21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гэта «новае» слова «лiмiт»

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Распытвала Iрына ПРЫМАК

На мой погляд

Калi першага красавiка вам паведамяць (датычыцца мiнчан i гасцей горада), што з гэтага моманту вам патрэбна лiчыць колькасць сваiх паездак у метро, калi вы набываеце поўны шматразовы праязны бiлет (дэкадны цi на месяц), не ўспрымайце гэта як жарт на дзень смеху. З 1 красавiка мiнскi метрапалiтэн сапраўды ўводзiць лiмiт паездак — 120 разоў для ўладальнiка месячнага праязнога i 42 — для дэкаднага. Фактычна пасажыр аплачвае па поўнаму тарыфу 44 i 15 паездак. Як жыхары сталiцы ставяцца да новаўвядзення, мы i паспрабавалi высветлiць напярэдаднi 1 красавiка.

Сяргей КОЗЕЛ, настаўнiк гiсторыi мiнскай школы № 219, выступiў «супраць»:

— Да ўвядзення лiмiту паездак я стаўлюся адмоўна, бо чалавек набудзе праязны на месяц i калi яму давядзецца шмат карыстацца метро, будзе вымушаны набываць новы праязны да тэрмiну яго заканчэння, напрыклад, за дзесяць дзён да канца месяца. Асабiста я часцей езджу на аўтобусе, таму хутчэй за ўсё не стану набываць праязны на наступны месяц.

Кiрыл КЛIШЭВIЧ, адзiн з салiстаў гурта «Тяни-толкай», разумее прычыну новаўвядзення:

— Я дзесьцi чытаў, што мiнскае метро не акупляецца, таму ўвядзенне такога лiмiту, пэўна, — крок да таго, каб крыху акупiць расходы метро. Лепш лiмiт, чым павышэнне кошту жэтона, цi не так?

Iрына Пятроўна, служачая:

— Я нiчога не маю супраць упарадкавання сiстэмы аплаты за праезд, але ў любым выпадку гэта павiнна быць лагiчным i вытлумачальным. У дадзеным жа выпадку мяне не задавальняе некарэктнасць пастаноўкi пытання. Дайце магчымасць купiць або праязны на месяц i карыстацца iм як мне заўгодна, або прадайце картку на 120 паездак. Але няхай гэта будзе менавiта картка на 120 паездак, колькi б гэта не займала ў часе. Сёння я купляю праязны на месяц i езджу толькi па буднях на працу (44 паездкi ў месяц, з працы i на працу, — гэта значыць, лiмiт не выбiраю i на палову). Лiчу, што найперш трэба разабрацца з тэхнiчным бокам пытання, а потым прыцягваць да фiнансавання пасажыра. Дарэчы, гэта ж датычыць i наземных вiдаў транспарту. Я жыву ў трох прыпынках ад метро i купляю гэткi ж праязны на аўтобус, як i той, хто едзе, напрыклад, з Сухарава ва Уручча.

Уладзiмiр НАВIЦКI, спартыўны тэлекаментатар, малады вадзiцель i карыстальнiк метро са стажам:

— Да лiстапада 2006 года метро было маiм асноўным вiдам транспарту, пакуль не набыў свой першы аўтамабiль. Пяць месяцаў я ўжо не карыстаюся метро i жонку стараюся заўжды «падкiнуць» да патрэбнага ёй месца. Майму сыну зручней ехаць на працу на маршрутцы. Калi б лiмiт паездак на метро ўвялi да таго, як я стаў вадзiцелем, то, мяркую (задумваецца, бо робiць падлiкi), мне б гэтага лiмiту хапiла. Я звычайна набываў праязны на дэкаду i пры маiм графiку працы ездзiў у сярэднiм па чатыры разы на дзень. Канешне, камусьцi з карыстальнiкаў метрапалiтэна можа не спадабацца такое своеасаблiвае абмежаванне ў паездках, калi ў iх больш актыўны характар працы i ёсць пэўныя сямейныя абставiны. I ўсё ж я ўпэўнены, што для большасцi прадастаўленая колькасць паездак — разумная лiчба.

Марына, студэнтка БДУ, якая штодня карыстаецца метро i хутчэй за ўсё мае матэматычны склад розуму (прозвiшча не назвала):

— Падлiчым: 120 паездак сёння абыдзецца ў 60 тысяч рублёў, калi ездзiць па жэтонах, а поўны праязны зараз каштуе крыху больш за 20 тысяч, што прыкладна ў тры разы менш. Значыць, гэта выгадна, але ж праязны можа падаражэць. Пры сваёй актыўнасцi я карыстаюся метро 4—5 разоў у залежнасцi ад дня тыдня. Чаму так шмат? Мае сябры жывуць ў розных частках Мiнска, таму езджу да iх на метро. Зiмой вельмi зручна сустракацца на платформе, iсцi праз метро, каб было цяплей. Iншым разам пазычаю свой праязны сястры, каб яна не трацiла грошы на жэтон. Аднак зараз давядзецца падлiчваць, цi магу я ездзiць столькi ж разоў, як раней, каб укласцiся ў лiмiт. 120 паездак быццам мне дастаткова, але адчуваю сябе абмежаванай у перамяшчэннях па гораду. Праўда, зараз наблiжаецца цёплае надвор’е i можна некалькi прыпынкаў прайсцi.

Iлона УСОВIЧ, лёгкаатлетка, якая аддае перавагу пешым прагулкам:

— На маё жыццё такое новаўвядзенне нiяк не паўплывае. Мне столькi паездак нават мнагавата, бо я бываю ў Мiнску толькi чатыры месяцы ў год, ды i езджу ў метро не кожны дзень i толькi па жэтонах. На трэнiроўку магу дабрацца пешшу, бо жыву ў пятнаццацi хвiлiнах хады.

Андрэй НОВIКАЎ, якi часта ездзiць па рабоце ў Маскву:

— Акрамя абмежавання паездак на праязны, нам варта ўвесцi кароткатэрмiновыя праязныя, як у Маскве, дзе пры вялiкiх пробках на дарогах метро — ледзь не адзiнае выйсце. У Маскве цудоўна вырашаецца праблема чэргаў у метро, бо там няма жэтонаў, а толькi праязныя бiлеты на 1, 2, 10, 20 паездак цi поўны праязны, на якi таксама iснуе лiмiт. Пры такiм раскладзе, зразумела, нiхто, як у нас, не звяртаецца ў акенца за адным жэтончыкам, ад чаго вырастае чарга, асаблiва на станцыi побач з вакзалам. Калi спяшаешся, гэта вельмi выводзiць з сябе.

Рыгор КАНДРАЦЕНЯ, начальнiк аддзела аўтаматызаваных сiстэм упраўлення i новых тэхналогiй мiнскага метрапалiтэна:

— Людзi павiнны разумець, што за аказанне якаснай паслугi (у дадзеным выпадку наш тавар — перавозкi пасажыраў) трэба плацiць грошы. Мiнскi метрапалiтэн, аказваючы транспартныя паслугi, нясе затраты. Частку iх пакрываюць пасажыры, частку кампенсуе дзяржаўны бюджэт. На ўвядзенне лiмiту мы iдзём вымушана, бо ведаем затраты, разумеем, што сабекошт адной паездкi — прыкладна 900 рублёў. Звычайна мы рэалiзуем 80 тысяч поўных праязных.

Набываючы iх, раней людзi ездзiлi, колькi хацелi, а навошта нам губляць грошы i вазiць за свой кошт, калi патрэбна пакрываць расходы? У Маскве iснуе лiмiт 70 паездак i праязны прадаецца за поўны кошт, а не так, як у нас. Раней мы не маглi ўвесцi лiмiт паездак, бо ў нас не было тэхнiчных магчымасцяў. Дарэчы, асобы, якiя карыстаюцца льготамi, ездзяць не з электроннымi карткамi, а са звычайнымi пластыкавымi бiлетамi, i могуць свабодна ездзiць без улiку паездак. Калi б мы мелi магчымасць, то i для iх увялi б лiмiт.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi першага красавiка вам паведамяць (датычыцца мiнчан i гасцей горада), што з гэтага моманту вам патрэбна лiчыць колькасць сваiх паездак у метро, к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика