21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па iндывiдуальнай праграме

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзённiк Вiкi Ц.

Па цяплу прабiваюцца не толькi пупышкi i разлiваюцца не толькi ручаi. Людзi таксама «прачынаюцца» i ўражваюць навакольных паводкай эмоцый. Толькi пазiтыў чамусьцi прытрымлiваюць пры сабе, а негатывам дзеляцца без шкадавання. Я вырашыла дзейнiчаць ад супрацьлежнага, па прынцыпу «А Баба Яга — супраць»...

Апошнiм часам знаёмыя — блiзкiя i не вельмi — узялi дзiўную моду пачынаць размову з фразы: «А ты ведаеш, што N. — гей?» Гей — гэта лiтаратурны пераклад таго, што звычайна даводзiцца чуць (а раптам мой дзённiк прачытаюць асобы з крохкай нервовай сiстэмай?), а N. — адзiн вядомы артыст, пра якога я, з прычыны абранай тэмы, перыядычна пiшу. Прычым у дадзеным выпадку важны не канкрэтны N., або M. цi Х. Важнае стаўленне людзей — аўдыторыi, так бы мовiць. I аўдыторыя гэта чамусьцi такая нядобрая...

— Ой, ды бачыў я гэтую спявачку! Яна ж дурнiца! — з нейкiм нават гонарам паведамляе калега.

— I дзе бачыў? — цiкаўлюся я, прыкiдваючы, што ж такога дурнога магла сказаць або зрабiць дзяўчына, у прынцыпе, свядомая. Адказ б’е ўсе рэкорды жаночай логiкi:

— Ды па тэлевiзары ўчора паказвалi!

Прыплылi. З якога часу блакiтны экран стаў адзiным i сапраўдным сродкам выяўлення чалавечых якасцяў? З якога перапуду дарослы чалавек, тым больш журналiст, адназначна ацэньвае кагосьцi па 15-хвiлiннай перадачы, ды яшчэ перадае сваё меркаванне так катэгарычна? Спрачаюся — не разумее. Кажа, маўляў, вечна я абараняю ўсякiх бяздарнасцяў, а ён, калi што, спявае куды лепш.

— Ну i ў чым праблема? Iдзi на студыю, запiсвай песню i аддавай на радыё, — прапаную я. — Будзеш новай беларускай «зоркай».

— Ат, хiба ж ты не ведаеш! Там жа не прабiцца без вялiкiх грошай. Або праз ложак — але ж я не маладзенькая сiмпатычная дурнiчка...

У тым i рознiца, думаю я сама сабе: адны крытыкуюць, жорстка i катэгарычна (але самi нiчога не робяць), а другiя не звяртаюць увагi i прабiваюцца — i даволi часта без грошай i ложкаў. У кагосьцi атрымлiваецца горш, у кагосьцi лепш. Тых, хто прабiваецца, можна не любiць. Можна не слухаць, калi не падабаецца — а хто прымушае? Але ж зусiм не абавязкова пры гэтым прынiжаць...

Ды не, хуткасць навешвання ярлыкоў — гэта наша нацыянальнае ўменне. «Я ведаю, што ў Еўропе гэта музыка не пракацiць», — аўтарытэтна заяўляе мадам, якая ў Еўропе далей Польшчы не была. Сяброўка пераказвае «страшную навiну» з жыцця вядомага персанажа — аказваецца, вычытала ў жоўтай прэсе. I нi на хвiлiну не ўсумнiлася ў праўдзiвасцi iнфармацыi! Хлопцы абмяркоўваюць «безгалоссе» папулярнага артыста — пры тым, што нiводнага разу не чулi, як чалавек спявае жыўцом, i, натуральна, не пацiкавiлiся, колькi гадоў ён патрацiў на музычную адукацыю. А навошта? Яны ведаюць роўна столькi, колькi хочуць ведаць. Так што — N. гей, адназначна. Хоць асабiста мне ягоная арыентацыя глыбока фiялетавая — важна, што спявае ён выдатна i чалавек добры.

Або вось яшчэ прыклад — усякiя папулярныя тэлешоу. «Форт Баярд», «Вялiкiя гонкi», «Апошнi герой», «Зорны цырк» i г.д.. Карацей, паводле сюжэта, вядомыя людзi займаюцца не ўласцiвымi iм заняткамi: тэлевядучыя ў грувасткiх касцюмах страусаў пераносяць пенапластавыя яйкi — хто хутчэй, артысты шукаюць пад брушкам скарпiёна паперкi з лiтарамi, спартсмены кiдаюць каляровыя абручы бычку на рогi... А мы на гэта глядзiм. I многiя абураюцца, што вочы б iхнiя не глядзелi, як усе гэтыя гламурныя i пафасныя персанажы «с жиру бесятся». Дык зноў жа, у чым праблема? Адзiн раз нацiснуць на кнопку пульта — i вы пазбаўлены крынiцы раздражнення! Тады пачынаюць гаварыць, што нiкуды ад шоу не падзенешся, будзеш глядзець, што даюць, — а лепшага нiхто не прапануе. Ну, па-першае, у век Iнтэрнэту i DVD такiя скаргi гучаць па меншай меры наiўна — скласцi ўласную «тэлепраграму» лягчэй лёгкага. Па-другое, многiя ўвогуле адмовiлiся ад тэлевiзара i не шкадуюць. Глядзець або не глядзець, слухаць або пераключыць, iсцi на канцэрт або праiгнараваць — гэта ж свабода выбару.

А галоўнае — усё, што робяць папулярныя людзi, якiх мы прызвычаiлiся называць «зоркамi», — гэта ж робiцца выключна дзеля таго, каб мы заўважылi. Ацанiлi. Па галаве пагладзiлi: а-та-та, якi харошы. Можна, натуральна, увесь час крывiцца: i не харошы, i не прыгожы, i ўвогуле згiнь з вачэй, надакучыў. Аднак правiла «не падабаецца — зрабi сам» яшчэ нiхто не адмяняў. Калi ж сам не можаш, прыдушы сваю чорную зайздрасць i атрымлiвай асалоду ад таго, што робяць iншыя. Увогуле, я ўсiх вышэйзгаданых i мноства iншых знаёмых пераконваю i заклiкаю: грамадзяне, не трэба ўспрымаць герояў шоу-бiзнэсу, як звяроў з далёкiх планет Альфа-Цэнтаўры. Яны такiя ж людзi. А да людзей, як казаў адзiн вядомы кiнаперсанаж, варта ставiцца мякчэй. Спакайней. Пяшчотней, яшчэ больш пяшчотна — па iндывiдуальнай праграме...

15.03.2007.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па цяплу прабiваюцца не толькi пупышкi i разлiваюцца не толькi ручаi. Людзi таксама «прачынаюцца» i ўражваюць навакольных паводкай эмоцый. Толькi па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика