Наступны тыдзень будзе дажджлiвы
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Такога цёплага пачатку сакавiка ў Беларусi не было з 2002 года, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Аднак у другой палове месяца характар надвор’я зменiцца.
У гэтыя выхадныя днi актыўны цыклон, якi перамяшчаецца праз Балтыйскае мора на ўсход, прынясе вiльготнае паветра з Атлантыкi. У суботу на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць дажджы. На захадзе рэспублiкi ўзмоцнiцца вецер, яго парывы будуць дасягаць 15—20 метраў у секунду. Тэмпература паветра ноччу будзе ад нуля да плюс 5 градусаў. Днём — ад 3 да 9 градусаў цяпла. У нядзелю чакаецца надвор’е з ападкамi. Ноччу тэмпература паветра складзе ад мiнус 1 градуса да плюс 4 градусаў, днём ад 3 градусаў цяпла на поўначы краiны да 12 градусаў на поўднi Беларусi. У пачатку наступнага тыдня чакаюцца ападкi ў выглядзе дажджу, па паўночным захадзе Беларусi i мокрага снегу. У сярэдзiне тыдня месцамi ападкi будуць моцныя. Пры гэтым тэмпература паветра ноччу будзе ад 1 градуса марозу да 6 градусаў цяпла, днём — ад 1 да 8 градусаў вышэй за нуль. У найбольш цёплыя днi на паўднёвым усходзе Беларусi паветра прагрэецца да 10—13 градусаў цяпла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такога цёплага пачатку сакавiка ў Беларусi не было з 2002 года, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Аднак у
|
|