21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Падбярэш залаты ключык да кожнага сапернiка — будзе i табе «золата»

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дагэтуль лепшым вынiкам 25-гадовага Сяргея Краўчанкi было трэцяе месца на чэмпiянаце Еўропы па тайландскаму боксу (муай-тай), але не так даўно ён стаў першым у свеце. Гэта было не толькi першае «золата» байца, але i мiнскага клуба «Булат» (клуб створаны менш за год таму), за якi выступае спартсмен. Калi верыць спецыялiстам, то беларус быў для сапернiкаў цёмным конiкам, усе дзiву давалiся, калi ён перамог у Тайландзе. Канешне, Сяргей пакуль толькi раскручваецца, яго не настолькi ведаюць, як тытулаванага Андрэя Кулебiна, i ўсё ж я яго адразу пазнала... па сiняку пад вокам. Сiняк, зразумела, яму «падарылi» на чэмпiянаце свету, дзе Сяргей дэбютаваў у новай для сябе вагавай катэгорыi ў 91 кiлаграм. У галоўным баi наш майстр муай-тай выйграў па ачках.

— Самым цяжкiм боем быў, без сумненняў, фiнальны, — узгадвае Сяргей, — бо расiянiн аказаўся цяжэйшы за мяне, але мы прафесiйна спрацавалi з трэнерам, таму я i змог стаць першым. Дарэчы, мой сiняк з гэтай сустрэчы. У тым, што я выступаў у больш высокай вагавай катэгорыi, быў свой плюс: некаторым патрэбна скiдваць вагу, а мне можна было дастаткова есцi, бо я звычайна важу 87 кiлаграмаў i мог яшчэ чатыры кiло прыбавiць, свабодна пiць ваду.

— Як лiчыш, ты выйграў, таму што сапернiкi цябе недаацанiлi, не разглядалi як фаварыта i расслабiлiся?

— На кожны бой я настройваўся, як на апошнi, таксама разумеў, што да кожнага сапернiка патрэбна свая тэхнiка, прыглядаўся, як з кiм працаваць, бо калi не знойдзеш залаты «ключык» да сапернiка, выйграць немагчыма. Шмат для маёй падрыхтоўкi i выступлення на чэмпiянаце свету зрабiў трэнер Юрый Булат. Акрамя таго, пасля «Еўропы» я глядзеў на бой на чэмпiянаце свету iншымi вачыма.

— Гэты чэмпiянат быў прысвечаны 80-годдзю тайскага караля. Як беларусам дазволiлi выйграць у сямi баях i атрымаць кубак за першае каманднае месца ў такi юбiлейны год у Тайландзе?

— Каманда Тайланда апынулася на другiм месцы з чатырма медалямi. Мы далi iм добры бой. Безумоўна, перамогу проста так не аддаюць. Толькi дзякуючы таму, што ў нас добрая школа, наша каманда i ўзяла першае месца.

— Наогул Бангкок, мясцовая кухня табе спадабалiся?

— Гуляць па гораду пры мясцовым спякотным клiмаце ў мяне жадання не было, ды i аглядаць вулiцы i славутасцi ў час чэмпiянату свету я проста не мог сабе дазволiць. Той, хто прайграў свой бой, мог пагуляць па гораду. Я ж лiчу, што тытул чэмпiёна свету каштаваў таго, каб не пабачыць Тайланд. А мясцовая кухня на аматара. Шмат вострага. Стравы прыгожа выглядалi, але рызыкаваць перад боем не хацелася, каб страўнiк не барахлiў. Еў садавiну, пiў сокi.

— Удалося назiраць за ўмовамi трэнiровак тайцаў?

— Так. У iх, наколькi мне падалося, трэнiроўкi больш цяжкiя фiзiчна, заняткi праходзяць на вулiцы.

— Даўно хацела пацiкавiцца, у чым сэнс рытуальнага танца, якi традыцыйна выконваюць баксёры перад боем?

— Звычайна перад боем сябе накручваеш, хвалюешся, а танец задае пэўны настрой перад паядынкам. Са старажытных часоў лiчылася, што такiм чынам з’яўляецца дапамога духаў. У кожнага байца свой рытуальны танец, нават розны выраз твару. З боку гэта выглядае нават смешна, але калi ты пачнеш займацца i адчуеш усё, то зразумееш, што калi не станцуеш, псiхалагiчна надломiшся. У прынцыпе ўсё залежыць ад жадання чалавека. Напрыклад, я не выконваў рытуальны танец на чэмпiянаце свету.

— А магчыма адмянiць музыку ў час бою?

— Наўрад цi. Тайландская музыка (гучаць валынка i барабаны) не перашкаджае, а, наадварот, дапамагае, бо супакойвае i задае рытм бою: у пачатку паядынку музыка больш зацягнутая, а ў канцы паскараецца. Калi вы прыгледзiцеся, то заўважыце, што байцы сапраўды наносяць удары ў такт музыцы — спачатку iдзе разведка, абмен ударамi i ў канцы сустрэчы сапраўдная атака.

— Чаму баi ў муай-тай называюць вольнай схваткай, нават васьмiрукiм боксам?

— У боксе працуеш рукамi, а ў нас яшчэ i нагамi. Стыль барацьбы вольны, жорсткi, ды i ў адрозненне ад прафесiйных баёў у аматараў няма шлемаў, жылетаў, шчыткоў. Любое дакрананне прыводзiць да рассячэнняў. З-за гэтага не заўжды транслююць баi па тэлебачаннi.

— Цяжка ставiць удар нагой?

— Усё адбываецца паступова. Нiхто цябе не збiраецца траўмаваць, iснуе спецыяльная школа, пажадана каб была добрая расцяжка.

— Класiчнае пытанне: у паўсядзённым жыццi свае ўменнi прымяняў?

— У мяне такая праца, што гэты вопыт карысны. Я ахоўнiк у казiно «Рrinсеss». Сiла — апошняе, што трэба прымяняць, гэта крайнi выпадак, а лепей пастарацца паўплываць словамi, знайсцi агульную мову з клiентам, супакоiць яго.

— Хто ў асноўным прыходзiць у казiно?

— Прыходзяць людзi, у якiх ёсць грошы.

— А пакiдаюць без iх?

— Ёсць вельмi азартныя людзi, для якiх акрамя казiно iншых iнтарэсаў у жыццi не iснуе, але гэта ўжо хвароба.

— Ты сам чалавек азартны?

— Як любы малады чалавек люблю прыемна правесцi час, папiць пiва.

— Ты ўжо выканаў мiнiмальны план для мужчыны — пасадзiў дрэва?

— Нават ужо дом будую, праўда разам з бацькамi. Канешне, дапамагаюць i спецыялiсты.

— Цябе на тайландскi бокс прывёў сябар. А сам кагосьцi запрасiў у клуб?

— Канешне. У апошнi час многiя цiкавяцца тайландскiм боксам. Пытаюцца ў мяне, як, што. Просяць нешта падказаць. Я з задавальненнем даю парады.

Гутарыла Iрына ПРЫМАК.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дагэтуль лепшым вынiкам 25-гадовага Сяргея Краўчанкi было трэцяе месца на чэмпiянаце Еўропы па тайландскаму боксу (муай-тай), але не так даўно ён стаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика