З’езд Крысцiн
Роберт НАЦКI, БЕЛТА
Больш як 700 жанчын па iменi Крысцiна з Польшчы, ЗША, Вялiкабрытанii i Венгрыi прынялi ўдзел у адзiным у свеце з’ездзе Крысцiн. Мерапрыемства адбылося ў горным курорце Закапанэ на поўднi Польшчы з нагоды каталiцкiх iмянiн Крысцiны, якiя адзначаюцца 13 сакавiка.
Упершыню з’езд Крысцiн прайшоў у 1998 годзе ў Катавiцэ. З таго часу Крысцiны сустракаюцца кожны год у свае iмянiны ў розных гарадах Польшчы. Пiк папулярнасцi iмя Крысцiна ў Польшчы прыпадае на 1950—70-я гады. Самi ўдзельнiцы з’езда ў Закапанэ жартам гавораць, што сярэднi ўзрост Крысцiн у Польшчы складае «40 гадоў плюс ПДВ». Яны таксама шкадуюць, што iмя Крысцiна, якое ў перакладзе са старажытнагрэчаскай азначае «хрысцiянка», «пасвячоная Хрысту», становiцца не вельмi папулярным у Польшчы. Так, у 2006 годзе ў буйным польскiм горадзе Познань iмем Крысцiна былi названы толькi дзве дзяўчынкi, якiя нарадзiлiся. Аднак удзельнiцы з’езда — аптымiсткi. Яны ўпэўнены, што iменi Крысцiна вернецца ранейшая папулярнасць. У Польшчы пражываюць 853 тыс. 732 жанчыны, у якiх першае або другое iмя — Крысцiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш як 700 жанчын па iменi Крысцiна з Польшчы, ЗША, Вялiкабрытанii i Венгрыi прынялi ўдзел у адзiным у свеце з’ездзе Крысцiн. Мерапрыемства адбылося
|
|