22 сакавiка — Сусветны дзень вады
Сяргей КУРКАЧ
У Беларусi выкарыстоўваецца каля 3% водных рэсурсаў
Сёння больш за 40 працэнтаў насельнiцтва планеты жыве ў раёнах, дзе iстотна не хапае якаснай прэснай вады. Спецыялiсты падлiчылi, што ўжо ў 2025 годзе прыкладна дзве трэцi насельнiцтва свету, цi каля 5,5 млрд чалавек, будзе жыць на тэрыторыях, дзе будзе адчувацца недахоп пiтной вады. Паводле слоў начальнiка аддзела гiдралогii i дзяржаўнага воднага кадастру Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Людмiлы Трафiмавай, водныя рэсурсы рачнога сцёку Беларусi летась склалi каля 60 кубiчных кiламетраў, а агульныя водныя рэсурсы краiны з улiкам азёраў, вадасховiшчаў i сажалак — каля 70 кубiчных кiламетраў, што адпавядае 98 такiм вадаёмам, як Нарач. Натуральныя рэсурсы падземных вод Беларусi ацэньваюцца прыкладна ў 18 кубiчных кiламетраў. Цi дастаткова гэтай вады для Беларусi? Паводле iнфармацыi спецыялiстаў, па тэрыторыi краiны працякае 20 781 рака, знаходзiцца 10 780 азёраў i 151 вадасховiшча. Разам з тым на тэрыторыi краiны з усiх сумарных рэсурсаў водных аб’ектаў штогод выкарыстоўваецца толькi 2—3 працэнты з iснуючых аб’ёмаў вады. Якая эфектыўнасць выкарыстання прэснай вады? Больш за 70 працэнтаў водных рэсурсаў, якiя спажываюцца, накiроўваецца на сельскагаспадарчыя мэты, дзе 60 працэнтаў такой вады выпарваецца цi зноў вяртаецца ў рэкi або падземныя рэзервуары. У будучым лакальны недахоп вады можа пагражаць буйным прамысловым гарадам, такiм, як Мiнск, Салiгорск i Баранавiчы, дзе сканцэнтравана большасць насельнiцтва краiны i дзейнiчаюць вадаёмiстыя прадпрыемствы. Штодзённа ацэнкай водных рэсурсаў паверхневых вод Беларусi займаюцца спецыялiсты дзяржаўнай сеткi Дэпартамента па гiдраметэаралогii Мiнпрыроды краiны. Сёння на тэрыторыi рэспублiкi дзейнiчае 123 гiдралагiчныя пасты на рэках i 14 на азёрах i вадасховiшчах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi выкарыстоўваецца каля 3% водных рэсурсаў |
|