Сяргей ЗАБАЛОЦЕЦ: «Рана цi позна неабходна працаваць ва ўмовах цэн на энерганосьбiты, наблiжаных д
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Ва ўмовах росту цэн на электра- i цеплаэнергiю, а таксама газ беларускiм прадпрыемствам працаваць будзе вельмi складана. «Аднак рана цi позна неабходна працаваць ва ўмовах цэн на энерганосьбiты, наблiжаных да рынкавых. I ў кiраўнiкоў прадпрыемстваў ёсць разуменне, што неабходна знаходзiць рэзервы, каб прадпрыемствы ў новых умовах працавалi стабiльна», — заявiў на пасяджэннi Рэспублiканскага савета дырэктараў Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi намеснiк старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Сяргей Забалоцец.
Паводле яго слоў, нягледзячы на новы кошт расiйскага газу i новыя ўмовы пастаўкi нафты з суседняй краiны, асноўныя паказчыкi развiцця беларускай эканомiкi ў першыя месяцы года маюць добрую дынамiку. Гэта датычыцца, у прыватнасцi, росту ВУП i iнвестыцый у асноўны капiтал. У блiжэйшай будучынi, заявiў Сяргей Забалоцец, у Беларусi неабходна будзе весцi працу над развiццём заканадаўчай базы ў галiне энергетыкi. Так, «наспела неабходнасць распрацоўкi базавага закона аб электраэнергетыцы». Акрамя таго, будзе неабходна «прыняць закон аб нетрадыцыйных крынiцах энергii i крынiцах, якiя аднаўляюцца». У сувязi з плануемым будаўнiцтвам у Беларусi атамнай АЭС у блiжэйшай будучынi плануецца прыняць закон аб атамнай энергетыцы. Сяргей Забалоцец адзначыў таксама, што падчас зiмовай сесii Парламенцкай асамблеi АБСЕ, якая праходзiла 21—23 лютага ў Вене, пытанням энергетычнай бяспекi ў рэгiёне АБСЕ было прысвечана асобнае пасяджэнне. Выступаючы на iм, намеснiк старшынi нiжняй палаты беларускага парламента адзначыў, што «Беларусь з’яўляецца адной з ключавых краiн транзiту энерганосьбiтаў (нафты i газу) на тэрыторыю дзяржаў АБСЕ. Сёння каля 20 працэнтаў пастаўляемага Расiяй газу ў Еўропу i 50 працэнтаў нафты iмпар-туецца праз нашу рэспублiку. I знаходзячыся ў цэнтры еўрапейскага перакрыжавання, мы iмкнёмся да развiцця дыялогу па энергетычнай тэме з усiмi без выключэння партнёрамi як з Усходу, так i з Захаду».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўмовах росту цэн на электра- i цеплаэнергiю, а таксама газ беларускiм прадпрыемствам працаваць будзе вельмi складана
|
|