Здабылi толькi адну «лясную кошку»
Сяргей РАСОЛЬКА
На тэрыторыi Расонскай дзяржаўнай лесагаспадарчай установы за мiнулы час удалося здабыць толькi адну рысь. На гэтым паляванне на «лясную кошку» можна лiчыць фактычна скончаным.
Нагадаем, гаспадарка атрымала дазвол ад Мiнпрыроды на адлоў i адстрэл 10 самцоў еўрапейскай рысi ў сувязi з вялiкай колькасцю папуляцыi на тэрыторыi раёна i тым уронам, што наносiла фаўне гэта драпежнiца. Дзейнiчае ён да 15 красавiка, аднак снегавое покрыва ў лясных угоддзях ужо знiкла, таму паляванне на «лясную кошку» спынена. Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведамiў вядучы iнжынер па паляўнiчай гаспадарцы Франц Варсло. На вынiках, паводле яго слоў, адбiлася як страта за 30 гадоў, пакуль паляванне на рысь было забаронена, навыкаў i спосабаў здабычы, так i скрытны характар кошкi. Выходзiць, галоўная мэта — абаранiць глушцоў i цецерукоў (асноўны рацыён гэтай «птушнiцы») — так i не была дасягнута? Франц Варсло выказаў меркаванне, што рысь трэба ўвогуле выводзiць з Чырвонай кнiгi, тады яе колькасць можна будзе рэгуляваць больш паспяхова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыi Расонскай дзяржаўнай лесагаспадарчай установы за мiнулы час удалося здабыць толькi адну рысь. На гэтым паляванне на «лясную кошку» можна
|
|