Жаночая стрыжка — па максiмальнай цанеПытальнiк Патлумачце, калi ласка, чаму ў мiнскiх цырульнях вельмi iстотна вагаюцца цэны. Скажам, у адной цырульнi можна зрабiць жаночую стрыжку за 6 тысяч рублёў, у iншай — за 20 тысяч рублёў i гэтак далей. Я, канешне, разумею, што цэны ў салоне i цырульнi павiнны адрознiвацца. Але чаму адрознiваюцца цэны ў цырульнях? За што мы плацiм?Ганна ШАЎКОВIЧ, г. Мiнск Як патлумачылi нам ва ўпраўленнi бытавога абслугоўвання Мiнгарвыканкама, у адпаведнасцi з дзеючым парадкам фармiравання цэн на бытавыя паслугi, кожны суб’ект гаспадарання ўстанаўлiвае кошт на свае паслугi, зыходзячы з рэальных выдаткаў. Улiчваецца ўсё: i памер арэнднай платы (у цэнтры горада, яна, зразумела, больш высокая), i створаны для клiентаў камфорт, i набор паслуг, i кошт парфумернай прадукцыi, якая выкарыстоўваецца пры абслугоўваннi клiентаў, i клас майстроў, якiя працуюць у цырульнi. Да таго ж усе арганiзацыi, якiя займаюцца прадастаўленнем цырульнiцкiх паслуг, падзяляюцца на цырульнi, салоны i салоны тыпу «люкс». Самыя дарагiя паслугi, зразумела, — у салонах тыпу «люкс».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патлумачце, калi ласка, чаму ў мiнскiх цырульнях вельмi iстотна вагаюцца цэны. Скажам, у адной цырульнi можна зрабiць жаночую стрыжку за 6 тысяч рублё
|
|