21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзе ў Абiтурыентаў «слабае месца»?

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Цэнтралiзаванае тэсцiраванне-2007

Восенню мiнулага года Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў (РIКВ) арганiзоўваў выязныя «круглыя сталы», каб абмеркаваць з настаўнiкамi i выпускнiкамi, якiя ўжо сталi студэнтамi ВНУ, перавагi i недахопы такой новай формы ўступных iспытаў, як цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Асаблiва запомнiлася сустрэча, якая праводзiлася на базе 215-й сталiчнай школы, дзе да дыскусii былi запрошаны настаўнiкi беларускай мовы. Педагогi, у прыватнасцi, прызналiся, што тэсцiраванне прымусiла iх зусiм па-iншаму паглядзець на школьную праграму. Падрыхтаваць вучня да тэсцiравання цяжэй, чым да выпускнога экзамену ў форме пераказу, бо гэта форма праверкi ведаў патрабуе i ад вучня, i ад настаўнiка больш грунтоўных ведаў i сiстэмнай падрыхтоўкi. Прычым мець багаты багаж ведаў — гэта толькi палова справы. Галоўная задача настаўнiка заключаецца ў тым, каб навучыць дзяцей карыстацца сваiмi ведамi, прымяняць iх пры рашэннi традыцыйных i нетрадыцыйных задач, навучыць iх разумець логiку пабудовы тэставых заданняў, умець правiльна чытаць iх фармулёўкi, выпрацаваць у дзяцей своеасаблiвы iнстынкт i навучыць iх бачыць «небяспечныя» месцы ў словах...

Вось ужо другi год запар спецыялiсты Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў праводзяць, без перабольшання, гiганцкую работу па аналiзу вынiкаў удзельнiкаў апошняга цэнтралiзаванага тэсцiравання. У зборнiках, што былi падрыхтаваныя Рэспублiканскiм iнстытутам кантролю ведаў i паступiлi ўжо ў продаж, даецца поўная характарыстыка кантрольных вымяральных матэрыялаў па 9 вучэбных дысцыплiнах, прыводзiцца структура тэставых заданняў, iх размеркаванне па раздзелах, узроўнях складанасцi i вiдах вучэбнай дзейнасцi. Прыводзяцца дэманстрацыйныя варыянты тэста з каментарыямi па выкананню заданняў, кантрольны тэст для самападрыхтоўкi i найбольш характэрныя памылкi, што былi дапушчаны ўдзельнiкамi цэнтралiзаванага тэст-экзамену. Таму гэта iнфармацыя будзе карыснай не толькi для абiтурыентаў, але i для настаўнiкаў, рэпетытараў i метадыстаў.

— Калi адны i тыя ж памылкi з года ў год дапускаюць школьнiкi па ўсёй краiне, прычынай гэтага могуць быць як недасканалыя падручнiкi i вучэбна-метадычныя комплексы, так i «прабелы» ў вучэбных праграмах i ў выкладаннi дысцыплiны, — дзелiцца сваiм меркаваннем дырэктар РIКВ Мiкалай ФЯСЬКОЎ. — I калi ўсе ўдзельнiкi ЦТ знаходзяцца ў абсалютна аднолькавых умовах, гэта дазваляе з высокай ступенню дакладнасцi канстатаваць наяўнасць пэўных заканамернасцяў у вынiках выпрабаванняў. Фактычна робiцца імгненны «зрэз» ведаў навучэнцаў па ўсёй краiне. Скажам, удзел у цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па беларускай мове ўзялi больш за 75 тысяч чалавек, рускую мову здавалi каля 96 тысяч чалавек i столькi ж абiтурыентаў — матэматыку.

У беларускай мове ёсць асаблiва складаныя для абiтурыентаў раздзелы i пытаннi. Складаныя перш за ўсё па той прычыне, што для свабоднага валодання беларускай мовай трэба быць яе носьбiтам. Найбольш цяжкiмi для абiтурыентаў традыцыйна з’яўляюцца фанетычныя i арфаэпiчныя асаблiвасцi беларускай мовы. Летась сярэднi працэнт выканання заданняў па фанетыцы i арфаэпii склаў ўсяго 12,44 працэнта. Прычым, абiтурыенты няправiльна ставяць нацiск у словах, якiя не толькi кожны год сустракаюцца ў тэставых заданях, але i ўваходзяць у актыўную лексiку беларусаў. Так, больш за 41 працэнт удзельнiкаў тэсцiравання няправiльна паставiлi нацiск у слове «грамадзянiн», 47 працэнтаў — у слове «шкляны», 58 працэнтаў абiтурыентаў не справiлiся са словам «квартал» i больш за 71 працэнт не ведаюць, дзе ставiць нацiск у слове «дазiметр». Складанасцi выклiкалi таксама нацiскi ў словах «загавор», «цяжар» i «жальба».

Аналiз выканання заданняў па арфаграфii паказаў, што абiтурыенты слаба засвоiлi правапiс галосных О, Э, А, Е, Ё, Я, правапiс У/Ў, правапiс падоўжаных зычных, правапiс суфiксаў дзеепрыметнiкаў, правапiс зычных i спалучэнняў зычных. Заданнi на правапiс галосных паўтараюцца з года ў год, але абiтурыенты 2006 года выканалi iх не лепш за сваiх папярэднiкаў. Так, 49 працэнтаў абiтурыентаў напiсалi лiтару Я ў слове «веранда», 43 працэнты — у слове «зацемна», 65 працэнтаў — у слове «жыццеўстойлiвы». Каля 40 працэнтаў абiтурыентаў у словах «процiлеглы», «многастаночнiк» напiсалi лiтару А. Амаль 53 працэнты абiтурыентаў напiсалi ў слове «вастраслоў» лiтару О. З прыведзеных прыкладаў вiдаць, што памылкi дапускалi абiтурыенты незалежна ад таго, якое слова падавалася ў заданнi — спрадвечнае беларускае цi iншамоўнае, простае цi складанае.

Па-ранейшаму шмат памылак дапускаюць абiтурыенты пры напiсаннi Ў (нескладовага) пасля злучка, калi папярэдняе слова заканчваецца на галосны. Ў (нескладовае) у слове «клоун», якое мае iншамоўнае паходжанне, напiсалi 39 працэнтаў абiтурыентаў, у слове «сауна» — каля 40 працэнтаў i ў прыкладзе «за унiвермагам» — 35 працэнтаў тэсцiруемых.

На жаль, нiзкi вынiк паказалi абiтурыенты пры выкананнi задання на правапiс I, Й, Ы пасля прыставак. У слове «ўзысцi» 68 працэнтаў напiсалi пасля прыстаўкi ўз- лiтару Й, у слове «адысцi» лiтару Й пасля прыстаўкi ад- напiсалi 57 працэнтаў абiтурыентаў. Магчыма, справа не толькi ў тым, што абiтурыенты не ведаюць правiла (пасля прыставак на зычны гук на месцы каранёвага I пiшацца лiтара Ы), а яшчэ i ў тым, што яны не могуць правiльна вызначыць прыстаўкi ў слове. Толькi 26 працэнтаў абiтурыентаў напiсалi Й у слове «пайменны», а больш за 42 працэнты напiсалi ў словах «перайменаваць» i «прайграванне» лiтару I.

Складаным з раздзела «Марфалогiя i арфаграфiя» для ўдзельнiкаў тэсцiравання аказалася заданне, дзе было прапанавана адзначыць словазлучэннi, у якiх дапушчана памылка ў дапасаваннi прыметнiка да назоўнiка. Заданне было пабудавана на несупадзеннi роду некаторых назоўнiкаў у беларускай мове з родам аналагiчных назоўнiкаў у рускай мове.

Так, 48 працэнтаў тэсцiруемых палiчылi, што была дапушчана памылка ў дапасаваннi прыметнiка да назоўнiка ў словазлучэннi «свежая салата», 45 працэнтаў — у словазлучэннi «белая гусь». З «баявым медалём» не справiлiся 40 працэнтаў удзельнiкаў ЦТ. Толькi 25 працэнтаў адзначылi памылку ў дапасаваннi прыметнiка да назоўнiка ў словазлучэннi «прыгожая шаль» i толькi крыху больш за 30 працэнтаў адзначылi памылку ў словазлучэннi «майскi квецень». Мiж iншым, словы «гусь», «медаль» i «шаль» традыцыйна прыво- дзяцца ў школе ў якасцi прыкладаў пры засваеннi катэгорыi роду.

Як сведчаць адказы абiтурыентаў, мала ўвагi пры падрыхтоўцы да экзамену было адведзена ўжыванню часцiц НЕ i НI. Тое, што часцiца НI ўжываецца для ўзмацнення сцвярджэння, калi ў даданым сказе ўтварае з займеннiкам цi прыслоўем устойлiвыя спалучэннi «хто б нi», «дзе б нi» i г.д. ведала меншасць абiтурыентаў. Так, у сказе «Як бы нi працiвiлiся халады, а прырода сваё возьме» часцiцу НI напiсалi толькi 29 працэнтаў абiтурыентаў i каля 35 працэнтаў — у сказах «Медальён, як нi шукалi, знайсцi не маглi» i «Якiя нi зацятыя ў сваёй велiчы сосны-прыгажунi i елкi, але i iм цiкава, што побач — чалавек».

Ва ўсе гады правядзення тэсцiравання традыцыйна цяжкiм застаецца для абiтурыентаў правапiс прыслоўяў i слоў, блiзкiх да iх. Яшчэ адно слабае месца — гэта правапiс парадкавых i дробавых лiчэбнiкаў. Стваральнiкi тэстаў па беларускай мове раяць будучым абiтурыентам больш сiстэмна рыхтавацца да экзамену па роднай мове. Больш уважлiва працаваць над арфаэпiчнымi, марфалагiчнымi i сiнтаксiчнымi нормамi беларускай лiтаратурнай мовы, пастаянна працаваць над папаўненнем слоўнiкавага запасу.

Неабходна ўдумлiва, уважлiва чытаць фармулёўкi да заданняў. Можна падкрэслiць у iх ключавыя словы, якiя пастаянна трэба мець на ўвазе, абдумваючы правiльныя адказы, бо часта абiтурыенты выконваюць заданне з дакладнасцю наадварот. Акрамя таго, фармулёўку трэба прачытаць да канца. Няправiльна зразумеўшы яе па першых словах, спяшаючыся, можна выканаць з памылкамi ўсё заданне.

Перад цэнтралiзаваным тэсцiраваннем пажадана як мага больш трэнiравацца ў выкананнi менавiта тэстаў. Трэнiроўкi не толькi дазволяць засвоiць тыповыя канструкцыi тэставых заданняў, але i дапамогуць набыць вопыт саманазiрання i аптымальнай самарэгуляцыi часу, адведзенага на тэсцiраванне.

Прыклады заданняў:

Адзначце словы з другiм нацiскным складам:

1) цэмент

2) мармур

3) крапiва

4) мулярскi

5) адзiнаццаць

Адзначце назоўнiкi, у якiх пры змене формы лiку мяняецца месца нацiску:

1) вуж

2) тыдзень

3) порт

4) памкненне

5) рухавiк

Адзначце словазлучэннi, у якiх дапушчана памылка ў дапасаваннi прыметнiка да назоўнiка:

1) намаляванае пано

2) балючая мазоль

3) доўгая дзюба

4) паляўнiчая сабака

5) вялiкая загана

Адзначце словы, якiя пiшуцца разам:

1) Дунiн__Марцiнкевiч

2) хутка__плынны

3) нацыянальна__вызваленчы

4) жаўта__роты

5) добра__суседскi

Адзначце прыметнiкi, ад якiх не ўтвараюцца формы ступеняў параўнання:

1) крэмавы

2) сцюдзёны

3) рабы

4) вучнёўскi

5) спрытны

Адзначце прыслоўi, якiя пiшуцца разам:

1) у (час) экзаменаў

2) прачытаць (перш) наперш

3) падымацца (ў) верх

4) вяртацца (да) дому

5) (як) раз паспелi.

Адзначце сiнтаксiчныя канструкцыi, у якiх не (ня) пiшуцца разам:

1) (не) варта спяшацца

2) восеньская (не) пагадзь

3) (не) сказаўшы нi слова

4) (не) лепшы час

5) (не) даступная вяршыня

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восенню мiнулага года Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў (РIКВ) арганiзоўваў выязныя «круглыя сталы», каб абмеркаваць з настаўнiкамi i выпускнiкам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика