...I тады мы прыедзем да вас!
Звяздоўскае i даўняе правiла: газета да чытачоў павiнна не толькi прыходзiць, але i прыязджаць...
Каб пазнаёмiцца, каб распытаць пра iх турботы i праблемы, каб даведацца, што чытаецца ў абраным выданнi, а што, магчыма, не, якой iнфармацыi залiшне, а якой бракуе... Зусiм не сакрэт — адрасы для гэтых сустрэч вызначаюць нашы прызы. Напрыклад, выйграў звяздоўскi тэлевiзар сп. Клiмуць з вёскi Рэпля Ваўкавыскага раёна, едзем у Рэплю, дастаўся халадзiльнiк «Атлант» сп. Цiсу з Гродна, ладзiм сустрэчу там... А па дарозе... Таму, хто прапусцiў суботнi нумар, паведамляем: 20 сакавiка дзень падпiсчыка «Звязды» адбудзецца ў мястэчку Iвянец (месца сустрэчы — актавая зала гарпассавета, пачатак у 10.30). У 16 гадзiн маленькi звяздоўскi дэсант прыбудзе ў Гродзенскi гарадскi Дом культуры (вул. Дзяржынскага, д. 1). Назаўтра, 21 сакавiка, у тыя ж 10.30 — мы будзем чакаць сваiх, магчыма, былых, будучых i, канешне ж, заўсёдных падпiсчыкаў у Рэплеўскiм Доме культуры, у 15 гадзiн — на Баранавiцкiм станкабудаўнiчым заводзе. У праграме сустрэч — узаемныя знаёмствы, расказ пра 90-гадовую гiсторыю выдання, пра сённяшнi дзень яго, прэзентацыя кнiгi Валянцiны Доўнар «Праз каханне», фотаальбомаў Анатоля Клешчука i «Фотаслова» Яўгена Пясецкага, вiктарына i розыгрыш прызоў, iншае... Прыходзьце. I зразумела ж, выпiсвайце нашу, старэйшую i адзiную са штодзённых беларускамоўную... А яшчэ — дасылайце купоны на розыгрыш прызоў. I тады... Цалкам магчыма, што па вынiках гэтай падпiскi мы прыедзем да вас. З халадзiльнiкам... А чаму б i не? Валянцiна ДОЎНАР, Iнга МIНДАЛЁВА, Яўген ПЯСЕЦКI, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звяздоўскае i даўняе правiла: газета да чытачоў павiнна не толькi прыходзiць, але i прыязджаць...
|
|