21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэпарцёр атрымаў заданне... выявiць самагоншчыка

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пэўна, крыху падвыпiўшы мужык, крэкчучы раз-пораз, скардзiўся па тэлефону ў карэспандэнцкi пункт «Звязды» па Гомельскай вобласцi, што ў яго... трашчыць галава, а мiлiцыя не прымае мераў (!). Пачынаем высвятляць, прычым тут адно да другога, i абанент прызнаецца, што ўчора ён добра-такi ўрэзаў купленага самагону, а мiлiцыя, бачыце, не паставiла заслону той кабеце, у якой ён яго прыдбаў.

— Смешны той мужык, — каментуе гэты факт намеснiк начальнiка ўпраўлення аховы правапарадку ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Сяргей Шапецька. — Ён што, не разумее сваёй адказнасцi, калi купляе алкагольны сурагат i тым самым падахвочае яго ўладальнiка на падобныя дзеяннi ў далейшым? Па-другое, не прыставiш жа мiлiцыянера да кожнага аматара «зялёнага змея» i не выявiш адразу самагоншчыка або пастаўшчыка атрутнай вадкасцi. Але барацьба з iмi вядзецца самая сур’ёзная ўсiмi структурнымi падраздзяленнямi мiлiцыi — патрульна-паставой службай, дзяржаўтаiнспекцыяй, участковымi iнспектарамi, УБЭЗ, нашым упраўленнем.

— Хацелася б на справе паглядзець, як гэта робiцца, прыняўшы ўдзел у выяўленнi самагоншчыка.

— Калi ласка.

I вось разам з вадзiцелем Iванам Кацубам, памочнiкам камандзiра ўзвода Мiкалаем Фярбеем, камандзiрам аддзялення Уладзiмiрам Ермалаевым (усе — супрацоўнiкi палка патрульна-паставой службы УУС) бяром кiрунак у вёску Бярозкi Гомельскага раёна, дзе да нас далучаюцца ўчастковыя iнспектары мiлiцыi Аляксандр Казлоў i Сяргей Кужалеў. Едзем у суседнiя Галавiнцы. Адрасы — канкрэтныя, бо ў мiлiцыю паступiла iнфармацыя, што пэўныя людзi вырабляюць самагон i прадаюць яго.

— Ды вы што? — абураецца Марыя К., калi мы зайшлi ў яе дом. — Такога нiколi не было. Я сама купляла самагон, але ў каго — не скажу. Нагаворваюць на мяне.

На пытанне ж, чаму з шасцi двухлiтровых пластмасавых бутэлек патыхае самагонам, толькi загадкава ўсмiхнулася. I хоць мiлiцыянеры былi ўпэўненыя, што ў гэтай тары захоўвалася алкагольная вадкасць менавiта для продажу, аднак нiчога тут на гэты раз не дакажаш.

Едзем у другi канец вулiцы, i сустрэчны мужык гаворыць: пакуль наша рэйдавая брыгада займалася з Марыяй К., ужо спрацавала вясковая «пошта». Так потым i аказалася: чарговая жанчына, Валянцiна Ф., здзiвiўшыся з’яўленню мiлiцыi, заявiла, што гнала самагон дзесяць гадоў таму, а зараз — крый Божа. Участковыя ж патлумачылi мне, што з тыдзень таму па просьбах жанчын, чые мужы пакiдаюць сем’i без грошай i нясуць самагоншчыцам сала, бульбу i iншыя прадукты харчавання, яны ўжо рабiлi праверку i выявiлi каго-нiкаго з iх. Астатнiя ж насцярожылiся i, магчыма, хаваюць i апараты, i самагон у сваякоў або суседзяў.

Безвынiковай аказалася наша паездка i ў вёску Iпуць, дзе, заўважыўшы мiлiцыю, гаспадары адной кватэры, западозранай у продажы алкагольнага сурагату, затаiлiся ў ёй i, зiрнуўшы ў дзвярное вочка, спакойна пайшлi глядзець тэлеперадачу.

Наступны наш маршрут ляжаў у вёску Раманавiчы таго ж Гомельскага раёна. Тут мiнулым разам пенсiянерка Марыя Х., як гаворыцца, паднесла сюрпрыз участковаму Сяргею Кужалеву, якi выявiў у яе доме два бiтоны самагоннай брагi. Як толькi ён пайшоў клiкаць панятых для складання пратакола, бабулька — шчоўк ключом i «забарыкадзiравалася» ў хаце. На ўсе просьбы i патрабаваннi адчынiць яна нiяк не рэагавала.

Зараз жа ёй не было куды падзецца: Калiнаўна тупала па двары каля курэй i вымушана была паказаць тыя бiтоны, якiя былi перастаўлены ў iншае месца. Яна патлумачыла, што мела намер выгнаць самагон для ўласных патрэб: неўзабаве вясна, трэба садзiць i сеяць i тут без мясцовай «валюты» — самагону — не абысцiся. На пытанне, дзе самагонны апарат, адказала, што выкiнула. А на чым жа тады гнаць гэта «чортава зелле», спыталi мiлiцыянеры. У адказ — маўчанне.

Яшчэ большыя «трафеi» рэйдавая брыгада выявiла ў падворку пенсiянеркi Марыi В. з вёскi Заляддзе. А менавiта: 80 лiтраў брагi, 12 — самагону, прыгатаванага для продажу, 10 — тэхнiчнага спiрту i 90 пачкаў цыгарэт з расiйскiмi акцызамi. Жанчына адкрыта скардзiлася на жыццё: невялiкая пенсiя, у сына — запазычанасць па алiментах, вось i думала падзарабiць. А мясцовыя мужыкi заявiлi мiлiцыянерам, што Марыя Пiлiпаўна для таго, каб самагон меў больш градусаў, падбаўляе ў яго таго тэхнiчнага спiрту, i ў iх на наступны дзень ад гэтага «разломваецца» галава. Цiкава, што многiя з iх (i не толькi з гэтай вёскi) не ведаюць, што, згодна з заканадаўствам, той, хто набывае самагон або спiртазмяшчальную вадкасць (сурагат), можа быць аштрафаваны. I яшчэ: ведаючы, хто прадае iх, яны рэдка называюць мiлiцыi прозвiшчы. Скаргi паступаюць тады, калi прадаўцы алкаголю пакрыўдзяць — не адпусцяць яго ў доўг або вырабяць дрэннай якасцi.

На што мы яшчэ звярнулi ўвагу? Бадай, на тое, што ва ўказаных самагоншчыкаў дабротныя дамы, у iх дарагая мэбля i iншыя рэчы. Гэтага, аднак, не скажаш пра тых, хто карыстаецца iхнiмi паслугамi.

А зараз прывядзём факты i лiчбы, прадастаўленыя нам упраўленнем аховы правапарадку УУС Гомельскага аблвыканкама (начальнiк Юрый Селiванаў).

Летась усiмi структурнымi падраздзяленнямi ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама па артыкулу 161 Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях было складзена 4328 адмiнiстрацыйных пратаколаў i выяўлена ў насельнiцтва амаль 87 тысяч лiтраў самагону i самагоннай брагi, больш за 130 тон фальсiфiкаваных спiртных напояў, знiшчана 376 самагонных апаратаў i 28 мiнi-заводаў па вырабу самагону. У 2005 годзе ад спажывання сурагатаў у вобласцi памерла 550 чалавек, а летась — 452. У тэрытарыяльныя медыцынскiя аб’яднаннi на ўлiк да ўрачоў-нарколагаў пастаўлены быў 2361 чалавек, што злоўжываюць алкаголем, i накiраваны ў лячэбна-працоўныя прафiлакторыi 572.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

САМАГОНАВАРЭННЕ ВЫДЗIРАЕЦЦА З КАРЭННЕМ

Супрацоўнiкi мiлiцыi Мiнскай вобласцi працягваюць актыўную барацьбу з самагонаварэннем i вытворчасцю розных алкагольных сурагатаў.

Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi ўнутраных спраў Мiнаблвыканкама, толькi за 2 месяцы гэтага года было канфiскавана i знiшчана 6 тысяч 554 лiтры самагону, 65 тысяч 851 лiтр брагi, 170 тысяч 615 лiтраў фальсiфiкаваных спiртных напояў. Мiлiцыянеры выявiлi i знiшчылi 36 «мiнi-заводаў» па вытворчасцi «сiвухi» i 315 самагонных апаратаў.

Вось некалькi яскравых прыкладаў.

У Маладзечанскiм раёне ў гаспадарчай прыбудове вясковага пенсiянера быў выяўлены «мiнi-завод» па вытворчасцi самагону. Канфiскавана 300 лiтраў «гатовай прадукцыi» i 2 тоны брагi.

Жыхар Стоўбцаў перавозiў у сваiм аўтамабiлi 300 лiтраў спiртазмяшчальнай вадкасцi. «Бутлегер» аштрафаваны, сыравiна для вытворчасцi сурагату канфiскавана.

Вялiкую дапамогу ў барацьбе з самагоншчыкамi вартавым правапарадку аказваюць пiльныя i неабыякавыя грамадзяне. За памянёны перыяд на тэлефоны мiлiцэйскай «гарачай лiнii» паступiла 270 паведамленняў аб асобах, якiя займаюцца падпольнай вытворчасцю i гандлем спiртнымi напоямi.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.


 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пэўна, крыху падвыпiўшы мужык, крэкчучы раз-пораз, скардзiўся па тэлефону ў карэспандэнцкi пункт «Звязды» па Гомельскай вобласцi, што ў яго... трашчыц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика