21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiктар ФIСЮК: «Звышзадача — навучыць маладога чалавека пераадольваць сваю пасiўнасць»

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Сёння мы прадстаўляем першага сакратара Брэсцкага абласнога камiтэта БРСМ Вiктара ФIСЮКА. Хоць Вiктару зараз 31 год, але ў яго вялiкi вопыт удзелу ў розных маладзёжных арганiзацыях. Школьнiкам ён паспеў яшчэ ўступiць у ВЛКСМ, так бы мовiць, у апошнi вагон. Працяглы час працаваў у Беларускiм патрыятычным саюзе моладзi, затым у органах выканаўчай улады. А два гады таму ўзначалiў абласную арганiзацыю цяперашняга камсамола. Супраць такой назвы iх арганiзацыi брэсцкi лiдар зусiм не пярэчыў. Сказаў, што яны адчуваюць сябе пераемнiкамi традыцый былога камсамола. Толькi, вядома, у сучасным увасабленнi.

— Чым вызначаецца сёння Брэсцкая абласная арганiзацыя БРСМ, чым яна адрознiваецца ад iншых?

— Гэта вельмi складанае пытанне. Можна гаварыць пра многiя складовыя закранутага аспекта. Вядома, у нас свае традыцыi, адметнасцi, сваю вiзiтную картку мае кожная раённая арганiзацыя. Напрыклад, мы плённа супрацоўнiчаем з мемарыяльным комплексам «Брэсцкая крэпасць-герой». Мы i грошы зараблялi на суботнiках для папаўнення капiлкi рэканструкцыi мемарыялу. Школьнiкi — члены саюза — нясуць ганаровую вахту каля Вечнага агню. Членскiя бiлеты новым сябрам арганiзацыi стараемся ўручаць на плошчы Цырыманiялаў ля галоўнай кампазiцыi крэпасцi, каб гэта было вельмi ўрачыста i маладым людзям запомнiлася. Вядома ж, вiцебскiя цi магiлёўскiя нашы таварышы выкарыстоўваюць для патрыятычнага выхавання нейкiя свае святынi.

Можна гаварыць i аб тым, што маладыя выхадцы з палесскага краю адрознiваюцца ўдумлiвасцю, разважлiвасцю, i пустымi лозунгамi, ура-патрыятычнымi заклiкамi iх у арганiзацыю не прыцягнеш. Каб чалавек паверыў у тое, што яму прапануюць, трэба паказаць яму канкрэтную справу. Калi юнак або дзяўчына ўбачаць, што тут можна нечаму навучыцца, можна сябе рэалiзаваць, яны прыйдуць у арганiзацыю.

— Колькi членаў саюза вы маеце зараз у абласной арганiзацыi?

— На пачатак сакавiка на ўлiку стаяла 53 312 чалавек. Але мы нiколi не ставiлi задачу гнацца за колькасцю. Гэта небяспечная тэндэнцыя. Нам не патрэбны фармальныя члены, фармальныя пярвiчкi. Сваю задачу мы бачым у тым, каб прыцягнуць найбольш актыўную частку моладзi. А ўжо самыя перадавыя, самыя актыўныя нейкiм чынам паўплываюць i на астатнiх. Кожны з iх працуе, вучыцца ў нейкiм канкрэтным калектыве.

Як я ўжо гаварыў, адным з прызначэнняў нашай арганiзацыi з’яўляецца стварэнне ўмоў для самарэалiзацыi маладога чалавека. Гэта не пад сiлу толькi сакратарам абласной, раённых арганiзацый, але пад сiлу актыву, той самай перадавой, падрыхтаванай частцы.

— Калi я правiльна зразумела, былы камсамольскi лозунг-заклiк «Калi не ты, то хто!?» актуальны i зараз. Зрабiць цiкавым i змястоўным сваё жыццё павiнны самi члены пярвiчак разам са сваiмi актывiстамi...

— Толькi так i не iнакш. Сваёй амаль што звышзадачай мы лiчым навучыць маладзь пераадольваць сваю пасiўнасць. Гэта не столькi нават важна для iснавання нейкай канкрэтнай пярвiчкi, колькi для далейшага жыцця моладзi i для жыцця дзяржавы ў цэлым. Ад пазiцыi кожнага члена грамадства залежыць, у якой краiне будзе жыць кожны з нас, яго родныя i блiзкiя. Праблема пасiўнасцi цесна звязана амаль з усiмi заганамi грамадства.

Пасiўны той, хто праходзiць мiма п’янства i антысацыяльных паводзiнаў, глумлення над прыродай, знявагi да старэйшых. Менавiта на ўсведамленне сябе як часткi соцыуму, грамадзянiна сваёй краiны мы накiроўваем свае мерапрыемствы i акцыi, такiя, напрыклад, як «За моцную i квiтнеючую Беларусь».

Актыўная пазiцыя выхоўвае таксама адказнасць за ўсё, што адбываецца навокал. Наша арганiзацыя прымала ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. 304 члены БРСМ былi вылучаны кандыдатамi ў дэпутаты. 290 з iх прайшлi ў Саветы ўсiх узроўняў. Многiя таксама працавалi ў камiсiях, выступалi ў якасцi назiральнiкаў за працэсам выбараў. Удзел у такой адказнай дзяржаўнай кампанii, вядома ж, спрыяе выхаванню актыўнай жыццёвай пазiцыi, не гаворачы аб тых нашых таварышах, якiя нароўнi з дарослымi, сталымi людзьмi будуць працаваць у прадстаўнiчых органах улады i, адпаведна, несцi адказнасць.

— Увесь час мы вядзём гутарку вакол членаў, актывiстаў вашай арганiзацыi. А калi б, скажам, вы цi вашы калегi сутыкнулiся з фактам несправядлiвасцi ў адносiнах да маладога чалавека, якi не мае дачынення да вашага саюза, як сябе паводзiлi б?

— У Статуце БРСМ выкладзены нашы мэты i задачы, там нiдзе няма спасылак, што ўсё датычыцца выключна членаў арганiзацыi. Моладзь мы не дзелiм на сваiх i чужых. У нас ёсць магчымасць абараняць iнтарэсы маладзі на ўзроўнi ўлады. Сакратары раённых камiтэтаў, як правiла, уваходзяць у склад раённых выканкамаў. Мы вiтаем уступленне ў саюз, але гэта не азначае, што мы закрытыя для iншых маладых людзей.

— Апошняе распаўсюджваецца i на адзiн з самых папулярных накiрункаў дзейнасцi — студэнцкiя i працоўныя атрады?

— Так. Тут ёсць вялiкая спакуса паставiць умовай выезду ў атрад уступленне ў арганiзацыю. Але мы на гэта не iдзём. Хлопец цi дзяўчына пасля працоўнага семестра самi вырашаюць, быць iм з нашай арганiзацыяй, з якой другой або наогул вырашаць усе свае праблемы самастойна. Летась у вобласцi быў сфармiраваны 141 студэнцкi атрад, на працу выехалi больш за пяць з паловай тысяч студэнтаў, навучэнцаў. Ведаеце, многiя менавiта пасля працоўнага семестра напiсалi заявы ў БРСМ. Засталiся пасля будатрадаўскiх тыдняў сябры, аднадумцы, з якiмi было цiкава. Прыклад таго, аб чым я гаварыў: актывiсты пацягнуць за сабой астатнiх. Такое папаўненне, якое прыйшло праз канкрэтныя справы, мы асаблiва цэнiм.

— Наколькi я ведаю, лепшым у справе арганiзацыi працоўных атрадаў па вынiках мiнулага года быў прызнаны Столiнскi раённы камiтэт. Як атрымалася, што лiдарам стаў самы аддалены раён, дзе мала навучальных устаноў?

— Столiнская арганiзацыя ў нас па ўсiх паказчыках адна з лепшых. Так гiстарычна склалася. Столiншчына — густанаселены край. Натуральна, што там аказалася шмат маладых людзей, якiя з карысцю захацелi правесцi лета. А раённыя актывiсты своечасова падтрымалi iнiцыятыву, арганiзавалi атрады.

Трэба сказаць, што свае адметныя справы мае кожная раённая арганiзацыя. Пры Брэсцкiм гарадскiм камiтэце створаны ваенна-патрыятычны клуб «Рубеж», якi займаецца пошукам iмёнаў загiнулых у Вялiкай Айчыннай вайне. Актывiсты клуба нават сталi актыўнымi ўдзельнiкамi выставы ў абласным краязнаўчым музеi «Праз дзве вайны». Пружанцы традыцыйна праводзяць лагер для падлеткаў, у якi бяруць i тых, хто стаяў на ўлiку ў мiлiцыi, каго называюць «цяжкiмi».

А здабыткам абласной арганiзацыi можна назваць правядзенне на працягу дзевяцi гадоў конкурсу маладых мадэльераў «Стыль». Гэты лютаўскi паказ моды набыў папулярнасць у абласным цэнтры i збiрае ўсё больш гледачоў. На яго звярнуў увагу наш знакамiты мадэльер Саша Варламаў i штогод прыязджае на мерапрыемства, праводзiць майстар-класы для ўдзельнiкаў, большасць з якiх — навучэнцы ПТВ.

— Хацелася б даведацца, якi ўплыў мае ваша арганiзацыя ў асяродку вясковай моладзi?

— Калi праiлюстраваць лiчбамi, то нашы пярвiчкi ёсць у цэнтральных сядзiбах дзвюх трацей сельгаспрадпрыемстваў вобласцi. Мы разумеем, што павiнны iсцi ў вёску, бо ў вясковай моладзi менш магчымасцяў для самарэалiзацыi нават у параўнаннi з гарадскiмi равеснiкамi. Таму перад намi стаiць задача да 2008 года заснаваць свае пярвiчныя арганiзацыi ва ўсiх вёсках, дзе ёсць дзяржаўныя прадпрыемствы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння мы прадстаўляем першага сакратара Брэсцкага абласнога камiтэта БРСМ Вiктара ФIСЮКА. Хоць Вiктару зараз 31 год, але ў яго вялiкi вопыт удзелу ў р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика