Урад Расii адобрыў падпiсанне пагаднення з Беларуссю аб пастаўках цукру
Урад Расii адобрыў падпiсанне пагаднення з Беларуссю аб пастаўках цукру. У адпаведнасцi з распараджэннем прэм’ер-мiнiстра РФ Мiхаiла Фрадкова пагадненне даручана падпiсаць Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе расiйскага Кабiнета Мiнiстраў.
Праект дакумента ўзгоднены з зацiкаўленымi федэральнымi органамi выканаўчай улады Расii i папярэдне прапрацаваны з беларускiм бокам. Нагадаем, што ў студзенi беларускi i расiйскi бакi парафiравалi пагадненне, паводле якога Беларусь уводзiць самаабмежаванне на пастаўкi белага цукру на расiйскi рынак: у гэтым годзе пастаўкi павiнны скласцi 180 тыс. тон, у 2008 — 100 тыс. тон. У адпаведнасцi з пагадненнем значна спрашчаецца працэдура паставак беларускага цукру ў Расiю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з распараджэннем прэм’ер-мiнiстра РФ Мiхаiла Фрадкова пагадненне даручана падпiсаць Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi, паведамiлi карэсп
|
|