21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi ёсць здароўе, прыбаўка да пенсii заўсёды будзе

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

А на мой погляд...

Гавораць, што лiшнiх грошай не бывае. Даказана, што з павелiчэннем даходаў растуць і выдаткі. З пенсiянерамi справа крыху iншая, бо большая частка сродкаў звычайна iдзе на прадукты харчавання, аплату камунальных паслуг. Пенсii хоць i павялiчваюцца даволi рэгулярна, усё ж не могуць iсцi ў параўнанне з даходамi працуючых грамадзян. Але пенсiянер, калi ёсць здароўе, нiколi не адмовiцца атрымаць пэўны дадатковы даход. Не для сябе, дык на падарункi, дапамогу дзецям, унукам. Якiм шляхам вы зарабляеце (або хацелi б цi маглi зарабляць) дадатковую прыбаўку да пенсii?

Надзея ГАЦУРА, пенсiянерка з вёскi Панямонь Навагрудскага раёна:

— Як i ўсе — трымаем з дзедам-пенсiянерам гаспадарку. У нас дзве каровы, адна зараз захварэла, вы якраз першы раз патэлефанавалi, як у нас былi ветэрынары. Летам штодня здавалi па 32 лiтры малака. Парсючкоў трымаем толькi для сябе. Пенсii ў нас абодвух неблагiя. Калi б толькi для нас з дзедам, дык, напэўна, хапiла б i гэтых грошай. Але ў нас двое дзяцей, iм жа хочацца нечым дапамагчы. Муж вось знайшоў падпрацоўку на геалагiчнай станцыi ад Мiнска. Раней 10 разоў на месяц ездзiў праводзiць неабходныя вымярэннi, зараз, пасля скарачэння ў iх, толькi тройчы на месяц робiць гэта. Праца не вельмi цяжкая, а плацяць 45 тысяч у месяц.

Вольга ПАШКЕВIЧ, начальнiк упраўлення па працы i сацыяльнай абароне Бярэзiнскага райвыканкама:

— Ну, мне да пенсii яшчэ далёка (смяецца)... А ўвогуле ў нашым раёне налiчваецца зараз 365 чалавек, якiя, знаходзячыся на заслужаным адпачынку па дасягненнi агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту, працягваюць працаваць. Праўда, у некаторых з iх ёсць абмежаваннi па памеру пенсii, аднак такая сiтуацыя, бясспрэчна, выгадная для людзей. Па-першае, яны рэгулярна атрымлiваюць саму пенсiю, па-другое, яшчэ i зарплату. А вось выпадак, калi чалавек, дасягнуўшы пенсiйнага ўзросту, свядома пазней звярнуўся па налiчэнне пенсii, за апошнi час у раёне быў толькi адзiн. Жанчына ў 2005 годзе мела законныя падставы для налiчэння пенсii, але звярнулася да нас толькi праз год. Увесь гэты час яна працавала, вiдаць, баючыся, што пенсiянерку не будуць трымаць на рабочым месцы. Затое яе пенсiя за гэты год павялiчвалася кожныя поўныя два месяцы.

Нiна КРЭЧЫК, сакратар сельскага Савета, працуючая пенсiянерка з вёскi Новадзевяткавiчы Слонiмскага раёна:

— Зараз я атрымлiваю звычайную пенсiю плюс зарплату. Вельмi доўга затрымлiвацца на працы не планую. У далейшым буду атрымлiваць пенсiю як служачая дзяржапарату. Муж пасля скарачэння з сельскагаспадарчага прадпрыемства атрымаў трохмесячную дапамогу, пасядзеў тры месяцы дома ды зноў уладкаваўся ў тую ж гаспадарку — вартаўнiком. Сказаць па праўдзе, на памер нашых пенсiй скардзiцца не даводзiцца — зараз часам у саўгасе заробкi меншыя. I нам бы грошай на дваiх хапала, але ж, як i любым бацькам, хочацца дапамагчы дзецям, у нас трое. Карову мы не трымаем, затое ёсць парсючкi, куры, зразумела, агарод. Сям’ю ў прынцыпе сваiмi прадуктамi харчавання забяспечваем. Ёсць дадатковы ўчастак у 50 сотак, якi мы апрацоўваем. Вось калi канчаткова выйду на пенсiю, буду займацца асабiстай гаспадаркай.

Уладзiмiр КАХНОВIЧ, пенсiянер з вёскi Бобрык Пiнскага раёна:

— Як можна зарабiць прыбаўку да пенсii ў сельскай мясцовасцi?! Трымаць гаспадарку, жывёлу, садзiць агарод. Вядома, каму здароўе дазваляе. Мы з жонкай трымаем карову, трох парсючкоў, 15 курэй, 2 пеўняў, штогод бульбу вырошчваем (у мяне яшчэ леташняя ляжыць). Маем свой трактар, грузавiк. Памерам пенсii з жонкай задаволены. Даросламу сыну асаблiва дапамагаць не трэба, ён зарабляе. Што яшчэ трэба чалавеку? Самае галоўнае — каб было здароўе!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гавораць, што лiшнiх грошай не бывае. Даказана, што з павелiчэннем даходаў растуць і выдаткі. З пенсiянерамi справа крыху iншая, бо большая частка сро
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика