Пасля трайнога дарэння чэкамi крэдыт не пагасiш
У 1998 годзе я па дагавору дарэння падарыла свае чэкi «Жыллё» сваёй нявестцы. Хацела сыну, але так зрабiла работнiца натарыяльнай канторы. Сын з нявесткай у той час узялi крэдыт у «Беларусбанку» для будаўнiцтва прыватнага дома, але чэкi «Жыллё» iм не спатрэбiлiся.
Калi выйшаў Указ Прэзiдэнта аб перарэгiстрацыi чэкаў i магчымасцi дарэння iх блiзкiм, я зноў звярнулася ў натарыяльную кантору. Там параiлi, паколькi я i нявестка — чужыя адзiн аднаму людзi, перааформiць нявестцы шляхам дарэння гэтыя чэкi на свайго мужа, г.зн. майго сына. У пачатку верасня сын у натарыяльнай канторы перааформiў чэкi «Жыллё» на сваю родную сястру (маю дачку) i яны былi перарэгiстраваны. Дачка з зяцем пачалi будаваць кааператыўную кватэру, для чаго ўзялi ў «Беларусбанку» крэдыт. У райвыканкаме па месцы жыхарства дачцэ адказалi, што чэкi для пагашэння крэдыту ў iх не возьмуць. Дапамажыце разабрацца ў сiтуацыi. Марыя Аляксееўна ЛIНКЕВIЧ, в. Няздобiчы Свiслацкага раёна Зварот чытачкi па просьбе рэдакцыi быў разгледжаны ў Свiслацкiм раённым выканаўчым камiтэце. «У адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 жнiўня 2006 г. № 13 «Аб унясеннi змянення ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 г. № 6», грамадзяне маюць права выкарыстоўваць для пагашэння крэдыту толькi ўласныя чэкi або падораныя асобай, на якую яны былi налiчаны. У вынiку разгляду дадзенага звароту ўстаноўлена, што дачкой заяўнiцы чэкi «Жыллё» атрыманы ў працэсе трайнога дарэння, таму выкарыстаць iх для пагашэння крэдыту яна не можа». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 1998 годзе я па дагавору дарэння падарыла свае чэкi «Жыллё» сваёй нявестцы. Хацела сыну, але так зрабiла работнiца натарыяльнай канторы
|
|