Тэатр, маладосць i вясна
Iлона IВАНОВА
У Магiлёве адкрыўся Мiжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@рт. Кантакт». У iм бяруць удзел 12 тэатральных калектываў з Расii, Украiны, Лiтвы, Германii, Польшчы. Канцэпцыя тэатральнага форуму: пра моладзь, для яе i ад яе. У форуме ўдзельнiчаюць маладзёжныя трупы альбо ў спектаклях закранаюцца тэмы i праблемы, цiкавыя менавiта маладым людзям.
Журы альбо экспертную камiсiю, у якую ўваходзяць прадстаўнiкi розных краiн, узначальвае беларускi драматург Сяргей Кавалёў. Сёлета журы на свой погляд адзначыць самыя яскравыя, цiкавыя, вiдовiшчныя работы. Узнагароджанне адбудзецца на закрыццi форуму 27 сакавiка. Фiнансуецца форум з бюджэту Магiлёўскай вобласцi. Штодня ў зале Магiлёўскага драматычнага тэатра i ў канцэртнай зале фiлармонii паказваюць два спектаклi. На наступную ранiцу кожная з пастановак абмяркоўваецца на спецыяльных прэс-канферэнцыях у тэатральным кафэ. Праграма форуму вельмi разнастайная. Тут ёсць класiчная i сучасная драматургiя, пластычны i музычны спектаклi, тэатр абсурду, армейскi трагiфарс, спектакль у стылi кабарэ i нават кухонная драма. Паводле слоў мастацкага кiраўнiка форуму Уладзiмiра Пятровiча, усе спектаклi зусiм розныя, i цяжка прадказаць, каму аддасць свае сiмпатыi магiлёўская публiка i журы. Аднак ужо загадзя былi разабраны ўсе квiткi на спектакль Дзяржаўнага драматычнага тэатра «Прытулак камедыянта» з Санкт-Пецярбурга. I гэта нягледзячы на тое, што на спектаклi форуму квiткi падаражэлi i каштуюць 10 тысяч рублёў. Дырэктар Магiлёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэй Новiкаў падкрэслiў, што «М.@рт. Кантакт» — гэта не фестываль, а менавiта форум. Ён мае вялiкую спецыяльную праграму: гэта майстар-класы (напрыклад, сярод педагогаў — сусветна вядомы спецыялiст па сцэнiчнай мове Юрый Васiльеў) i майстэрня маладой рэжысуры, дзе выпускнiкi тэатральных навучальных устаноў будуць ставiць урыўкi з п’ес маладых беларускiх аўтараў. — Нашы маладыя драматургi атрымлiваюць прызы на конкурсах у Расii i ў замежжы, а ў тэатрах Беларусi няма чаго ставiць, — пракаментаваў Андрэй Новiкаў. — Мы хочам закрануць гэту тэму i прыцягнуць увагу да творчасцi новых аўтараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве адкрыўся Мiжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@рт. Кантакт». У iм бяруць удзел 12 тэатральных калектываў з Расii, Украiны, Лiтвы, Герм |
|