Светам кiруе дабрыня
Iгар ГРЫШЫН
Камп’ютар i лiчбавы фотаапарат ад Цэнтральнага камiтэта БРСМ былi ўручаны выхаванцам Смалявiцкага сацыяльна-педагагiчнага цэнтра ў рамках акцыi саюза «Светам кiруе дабрыня».
Акрамя гэтага, 25 дзетак, што воляй лёсу засталiся без бацькоўскага цяпла i знаходзяцца ў Смалявiцкiм сацыяльна-педагагiчным цэнтры, атрымалi па салодкаму падарунку, а таксама — музычнаму: намаганнямi актывiстаў маладзёжнай арганiзацыi для выхаванцаў быў наладжаны канцэрт. У рамках гэтага мерапрыемства адбылася i сустрэча дзяцей з першым сакратаром БРСМ Леанiдам Кавалёвым. Як адзначаюць у аддзеле iдэалагiчнай i аналiтычнай работы ЦК БРСМ, словы для дабрачыннай акцыi «Светам кiруе дабрыня» не выпадкова сталi дэвiзам чарговага мерапрыемства саюза: нiшто так не ўзвышае чалавека, як аказанне дапамогi i дабрачыннасцi тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камп’ютар i лiчбавы фотаапарат ад Цэнтральнага камiтэта БРСМ былi ўручаны выхаванцам Смалявiцкага сацыяльна-педагагiчнага цэнтра ў рамках акцыi саюза
|
|