Самыя нiзкiя цэны на асноўныя прадукты харчавання ў лютым былi ў Клiмавiчах, Чавусах, Ашмянах i Гор
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Сярэдняя цана па Беларусi на ялавiчыну першай катэгорыi на канец лютага гэтага года складала Br7524 i вагалася ад Br5730—6500 у Пiнску, Баранавiчах, Лiдзе да Br7700—9000 у Вiцебску, Мазыры, Магiлёве, Бабруйску, паведамiлi ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу. Верхнiя i нiжнiя межы цэн захавалiся на ўзроўнi студзеня гэтага года, але сярэдняя цана на ялавiчыну вырасла на Br256.
Сярэдняя цана на свiнiну па рэспублiцы ў лютым гэтага года складала Br7655. Самыя нiзкiя цэны на яе былi ў Верхнядзвiнску, Рагачове, Шчучыне, Клiмавiчах i складалi Br6680—6880. У параўнаннi са студзенем верхняя мяжа цэн павялiчылася на Br190. Самая дарагая свiнiна ў лютым гэтага года прадавалася ў Бярозе, Наваполацку, Бабруйску. Жыхарам гэтых гарадоў даводзiлася яе купляць па цане Br8050—9000 за 1 кг. Верхняя мяжа цэн знiзiлася на Br150. Самыя нiзкiя цэны на свежую капусту ў студзенi былi ў Столiне, Магiлёве, Горках, Клiмавiчах, Чавусах i складалi Br340—450 пры сярэдняй цане на яе ў рэспублiцы Br704. У студзенi гэтага года сярэдняя цана на капусту была на Br104 таннейшай. Самыя высокiя цэны на капусту былi ў Брэсце, Пiнску, Бярозе, Мiнску, Салiгорску, дзе яе прадавалi па Br740—900 за 1 кг. Верхняя мяжа цэн у параўнаннi са студзенем вырасла на Br140. Сярэдняя цана па рэспублiцы на рэпчатую цыбулю ў лютым складала Br1207. Самая танная цыбуля была ў Столiне, Гомелi, Жыткавiчах, Ашмянах, дзе яе можна было купiць па Br950—1020 за 1 кг. Цэны ў параўнаннi са студзенем выраслi на Br30—90. Найбольш высокiя цэны на цыбулю ў лютым былi ў Оршы, Наваполацку, Гродне, Шчучыне, Мiнску, Салiгорску; тут цыбулю прадавалi па Br1240—1330. Гэта на Br50 даражэй, чым у студзенi. Кошт бульбы ў сярэднiм па рэспублiцы ў лютым складаў Br729, або на Br19 даражэй, чым у студзенi. Самыя нiзкiя цэны на яе былi ў Ашмянах, Стоўбцах, Горках, Клiмавiчах, Чавусах, дзе яе прадавалi па Br480—560. У параўнаннi са студзенем цэны павялiчылiся толькi на Br10. Найбольш высокiя цэны на яе захоўвалiся па-ранейшаму ў Вiцебску, Оршы, Мiнску, Барысаве, Салiгорску. У гэтых гарадах бульба прадавалася па цане Br760—810 за 1 кг. Верхняя мяжа цэн не змянiлася. Сярэдняя цана на буракi па рэспублiцы складала Br704 i вагалася ад Br310—510 у Стоўбцах, Беразiно, Горках, Клiмавiчах, Чавусах да Br760—810 у Брэсце, Бярозе, Оршы, Мазыры, Мiнску. Верхняя мяжа цэн узрасла на Br30—40. Нагадаем, параўнальны аналiз цэн штомесячна праводзiцца на прадпрыемствах гандлю ўсiх формаў уласнасцi, афiцыйных i нефармальных рынках у 31 горадзе рэспублiкi. Паводле яго вынiкаў самыя нiзкiя цэны на асноўныя прадукты харчавання ў лютым гэтага года былi ў Клiмавiчах, Чавусах, Ашмянах i Горках, а самыя высокiя — у Вiцебску, Беразiно, Наваполацку, Салiгорску, Мазыры, Бабруйску i Мiнску.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя цана па Беларусi на ялавiчыну першай катэгорыi на канец лютага гэтага года складала Br7524 i вагалася ад Br5730—6500 у Пiнску, Баранавiчах, Л |
|