Барс кiруе на памежжа — «Перакрыць» наркотыкi...Хто каго? Што было, было. У адным гарадскiм двары двартэр’еры сабралiся — худыя, бяздомныя, бедныя. Бачаць — з пад’езда коллi выводзяць. Цi не на выставу? Бо ўжо ж бела-рыжую, чысцюткую, гладкую, грудзi ўсе у медалях... — Прыгажуня, канешне, — цяжанька ўздыхнуўшы, прызналi дварнякi. — Але ж дурнiца дурнiцай. I гэта — проста не маглi не заўважыць нашы чытачы. У вогуле. I ў прыватнасцi — мiнчане Астроўскiя: На сабак сягодня мода, Апранаюць iх, стрыгуць, — Гэта «выхадцы з народа» Так свой iмiдж падаюць. Што цiкава — не замежныя «выхадцы»: З лепшым сябрам у абдымку Наша баба тут на здымку, Беларуска... Мусiць, з «новых»? Бо ў сабакi — усе абновы, — прыкмячае гэта сп. Гарбачоў з в. Сiнягорская Сенненскага раёна. Тое ж, прыкладна, i сп. Чыгрынава з Вiлейшчыны: Во як мы разбагацелi — Сучкi ўжо пайшлi ў мадэлi. А прычоскi, а ўборы... Хоць сабе здзяры ў каторай. Але ж не спяшайцеся «здзiраць», а тым больш зайздросцiць (як самiм гэтым «мадэлям», так i iх гаспадыням). Сп. Гаўрыш з в. Навасёлкi Пастаўскага раёна лiчыць, што ўсё гэта — не ад добрага жыцця, як кажуць: Ёсць свой доктар, куцюр’е, Фiтнэс, аэробiка, А для шчасця — не стае Ў доме... Хоць бы Бобiка. «Прачытаў я гэтыя радкi жонцы, — ужо прозаю дадае Валерый Мiкалаевiч, — i нарваўся на сур’ёзную крытыку. Прызнала яна, што зараз стаўку на звычайнага дварняка ўжо нiхто не робiць. Iншыя мэты: Так гатовы й год стаяць, Каб... хоць як захамутаць Таго чалавека, Што прыводзiць пагуляць Ратвейлера Джэка» Дзе ратвейлер, там, трэба разумець, i Ракфелер? Дзе багацце, там... Як мяркуе сп. Гудачкова з Жыткавiчаў, шчасця можа i не быць, бо: Хоць пастрыглi, надушылi, Майку модную пашылi. Але ўсё ж зняволена, Бедная жывёлiна. ...Што ж, жыццё — не чарадзей — Шмат такога i ў людзей. Яны i насамрэч — таксама выбiраюць... Сп. Дубовiк з в. Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна нават ведае, што часцей: Ну, нашто тая свабода? На яе цяпер не мода. Лепш — (з бяздомных валацуг) «Педзiгры»... I хай ланцуг. Але ж пры гэтым далёка не ўсе кiруюцца, так бы мовiць, страўнiкам ды цвярозым разлiкам — маюць месца пачуццi. Ды такiя... Пiшу словы... I прызнацца, Аж дрыжыць мая рука: Мне б, хаця мiнут на 20, Ды на месца шчанюка, — прызнаецца сп. Федарака са Скiдаля. Што ж, месца i насамрэч, камфортнае — утульнае, цёплае, мяккае. А сабачка (вы заўважылi?) морду верне. Чаму? Як сабакi, так i людзi (Ну, мужчыны — смаркачы): Iм пакажа баба грудзi, Дык наровяць уцячы. Што казаць? Здараецца... Але ж, па меркаванню Алены Пажога з в. Абруб Глыбоцкага раёна, гэта не пра нашых мужчын. I не пра нашага сабаку. Наш, са здымка — Верны сябар пад рукою Бабе сэрца супакоiў: Ад самоты беражэ I кiшэню сцеражэ. Гэта — трэба. Гэта, можна сказаць, нават святое. Па сённяшнiм часе. Як i не менш адказнае: Сцюжа, шэрань, ветрык свежы... Iм не да экзотыкi: Барс кiруе на памежжа «Перакрыць» наркотыкi, — мяркуе пра «салодкую парачку» сп. Гарбачоў. А калi «перакрые» цi пойдзе на заслужаны адпачынак, можна новы занятак знайсцi. I таксама патрэбны: Была служба ў Тумана — Палавiў ён наркаманаў... А цяпер цiкуе тут, Хто ды з кiм пайшоў у блуд. Гэта (згадзiцеся са сп. Чыгрынавай) часам таксама трэба. А вось чаго вельмi добра было б пазбегнуць (прычым кожнай сямейцы), дык гэта скандалаў i ўзаемных абраз: Як сабака брэша жонка: «Кабялiна... Яшчэ й той!..» Ну, хiба даб’ешся толку У сямейцы вось такой? З таго ж канверта i сумнае цi то пытанне-меркаванне, цi то папярэджанне: Дэмаграфiчных выбухаў не будзе: Сабак жа болей любяць людзi? А наогул... Глядзiць брат меншы, разважае, Што людства, мусiць, з глузду едзе: Сабакам грыўкi пастрыгае I тое п’е, што ў рот не лезе... Зрэшты, гэта ўжо (з падачы гамяльчанiна Мiкалая Старых) зусiм iншая тэма. У завяршэнне зададзенай пагодзiмся: у тым, што браты нашы меншыя зараз у пашане, дрэннага нiчога няма... Помнiлi б людзi i пра блiзнiх сваiх. Засталося апошняе — назваць прозвiшчы тых, хто склаў найлепшыя радкi пра мужыкоў, што ляжалi пад машынай (помнiце здымак?). Паводле меркавання вялiкага чытацкага журы, гэта сп. Дубовiк з Бярэзiншчыны, сп. Дзмiтрава з Гомеля, сп. Ульянава з Нясвiжа i сп. Вiнаградаў з Бабруйска. Яго чатырохрадкоўе «Як машына стане колам: нi ўперад, нi назад — вы не поўзайце наўкола, а каленам ёй... пад зад!» набрала столькi ачкоў, што маленькаму рэдакцыйнаму журы нiчога не заставалася, як пагадзiцца i чарговы прыз у выглядзе бясплатнай падпiскi на дарагую сэрцум газету «Звязда» накiраваць у Бабруйск. Валянцiна ДОЎНАР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што было, было. У адным гарадскiм двары двартэр’еры сабралiся — худыя, бяздомныя, бедныя. Бачаць — з пад’езда коллi выводзяць. Цi не на выставу? Бо ўж |
|