21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гэты каштоўны iмунiтэт

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iмунiтэт — адна з формаў абароны арганiзма ад рэчываў i арганiзмаў, якiя валодаюць генетычнай чужароднасцю, гэта комплексная рэакцыя арганiзма, скiраваная на яго абарону ад бактэрый, таксiнаў, вiрусаў, паразiтаў, донарскiх тканак, змененых уласных клетак, напрыклад, ракавых.

Як толькi антыгены трапляюць у арганiзм, у адказ вылучаюцца антыцелы, якiя нейтралiзуюць актыўнасць тых жа вiрусаў, бактэрый i разбураюць iх. Арганiзм абараняюць таксама iнтэрфероны — асаблiвыя бялкi, якiя аберагаюць яго ад вiрусаў. У цэлым iмунiтэт забяспечваецца комплексам абарончых рэакцый, дзякуючы якiм падтрымлiваецца пастаянства ўнутранага асяроддзя арганiзма. Адрознiваюць два вiды iмунiтэту — прыроджаны i набыты. Апошнi бывае актыўным i пасiўным. Пасiўны ўзнiкае, напрыклад, у плода, якi атрымлiвае антыцелы ад мацi праз плацэнту. Але гэты iмунiтэт доўга не захоўваецца. Актыўны набываецца ў вынiку перанесенага захворвання цi шляхам вакцынацыi.

Як правiла, пасля 35—40 гадоў адбываецца згасанне функцыi вiлачкавай залозы, i да 60—70 гадоў узроставая недастатковасць iмунiтэту праяўляецца практычна ва ўсiх. Павышаецца ўспрымальнасць да iнфекцый, з’яўляецца схiльнасць да хранiчнага працякання захворванняў, якiя часцей за ўсё прыводзяць да ўскладненняў, у многiх сустракаецца павышаная адчувальнасць да лекаў, а вось эфектыўнасць прышчэпак знiжаецца. Але таксама iснуюць i прыроджаныя перадумовы знiжэння iмунiтэту, звязаныя з генетычнымi расстройствамi. Да таго ж, iмунiтэт можа быць знiжаны пры траўмах, апёках, пераахалоджаннях, кровастратах, галаданнi, розных iнтаксiкацыях, прастудных i хранiчных захворваннях, у тым лiку пры цукровым дыябеце i iншых. Акрамя таго, крытычныя станы знiжэння iмунiтэту ўзнiкаюць у перыяд росту дзiцяцi. Такiх перыядаў пяць: першыя 29 дзён жыцця, 3—6 месяцаў, 2-гi год жыцця, 4—6-ы гады, падлеткавы перыяд.

Займацца карэкцыяй iмунiтэту неабходна ў любым узросце. Таму акрамя прыродных сродкаў для павышэня iмунiтэту (iмунакарэктараў i iмунамадулятараў), неабходна выкарыстоўваць i сiнтэзаваныя. Многае, канешне, залежыць ад нашага ладу жыцця — наколькi правiльна i паўнацэнна мы харчуемся, цi займаемся спортам, цi дастаткова часу праводзiм на свежым паветры. Але, тым не менш, i гэтага мала. Неабходна выкарыстоўваць у поўным аб’ёме тое, што стварыла прырода i вучоныя, урачы-iмунолагi.

Тэст «Праверце свой iмунiтэт»

1. Вы рэгулярна займаецеся спортам?

2. У халоднае надвор’е хутка замярзаеце? У вас пастаянна халодныя ногi i рукi?

3. Вы ўмееце хутка перажываць стрэс i любую вольную хвiлiну выкарыстоўваеце для паўнацэннага адпачынку?

4. Прастуджаецеся часцей за 4 разы ў год?

5. Любое недамаганне спрабуеце пераадолець толькi з дапамогай лекаў?

6. У вашым рацыёне шмат агароднiны i садавiны, зiмой i вясной вы абавязкова прымаеце вiтамiны?

7. Вы — кантактны чалавек. У вас шмат сяброў?

8. Шчаслiвыя ў каханнi i задаволеныя сямейным жыццём?

9. Любiце свежае паветра i шмат гуляеце?

10. Курыце?

11. Час ад часу ўжываеце добрае вiно?

12. Жывяце ў горадзе?

13. Сочыце за сваёй фiгурай?

14. Часта карыстаецеся грамадскiм транспартам?

15. Працуеце ў вялiкiм калектыве?

16. Ужываеце досыць многа вады i чаю (каля 1,5 л у дзень)?

17. Шмат часу праводзiце ў цёплым памяшканнi?

18. У вас цяжкая адказная работа, на вас ускладзены яшчэ i хатнiя справы?

19. Рэгулярна ходзiце ў лазню цi саўну?

Калi на пытаннi 1, 3, 6, 7, 8, 9, 11, 13, 16 вы адказалi «так», запiшыце сабе па балу за кожны. Калi на пытаннi 2, 4, 5, 10, 12, 14, 15, 17, 18, 19 вы адказалi «не», таксама запiшыце сабе па балу.

Ад 1 да 6 балаў — ваш iмунiтэт практычна на нулi. Адсюль частыя недамаганнi i апатыя. Неабходна кансультацыя ў спецыялiста-iмунолага. Без яго дапамогi iмунiтэт не аднавiць.

Ад 7 да 12 балаў — у абарончай сiстэме вашага арганiзма ёсць брэшы. Змянiце лад жыцця i харчавання, пачынайце ранiцу з кантрастнага душа, павялiчце колькасць вiтамiнаў.

Ад 13 да 18 — у вас моцная iмунная сiстэма, падтрымлiвайце яе ў тым жа стане.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iмунiтэт — адна з формаў абароны арганiзма ад рэчываў i арганiзмаў, якiя валодаюць генетычнай чужароднасцю, гэта комплексная рэакцыя арганiзма, скiрав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика