Нашы зарплаты
На прамысловых прадпрыемствах Беларусi сярэдняя заработная плата ў студзенi гэтага года склала Br713 тыс. Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу, гэта на 15 працэнтаў перавышае сярэднерэспублiканскi ўзровень аплаты працы.
Найбольш высокi ўзровень аплаты працы склаўся на прадпрыемствах чорнай металургii — Br1 млн 550 тыс., нафтаперапрацоўчай — Br1 млн 294 тыс., хiмiчнай прамысловасцi — Br1 млн 93 тыс. У будаўнiчых арганiзацыях — Br764 тыс., у арганiзацыях сельскай гаспадаркi — Br348 тыс. (на 44 працэнты нiжэй, чым у сярэднiм па рэспублiцы). Намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi гэтага года склала Br617 тыс. Рэальная налiчаная заработная плата (разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэн на тавары i паслугi) у студзенi 2007 года ўзрасла на 11,1 працэнта ў параўнаннi са студзенем 2006 года, а ў параўнаннi са снежнем мiнулага года зменшылася на 9,2 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прамысловых прадпрыемствах Беларусi сярэдняя заработная плата ў студзенi гэтага года склала Br713 тыс. Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэр
|
|