Паляванне iдзе згодна з правiламi
Сяргей РАСОЛЬКА
Згодна з Правiламi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, з 20 сакавiка ў краiне пачынаецца чарговы сезон палявання на самцоў глушца i цецерука на такавiшчах.
З падыхода i засады ён будзе дазволены з 3 да 9 гадзiн па 10 мая ўключна. Як адзначылi ў Мiнiстэрстве лясной гаспадаркi, глушэц i цецярук адносяцца да нармаваных вiдаў здабычы: калi лiмiты — як правiла, адносна невялiкiя — узгадняюцца карыстальнiкамi паляўнiчых угоддзяў на месцах з райвыканкамамi. Здабыча гусi-белалобай i гусi-гуменнiцы вядзецца ў краiне з 10 сакавiка i працягнецца таксама да заканчэння першай дэкады мая.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з Правiламi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, з 20 сакавiка ў краiне пачынаецца чарговы сезон палявання на самцоў глушца i цецерука н |
|