Эканомім электраэнергіі на 3 мiльёны долараў
Сяргей РАСОЛЬКА
Перавод на летнi час мае сваёй мэтай найперш эканомiю энергарэсурсаў. Пра якiя лiчбы можа iсцi гаворка? Гэта пытанне мы адрасавалi галоўнаму iнжынеру — галоўнаму дыспетчару аператыўна-дыспетчарскага ўпраўлення энергасiстэмай Рэспублiкi Беларусь Вiталю Кушнярову.
— З пераходам на летнi час гадавое знiжэнне электраспажывання складае 0,25—0,3 працэнта ад гадавога электраспажывання, — адказаў суразмоўца. — Абсалютная эканомiя электраэнергii складае каля 90 мiльёнаў кВт/гадз. Для параўнання: гэта адпавядае сутачнаму электраспажыванню ўсёй краiны ў выхадны дзень у сакавiку, iншымi словамi, за год эканомяцца цэлыя суткi. Калi перавесцi гэтую лiчбу — 90 мiльёнаў кВт/гадз — у палiва, што патрэбна для выпрацоўкi такой колькасцi электраэнергii, атрымаецца каля 25 мiльёнаў кубаметраў газу. У сваю чаргу эканомiя такой колькасцi палiва, калi браць у цэнах сённяшняга дня, складзе каля 3 мiльёнаў долараў. Заўважу, што ўсе вышэйназваныя лiчбы датычацца толькi электраспажывання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перавод на летнi час мае сваёй мэтай найперш эканомiю энергарэсурсаў. Пра якiя лiчбы можа iсцi гаворка? |
|