21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выбраў тавар — прасачы на касе, за што i колькi плацiш...

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Летась у Беларускае таварыства абароны спажыўцоў i яго арганiзацыйныя структуры звярнулiся па дапамогу больш за 30 тысяч чалавек, у тым лiку 6674 спажыўцы патэлефанавалi на яго «гарачую» лiнiю. З дапамогай спецыялiстаў таварыства на карысць спажыўцоў было спагнана матэрыяльнай шкоды больш за 935 мiльёнаў рублёў (не ўключаючы кошту тавару) i маральнай шкоды — больш за 21 мiльён рублёў. Штрафы ў даход дзяржавы перавысiлi летась 98 мiльёнаў рублёў.

— На жаль, я вымушаны канстатаваць, што за 18 гадоў сваёй дзейнасцi наша невялiкая арганiзацыя (105 работнiкаў у 48 аддзяленнях па краiне) так i не змагла фiнансава ўстаць на ногi, — дзелiцца набалелым намеснiк старшынi Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Тамара БЕЛЬСКАЯ. — I мы не можам сёння разгарнуць у поўнай меры работу па многiх важных напрамках. Напрыклад, у Беларусi дастаткова праблематычна правесцi многiя вiды экспертыз. Нягледзячы на вялiкую колькасць камерцыйных арганiзацый, якiя атрымлiвалi адпаведныя лiцэнзii, практычна нельга знайсцi спецыялiстаў па мабiльных тэлефонах i лiчбавай тэхнiцы, якiя маглi даць квалiфiкаванае заключэнне. Акрамя таго, у нас даволi праблематычна правесцi экспертызу iмпартных аўтамабiляў у тых выпадках, калi выходзiць са строю адна з самых дарагiх дэталяў — рухавiк. Нават Iнстытут судовых экспертыз не валодае для гэтага неабходнай матэрыяльна-тэхнiчнай базай i тэхнiчнай дакументацыяй на iмпартныя рухавiкi. I нам нiчога не застаецца як звяртацца да дылераў, пасля чаго мы вельмi часта атрымлiваем заключэнне з фармулёўкай «вызначыць прычыну не ўяўляецца магчымым».

У апошнiя гады беларускiя спажыўцы ўсё часцей сталi трапляць у новыя «пасткi». Адна з iх — гэта Iнтэрнэт-магазiны. Мы неаднойчы сутыкалiся з праблемай пошуку прадаўцоў. Вельмi часта пакупнiк, якi набывае тавары праз Iнтэрнэт, атрымлiвае на рукi так званы гарантыйны талон з пячаткай «гарантыйнае абслугоўванне» цi «для дакументаў». Але там не пазначана, хто гэты тавар прадаў. Толькi ўказаныя нумары мабiльных тэлефонаў. Нумары i сапраўды адпавядаюць тым, што змяшчаюцца на Iнтэрнэт-сайце магазiна. Спрабуем з дапамогай мiлiцыi ўстанавiць, хто з’яўляецца iх уладальнiкам. Высвятляецца, што тэлефон зарэгiстраваны на нейкага Iванова, Пятрова, Сiдарава, якi нiколi не рэгiстраваўся ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Або дадзены нумар iснуе, але той, за кiм ён зарэгiстраваны, даўным-даўно iм не карыстаўся.

Яшчэ адно праблемнае поле для тых, хто займаецца абаронай спажыўцоў — гэта рэалiзацыя на тэрыторыi Беларусi аўтамабiляў вядомых замежных марак. Пакрыўджаны спажывец прыходзiць на прыём да юрыстаў таварыства абароны спажыўцоў i прыносiць з сабой дагавор, з якога вынiкае, што прадаўцом з’яўляецца, для прыкладу, прадстаўнiк карпарацыi N... па ўсходняму рэгiёну. Пакупка здзяйсняецца на тэрыторыi Беларусi, але грошы пакупнiка аўтаматычна пераводзяцца ў Швецыю, Францыю, Германiю i г.д.

— Але нi са Швецыяй, нi з Францыяй, нi з Германiяй у Беларусi не заключаны дагаворы аб прававой дапамозе па грамадзянскiх, сямейных i крымiнальных справах, што робiць беларускiх спажыўцоў абсалютна неабароненымi, — тлумачыць Тамара Бельская. — Спажывец, безумоўна, можа звярнуцца з прэтэнзiяй цi рашэннем суда ў аўтасалон, якi займаецца рэалiзацыяй iмпартных аўтамабiляў. Але замежная фiрма можа праiгнараваць рашэнне беларускага суда, яно не з’яўляецца для замежнiкаў абавязковым для выканання. Такiм чынам, заяўляючы ў iнтарэсах спажыўца прэтэнзiю, нам застаецца спадзявацца толькi на добрую волю нашага апанента. У Еўропе, дарэчы, арганiзацыi па абароне спажыўцоў карыстаюцца сур’ёзным аўтарытэтам i павагай. I мы вымушаны чакаць — пойдуць нам насустрач цi ўвогуле нас не заўважаць. А звяртацца самастойна з iскам у суд на тэрыторыi замежнай дзяржавы фiнансавыя абставiны беларускiм спажыўцам не дазволяць.

Тамара Бельская абураецца тым, што нашы спажыўцы вельмi рэдка цiкавяцца дакументамi, пад якiмi ставяць свой подпiс, i прыводзiць у якасцi прыкладу выпадак з жанчынай, якая заказала кухню, але выкананы заказ яе катэгарычна не задаволiў. Кухню прывезлi, «але не тую», што чакала заказчыца. Вельмi доўга высвятлялi, а што, уласна кажучы, яна чакала, але жанчына не магла нiчога толкам патлумачыць. У лаканiчным дагаворы з выканаўцам былi пазначаны толькi кухня i яе цана, i больш нiякай карыснай iнфармацыi. Мiж iншым, кухня была зусiм нятанная. I ўсё ж такi ўдалося ўстанавiць, што клiентка заказала кухонны гарнiтур з дарагiмi фасадамi, а ёй прывезлi танны гарнiтур — звычайнае спрасаванае пiлавiнне.

Каб не патрапiць у такiя непрыемныя сiтуацыi, Тамара Бельская настойлiва раiць: перш чым уступiць у здзелку, уважлiва прачытайце дакумент, i ў тым выпадку, калi дакумент падаецца не зусiм зразумелым, нi ў якiм разе яго не падпiсвайце.

— Маё асабiстае перакананне заключаецца ў тым, што нават празмерная колькасць кантралюючых органаў i арганiзацый, якiя займаюцца абаронай спажыўцоў, не ў стане змянiць кардынальным чынам абстаноўку на рынку тавараў i паслуг, пакуль спажыўцы не пачнуць самастойна клапацiцца пра свае эканамiчныя iнтарэсы, — тлумачыць яна сваю пазiцыю. — Калi спажывец не бярэ ў прадаўца чэк, а потым спрабуе яго знайсцi па прынцыпу «купiў у таго, за тым вуглом», то нiякi кантралёр i нiякi адвакат не змогуць абаранiць правы спажыўца пры такiх умовах. Сапраўды, не ў кожнага прадаўца можа быць касавы апарат. Але «бярыце чэк» — гэта, так бы мовiць, агульная фраза. Калi вы возьмеце ў прадаўца вiзiтку, на якой будзе пазначана, скажам, «5 лютага 2007 года. Павiльён «Свет моды-2». Гандлёвае месца № 49. Кажух. Кошт 1 млн 200 тыс. рублёў», гэтага будзе дастаткова для таго, каб абаранiць вашы iнтарэсы ў тым выпадку, калi пакупка акажацца няякаснай. Не палянуйцеся занатаваць прозвiшча iндывiдуальнага прадпрымальнiка — копiя пасведчання аб рэгiстрацыi ёсць на кожным гандлёвым месцы. Увогуле згодна з Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў» для пацвярджэння факта куплi тавару могуць выкарыстоўвацца элементы ўпаковачнага матэрыялу цi тары, на якiх маюцца адзнакi, якiя пацвярджаюць, што купля тавару ажыццяўлялася ў гэтага прадаўца, цi паказаннi сведак.

З развiццём у краiне сеткi гiпермаркетаў i супермаркетаў акрэслiлася новая праблема, якая пачынае гучаць усё больш настойлiва — пакупнiкоў уводзяць у зман, прадастаўляючы iм непраўдзiвую iнфармацыю аб кошце рэалiзуемага тавару. Стаўка робiцца на тое, што ў гiпермаркеты пакупнiк прыходзiць за мноствам пакупак, i ён не ў стане ўтрымаць у памяцi ўсе цэннiкi на тавары. А падчас разлiкаў на касе тавары нечакана «даражэюць». Умоўна кажучы, на цэннiку быў указаны кошт 2 тысячы рублёў за адзiнку, а на касе прабiваюць 3—4 тысячы рублёў.

Тамара Бельская падзялiлася ўласным вопытам:

— У адным са сталiчных унiверсамаў я купляла таматы па цане 6800 рублёў за кiлаграм. Прадавец пачынае ўзважваць тавар па цане...11 тысяч рублёў. Я ўказваю яму на памылку. Уводзiцца iншы штрых-код i высвечваецца новая цана — 9 тысяч рублёў за кiлаграм. У рэшце рэшт, я прашу ўвесцi ўручную тую цану, што была заяўлена на цэннiку. Але вярнуўшыся праз паўгадзiны ў той жа магазiн, я ўбачыла новы кошт — 7800 рублёў за кiлаграм. Цiкава, як на працягу ўсяго 30 хвiлiн тавар, якi быў прадстаўлены для продажу ў гандлёвай зале, павысiўся ў цане? Пытанне з разраду рытарычных...

Ёсць яшчэ два прабелы ў заканадаўчых дакументах, якiя не дазваляюць адстойваць iнтарэсы беларускiх спажыўцоў. Напрыклад, калi клiент здае нейкую рэч у хiмчыстку, у яго няма нiякай гарантыi якаснага выканання заказу. Дагавор з хiмчысткай на аказанне паслугi дапускае, што плямы, якiя хоча выдалiць клiент, могуць застацца. Але ў такiм разе незразумела, за што плацiць клiент? Да таго ж дапускаецца ўсадка верхняга адзення аж да 8 працэнтаў! Такi стандарт спажыўца зусiм не абараняе.

Пасля прыняцця летась Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 396, нарэшце, людзi, якiя будуюць за ўласныя сродкi жыллё, аказалiся пад абаронай спажывецкага заканадаўства. Але адказнасць арганiзацыi-выканаўцы, якая складае ўсяго адну тысячную працэнта за кожны дзень пратэрмiноўкi, яўна мiзэрная. Нават калi будаўнiцтва зацягваецца на цэлы год, за гэты год «накапае» толькi 0,3 працэнта ад агульнага кошту жылля. Для выканаўцы гэта проста смешная сума...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у Беларускае таварыства абароны спажыўцоў i яго арганiзацыйныя структуры звярнулiся па дапамогу больш за 30 тысяч чалавек, у тым лiку 6674 спаж
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика