«Дынама» вядзе
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Мiнскае «Дынама» знаходзiцца на палове дарогi да перамогi ў Адкрытым чэмпiянаце Беларусi па хакею. У фiнальнай серыi з «Керамiнам» каманда Эдуарда Занкаўца вядзе з лiкам 2:0, прычым у абодвух матчах «бела-блакiтныя» выйгравалi на пляцоўцы сапернiка.У першай сустрэчы дынамаўцы разграмiлi падначаленых Андрэя Гусава з лiкам 6:1 (2:0, 2:0, 2:1). Калi ў першым паядынку гаспадары ўступiлi буйна, то ў другiм матчы адразу захапiлi лiдарства i вялi ў лiку (2:0) ажно да трэцяга перыяду. Аднак за некалькi хвiлiн госцi змаглi выйсцi наперад — 3:2. Наступныя гульнi адбудуцца 24 i 25 сакавiка ў мiнскiм Палацы спорту. Гульня № 1 ГУБЛЯЕМ IГРАКОЎ, АЛЕ НЕ НАДЗЕЮ НА ПЕРАМОГУ Да адборачнага матча чэмпiянату Еўропы-2008 з Люксембургам (пройдзе 24 сакавiка ў гасцях у 18 гадзiн па беларускiм часе) нацыянальная зборная Беларусi па футболу рыхтавалася ў нямецкiм Руйце. Каманда Юрыя Пунтуса праверыла свае сiлы ў таварыскiм матчы з ФК «Афердзiнген» i лёгка справiлася з шостай камандай нямецкага дывiзiёна — 14:0. Гэта перамога павiнна была дадаць нашым футбалiстам упэўненасцi перад гульнёй з люксембуржцамi, калi б настрой iгракоў не сапсаваў шэраг траўмаў: у час трэнiроўкi Арцём Канцавы атрымаў пералом скулавой косцi, ад нагрузак апухла калена ў Аляксандра Глеба, запалiлiся мышцы шыi ў капiтана каманды Сяргея Штанюка, нагадала аб сабе i старая траўма Дзянiса Коўбы. «НАФТАН» АБО «ВIЦЕБСК»? Першы «Кубак федэрацыi» 25 сакавiка памiж сабой разыграюць футбалiсты «Нафтана» i «Вiцебска». У паўфiнале навапалачане перамаглi дэбютанта вышэйшай лiгi «Смаргонь» — 4:2, а вiцябляне — ждановiцкую «Дарыду» — 1:0.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскае «Дынама» знаходзiцца на палове дарогi да перамогi ў Адкрытым чэмпiянаце Беларусi па хакею
|
|