая кнiга павiнна быць у кожнага суб’екта гаспадарання, прычым на кожным аб’екце абслугоўвання. Прэтэнзii i патрабаваннi да прадаўца павiнны фармулявацца сцiсла i дакладна — ад гэтага напрамую залежыць i дакладнасць працэдуры задавальнення прэтэнзiй пакупнiка.

I яшчэ адна парада спажыўцам. Для таго, каб вырашыць праблемную сiтуацыю, зусiм не абавязкова ехаць у Мiнск. Ва ўсiх рай- i гарвыканкамах ёсць упаўнаважаныя па абароне правоў спажыўцоў. Можна звяртацца i ва ўпраўленнi цi аддзелы гандлю i паслуг аблвыканкамаў. У Мiнскiм гарвыканкаме таксама ёсць аддзел абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 сакавiка — Сусветны дзень абароны спажыўцоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика